Выснóва (лагічная), заключэнне
(inference) — працэс фармулявання заключэння, які заснаваны на канкрэтнай інфармацыі. Здольнасцю выпрацоўваць высновы валодаюць экспэртныя сістэмы. Апошнія пабудаваны на аснове так званага развязальнага правіла (inference engine). Экспертныя сістэмы параўноўваюць з фактамі, якія сабраны ў базе ведаў і затым выпрацоўваецца заключэнне на аснове існых фактаў.Вывад “ад фактаў да мэты” альбо прамы лагічны вывад
(forward chaining) — у экспертных сістэмах: метад, які прымяняецца ў працах па стварэнні штучнага інтэлекту. Доказ існасці сцвярджэння пачынаецца з нейкага набору правілаў і базы звестак чыннікаў і завяршаецца вывадам, узгодненым з усімі пасылкамі, якія ўключаны ў правілы. Гэты працэс можа паўтарацца да таго часу, пакуль навыя стратэгіі ня будуць вычарпаны.Вывад звéстак
(data output) — аперацыя чытання звестак з асноўнай памяці і запіс іх на носьбіты звестак альбо на экран.Вывад звéстак, выхадныя звéсткі
(output) — вынік апрацоўкі інфармацыі, які пасылаецца на экран альбо друкарку, які захоўваецца на дыску як файл, альбо пасылаецца іншаму кампутару сеткі.Вывад на экрáн
(soft copy readout) — часовае адлюстраванне на экране дысплея кампутара; супрацьлеглым па значэнні з’яўляецца цвёрдая копія — раздрукоўка (hard copy) на паперы.Выдаляць
(delete) — знішчаць тэкст, файл альбо частку дакумента з мэтай назаўсёды выдаліць гэту інфармацыю.Вылучаныны сервер
(dedicated server) — кампутар, які цалкам аддаецца абслугоўванню сеткі і мае галоўны цвёрды дыск альбо друкарку. Прымяняецца ў тых выпадках, калі лік кампутараў у сетцы вялікі (больш 6 ці 8). Калі іх менш, то на кампутары, які служыць серверам сеткі, могуць выконвацца іншыя работы.Вылучэнне прыкмéтаў
(feature extraction), ёсць і іншая назва: аналіз прыкметаў (feature analysis) — выбар істотных аспектаў вобраза, створанага кампутарам, па якіх будзе праводзіцца супастаўленне з узорам і распазнаванне, напрыклад, сімвалаў тэксту.Вылучэнне, падсвéчванне
1.(Highlighting) — вылучэнне аб’ екта на экране для выканання над ім якой-небудзь аперацыі (фрагмента тэксту, малюнка і інш.). 2. (Selection) — выбар часткі звестак пры карыстанні тэкставым працэсарам, электроннай табліцай альбо базай звестак для сцірання, капіявання, перамяшчэння звестак. Вылучэнне звычайна паказвае толькі тое, што выбар ужо зроблены. Праграма не працуе з вылучаным элементам да той пары, пакуль не будзе дадзена каманда.Вызначэнне канфлікту
(collision detection) — вызначэнне факту супадзення дзвюх падзей.Выканáнне
(execution) — працэс выканання вылічальнай машынай каманды альбо камандаў праграмы вылічальнай машыны.Выканáнне камáнды
(instruction execution) — інтэрпрэтацыя прыладай вылічальнай сістэмы яе каманды.Выканáўчая сістэма
(run-time system) — праграма, якая прысутнічае ў памяці кампутара для запуску іншых праграм.Выканáўчы áдрас
(effective address) — адрас аперанда каманды, які ўтрымліваецца ў ёй альбо вылічаецца на падставе змесціва яе палёў. Калі аперанд не з’яўляецца непасрэдным, то яго адрас вызначаецца адраснай часткай каманды альбо знаходзіцца ў фіксаваным абсягу памяці, альбо вызначаецца праз яе пры дапамозе ланцуга ўказальнікаў. Выканаўчы адрас — змесціва адраснай часткі мадыфікаванай каманды.Выкід (скачок) электрасілкавáння
(surge) — нечаканае павелічэнне напружання ў сетцы. Выкід энэргіі можа пашкодзіць звесткі і абсталяванне, асабліва пры вялікай інтэнсіўнасці альбо працягласці. Каб пазбегнуць гэтага прымяняюцца спецыяльныя прылады, якія ўстанаўліваюцца паміж крыніцай напружання і сеткавым раз’ёмам кампутара.Выклік
(call) — дзеянне па актывізацыі машыннай праграмы, стандартнай праграмы альбо падпраграмы, якое здзяйсняецца звычайна пры дапамозе спецыфікацыі ўваходных умоў і перадачы кіравання ва ўваходную кропку.Выклік
(calling) — перадача сігналаў селекцыі, прызначаных для ўстанаўлення сувязі паміж станцыямі перадачы звестак.Выклік (працэдур)
(PROCEDURE) CALL — моўная канструкцыя для забеспячэння пачатку выканання працэдуры. Выклік працэдуры ў агульным падыходзе ўтрымлівае імя пункту ўваходу і, у выпадку неабходнасці, фактычныя параметры.Выклік фýнкцыі, зварóт да фýнкцыі
(function call) — запыт, які выдаецца праграмай з выкарыстаннем імя функцыі, на абслугоўванне канкрэтнай функцыі. Сама функцыя можа быць часткай праграмы, можа захоўвацца ў іншым файле і ўключацца ў праграму на этапе кампіляцыі, альбо ўваходзіць у склад аперацыйнай сістэмы.Выклікаць, актывізавáць
(invoke) — запускаць каманду альбо падпраграму.Выкóнвальны файл
(executable file) — файл, у якім утрымліваецца праграма, у адрозненне ад файла звестак.