Выкóнваць
(execute) — здзяйсняць дзеянне, якое адпавядае адной альбо некалькім інструкцыям. У праграмаванні пад выкананнем падразумяваецца ладаванне ў памяць кода праграмы на машыннай мове і далейшае выкананне камандаў.Выкрэсліванне кóнтура
(contouring) — у кампутарнай графіцы: прадстаўленне паверхні аб’екта, з усімі яго выпукласцямі і праваламі. У сістэмах апрацоўкі адлюстраванняў: контурнасць — гэта страта адпаведнага ўзроўню дэталізацыі на цёмным адлюстраванні, калі для яго ўзнаўлення выкарыстоўваецца занадта мала градацый шэрагу. У выніку атрымліваецца адлюстраванне з рэзкімі перападамі зацямненняў. У фатаграфіі і маляванні гэтая з’ява яшчэ называецца пастэрызацыяй.Вылічáльная магýтнасць
(computing power) — здольнасць кампутара выконваць акрэсленую работу з адноснай хуткасцю вылічэнняў. Вылічальную магутнасць можна паказваць як колькасць камандаў, якія машына выконвае за секунду часу. Для карыстальнікаў важны і такі паказчык, як аб’ём аператыўнай памяці. Магутнасць кампутара залежыць ад найменш павольнага яго кампанента з усіх, уключаючы самога карыстальніка.Вылічáльная матэмáтыка
(calculus mathematics) — матэматычная дысцыпліна, якая вывучае метады лікавага развязання матэматычных задач у кампутарным асяроддзі — стварэнне матэматычных мадэляў, распрацоўку алгарытмаў, рашэнне праблем тэорыі, практыкі і аўтаматызацыі праграмавання.Вылічáльная тэхніка
(computer science) — сукупнасць вылічальных сродкаў, прызначаных для аўтаматызацыі працэсаў развязання задач: ЭВМ, вонкавых прыладаў, абаненцкіх пунктаў, асобных тэрміналаў, сродкаў перадачы звестак.Вылічальны цэнтр
(computer center) — цэнтралізаваны пункт кампутарнай апрацоўкі інфармацыі; як правіла, камплектуецца кампутарамі класу мэйнфрэйм альбо міні кампутарамі і адпаведным абсталяваннем для аказання паслуг па апрацоўцы звестак.Вылічáць
(compute) — прамое значэнне: выконваць вылічэнні; у больш шырокім сэнсе,— выкарыстоўваць кампутар для выканання нейкай работы.Вылучэнне прылáды
(device allocation) — пры мультыпраграмным рэжыме работы сістэмы: размеркаванне часу работы прылады паміж галінамі задання ці праграмы.Выпадáнне
(dropout) — тып няспраўнасці магнітнага асяроддзя, на якое ажыццяўляецца запіс. Выпаданне на магнітных стужках, дысках абазначае дзялянку, якая не можа быць намагнічана правільна. Выпаданне можа прывесці да страты звестак. На дысках выпаданне вызначаецца пры дапамозе фарматавання.Выпадкóвая велічыня
(random value) — велічыня, якая прымае значэнне з нейкага акрэсленага дыяпазону.Выпадкóвыя звéсткі
, “шум” (hash) — скажоныя сімвалы альбо замінкі на экране кампутара, у канале сувязі і т.п.Выпрабавальны перыяд прагрáмнага забеспячэння
(evaluation period) — як правіла, умоўна бясплатнае праграмнае забеспячэнне можна выкарыстоўваць акрэслены час — месяц, два, тры. Гэта і ёсць выпрабавальны перыяд. Па заканчэнні гэтага перыяду праграма працаваць ня будзе — яна выводзіць паведамленне, што выпрабавальны перыяд закончыўся і пара плаціць грошы за праграмы.Выпрабавáнне
(test, testing) — праверка сістэмы альбо яе кампанентаў шляхам рэальнага выканання якіх-небудзь задач.Выпрамнік
(rectifier) — элемент электрычнага ланцуга, які прапускае ток у адным кірунку і не прапускае ў іншым. Выпрамнік выкарыстоўваецца для пераўтварэння зменнага току ў пастаянны.Выраз
(expression) — камбінацыя ідэнтыфікатараў, значэнняў і аператараў, вылічэнне якой дае вызначаны вынік. У праграме выніковае значэнне выразу можна затым прысвоіць зменнай, перадаць у якасці аргументу, выкарыстаць у складзе іншага выразу. Выраз — гэта моўная канструкцыя для вылічэння значэнняў з дапамогай аднаго альбо некалькіх аперандаў. Аперандамі могуць быць літэралы, ідэнтыфікатары, спасылкі на масівы, зварот да функцыі і т.п.Выраз дачынéнняў
(relational expression) — выраз, у якім выкарыстоўваюцца аператары адносінаў, напрыклад “менш” альбо “больш”, для параўнання двух альбо некалькіх адносінаў. Выраз дачыненняў зводзіцца да булевай велічыні (праўда/няпраўда).Выраз для абарóны ад запісу
(write-protect notch) — дзірка (выраз) у корпусе гнуткай дыскеты, прызначана для абароны дыскеты ад запісу.Выразаць
(cut) — выдаляць частку дакумента; пры гэтым яна звычайна часова змяшчаецца ў памяць, каб яе можна было ўставіць (“уклеіць”) у якое-небудзь іншае месца.Выразка, скрап
(scrap) — дадатак альбо сістэмны файл, прызначаны для захоўвання звестак дакумента, якія памечаны для перамяшчэння, капіявання альбо выдалення. Глядзі таксамаВырáзнасць
(definition) — здольнасць дакладна ўзнаўляць адлюстраванне.