Вірус
(virus) — праграма, якая сама сябе ўбудоўвае ў аперацыйную сістэму і псуе файлы альбо замінае працы на кампутары. Вірусы часта прыводзяць да псавання альбо поўнай страты інфармацыі.Вірусы-чэрві
(worm) — пашкоджваюць кампутары праз глабальныя сеткі. Як правіла, спачатку карыстальнік атрымлівае электронны ліст, у якім утрымліваецца адрас месцазнаходжання самога віруса. Прачытанне такога электроннага ліста суправаджаецца незаўважальным для карыстальніка ладаваннем самога віруса з аддаленага кампутара. Тэрмін “прыйшоў” з навукова-фантастычнай літаратуры (science-fiction), але уступіў паняццю “вірус”.Вóнкавы інтэрфэйс
(front end) — частка кампутара для здзяйснення аперацый уводу і вываду. Уключае ў сябе экран, клавіятуру, дыскавод, якія атрымліваюць звесткі ад працэсара.Вóнкавы
(external) — азначае элемент мовы, абсяг дзеяння якога выходзіць за межы праграмнага модуля.Вóнкавае перарывáнне
(преривание, external interrupt) — перарыванне (запыт на абслугоўванне), якое генеруецца элементамі апаратуры, вонкавымі ў адносінах да мікрапрацэсара, напрыклад сістэмным таймерам альбо клавіятурай; тып апаратнага спынення.Вóнкавая камáнда
(external command) — уключаная ў склад аперацыйнай сістэмы праграма, якая захоўваецца ў файле. У супрацьлéгласць ёйВóнкавая пáмяць
(external memory) — памяць, якая з’яўляецца знешняй у адносінах да кампутара. Гэтым тэрмінам часта абазначаюцца дадатковыя аператыўныя прылады памяці альбо пастаянныя прылады памяці, якія падключаны пры дапамозе раз’ёму пашырэння, у адрозненне ад унутранай памяці альбо памяці на дысках.Вóнкавая прылáда
(device) — прылада, якая выконвае вонкавыя функцыі кампутарнай апрацоўкі інфармацыі. Унутраныя функцыі выконвае цэнтральны працэсар. Вонкавыя прылады называюць перыферыйным абсталяваннем: клавіятура, манітор, друкарка, дыскавыя накапляльнікі і інш.Вóнкавая прылáда пáмяці
(external storage) — носьбіт інфармацыі, які з’ўляецца вонкавым у адносінах да памяці кампутара, напрыклад магнітныя дыскі і стужкі. Яны не з’яўляюцца рабочай часткай кампутара, а прызначаны для захоўвання вялікіх аб’ёмаў інфармацыі. Вонкавая памяць — гэта памяць, звесткі з якой даступны цэнтральнаму працэсару праз аперацыі ўводу-вываду.Вóнкавая сартырóўка
(external sort) — упарадкаванне звестак, якія размешчаны на знешняй памяці. Від сартыроўкі, пры якім звесткі размяшчаюцца на дыску, і ў часе сартыроўкі дыск выкарыстоўваецца як частка памяці. Прымяняецца, калі сартыроўцы падлягаюць вельмі вялікія спісы звестак альбо памяць кампутара недастатковая. Заўвага: замест тэрміна “сартыроўка” можна ўжываць — “гатункаванне”.Вýгал
(angle) — геаметрычная фігура, утвораная двума промнямі (бакамі вугла), якія выходзяць з аднаго пункта (вяршыні). Аперацыі з сінусамі і косінусамі, якія выконваюцца кампутарам, патрабуюць каб вуглы, як аргументы, указваліся ў радыянах.Вýгал устанóўкі рáстра
(screen angle) — вугал, пры якім раздрукоўваецца адлюстраванне паўтону.Вýзел
(node) — стык, злучэнне якога-небудзь тыпу. У сетцы звестак: кропка, дзе адна альбо некалькі функцыянальных прылад, злучаюць каналы перадачы звестак альбо ланцугі звестак.Выбар адной клáвішы
(single-key response) — разнавіднасць выбару з прапанаваных альтэрнатыў. На мовах высокага ўзроўню можна ствараць праграмы, у якіх прапанаваны праграмай выбар вызначаецца карыстальнікам націскам адной з указаных праграмай клавішаў.Выбарка з апярэджваннем
(prefetch) — рэжым работы працэсара, пры якім звесткі альбо каманды счытваюцца з памяці ва ўнутранныя рэгістры да звароту да іх з праграмы.Выбарка інфармáцыі
(information retrieval) — працэс пошуку, упарадкавання і ўзнаўлення інфармацыі сродкамі вылічальнай тэхнікі.Выбірáльны дóступ
(discretionary access) — доступ, пры якім зварот да аб’екта дазваляецца не ўсім суб’ектам (кампутарам, карыстальнікам), а толькі выбраным.Выбірáць
(chose) — ініцыяваць выкананне каманды альбо выбіраць параметр у графічным інтэрфейсе карыстальніка. Гэта працэдура можа складацца з некалькіх дзеянняў, напрыклад выбар параметра ў дыялагавым вакне выконваецца за адно дзеянне, а выбар каманды з меню патрабуе як мінімум двух дзеянняў: спачатку трэба вывесці на дысплей спіс камандаў меню, а затым указаць каманду.Выбарка
: 1. (Retrieval) — выбіранне звестак, звычайна — з памяці. 2. (Fetch) — аперацыя, якая здзяйсняецца цэнтральным працэсарам, якая зводзіцца да пераносу каманды з памяці.