Сілікóн
(silicone) — палімерны матэрыял, у якім асноўнымі кампанентамі з’яўляюцца крэмень і кісларод, добры ізалятар і праваднік цяпла, прымяняецца для аблягчэння цеплаабмену паміж электрычнымі кампанентамі і цяплоадводамі.Сімвал
(character) — знак, адзінка алфавіта, прадстаўленая кодам ASCII. Паслядоўнасць з аднаго альбо некалькіх знакаў для абазначэння чаго-небудзь.Сімвал непацвярджэння прыйму
(negative acknowledgement) — сімвал, які паведамляе аддаленай прыладай аб тым, што звесткі не былі перададзены правільным чынам і павінны быць перададзены паўторна.Сімвал-запаўняльнік
(pad character) — у тэкствых працэсарах: сімвал, які на экране выглядае як прабел і можа быць выкарыстаны як падзельнік паміж словамі. Прымяняецца для таго, каб праграма ўспрымала два словы як адно цэлае і ставіла іх на адзін радок.Сімвалічнае імя
(symbolic name) — літара альбо паслядоўнасць сімвалаў, якая пачынаецца з літары, прымяняецца ў зыходнай праграме ў якасці аналагу адраса альбо зменнай (замест канкрэтных адрасоў альбо значэнняў звестак).Сімвалічны áдрас
(symbolic address) — адрас, выражаны ў зручнай форме праграмавання; прымяненне меткі ў праграме на мове Асэмблера для абазначэння адраса ў памяці. Адрас памяці, які указваецца ў праграме не па лікавым значэнні, а па імю. Інтэпрэтатар, кампілятар альбо асэмблер пераўтварае імя ў лік, які і ўказвае адрас.Сімвалічныя абазначэнні
(symbolic code) — у праграмаванні: коды сімвалічнай формы, якія адрозніваюцца ад кодаў у выглядзе лікаў, напрыклад DIV, MOD.Сімвальны радóк
(character string) — група любой паслядоўнасці элементаў з існага набору сімвалаў, якая разглядаецца як адно цэлае і інтэрпрэтуецца кампутарам як тэкст, а не як лікі.Сімплексны канáл
(simplex) — сістэма перадачы звестак, якая здзяйсняе перадачу звестак толькі ў адным кірунку.Сінóнім
(synonym) — слова, якое супадае з іншым словам гэтай жа мовы, але адрозніваецца ад яго адценнямі значэння альбо стылістычнай афарбоўкай. Сінонім — гэта поўнасцю эквівалентны элемент.Сінтаксіс
(syntax) — адносіны паміж сімваламі альбо групамі сімвалаў у залежнасці ад іх значэнняў альбо спосабу іх інтэрпрэтацыі і выкарыстання.Сінтаксічная памылка
(syntax error) — памылка ў выкарыстанні сінтаксісу мовы. Паслядоўнасць сімвалаў, якая парушае правілы мовы.Сінтаксічны анáліз
(parsing) — другі этап пры трансляцыі праграм з мовы высокага ўзроўню. Транслятар выконвае аналіз сказаў зыходнай праграмы з мэтай распазнавання тыпу сказа, выяўлення структуры праграмы і выканання сінтаксічнага кантролю. Транслятар паведамляе пра памылкі.Сінтэз мóвы
(speech synthesis) — здольнасць кампутара ўзнаўляць словы; працэс генерацыі моўных сігналаў (гукаў) з лічбавай формы, якія захоўваюцца ў памяці кампутара. Праграма, якая здзяйсняе генерацыю гукаў накшталт мовы чалавека.Сінтэзáтар
(synthesizer) — гукавая сістэма кампутара для імітацыі гукаў музычных інструментаў і ўзнаўлення гукавых эфектаў.Сінхрóнная перадáча
(synchronous transmission) — перадача звестак, пры якой кожны сігнал, які адпавядае аднаму біту, перадаецца ў момант часу, вызначаным задавальным генератарам. Спосаб перадачы звестак з сінхранізацыяй ад тактавага генератара на старане прыёмніка і на старане перадатчыка.Сінхрóнная прáца
(synchronous operation) — якая-небудзь аперацыя, што выконваецца пад кіраўніцтвам генератара сінхранізаваных імпульсаў альбо механізма сінхранізацыі. Выкананне паслядоўнасці аперацый, якімі кіруе рэгулярная паслядоўнасць сігналаў сінхранізацыі.Сінхрóнны
(synchronous) — характарызуе некалькі працэсаў, якія прымяняюць у якасці эталона наступлення спецыяльных падзей, агульных для ўсіх працэсаў. Маючы адносіны да двух альбо больш працэсаў, што залежыць ад паяўлення спецыфічнай падзеі, такой як просты сінхранізавальны сігнал. Прылады, якія працуюць разам і з аднолькавай хуткасцю.Сінхранізáцыя
(synchronization) — выраўноўванне, узгадненне інтэрвалаў часу асобных кампутараў альбо кампанентаў сістэмы для агульнай каардынацыі. Арганізацыя дзеянняў такім чынам, каб яны ішлі ў вызначанай паслядоўнасці альбо паралельна. Сінхранізацыя ўстанаўліваецца аўтаматычна, калі і перадатчык і прыймальнік ужываюць адзін і той жа пратакол.Сістэма
(system) — нейкі набор звязаных элементаў, якія працуюць сумесна для выканання задачы. Кампутар як адзінае цэлае — гэта сістэма.Сістэма аднаўлéння
(recovery system) — сістэма, якая дапускае рамонт у працэсе выканання сваіх функцый.Сістэма вéдаў
(knowledge system) — сістэма для развязання праблемаў з выкарыстаннем метадаў штучнага інтэлекту.Сістэма з амартызáцыяй адкáзаў
(fail-soft system альбо graceful degradation) — праграмнае забеспячэнне альбо абсталяванне, пры недакладнай рабоце якога звесткі застаюцца захаванымі.