Налáдка
(debugging) — працэс выдалення памылак з праграмы: выяўленне, лакалізацыя і ліквідацыя памылак у праграме вылічальнай машыны.Накладáнне
(overstrike) — друкаванне аднаго сімвала паверх другога.Наклáдзены
(piggyback) — адносна якой-небудзь прылады: размешчаны паверх другой прылады, напрыклад дабаўленне больш хуткага мікрапрацэсара, які накладываецца з дапамогай спецыяльнага накладзенага разьёму на стары мікрапрацэсар.Намагрáма
(nomogram) — графік, які адлюстроўвае залежнасці паміж вызначанымі велічынямі.Нано —
прэфікс, абазначае значэнне 10-9; адна мільярдная (адна тысячная ад мільённай долі).Наносекýнда
(nanosecond) — адна мільярдная (10-9) секунды. Мера часу, якой вымяраецца хуткадзейнасць вылічэнняў і час праходу электрычных сігналаў па схемах кампутара.Напрацóўка на адкáз
(mean time before failure) — мера ацэнкі надзейнасці прылады, вызначаецца сярэднім часам паміж двума паслядоўна ўзніклымі адказамі ў рабоце апаратуры.Напрýжанне лініі
(line voltage) — электрычнае напружанне гэтай сілавой лініі. У Беларусі напружанне бытавой электрасеткі зменнага току прыблізна 220 В.Напрýжанне змéннага тóку
(volts alternating current) — мера напружання зменнага электрычнага сігналу. Зменны ток па сваёй прыродзе не мае пастаяннага напружання, сігнал хістаецца паміж +10 і –10 Вольт.Напрýжанне, патэнцыял
(voltage, electromotive force) — сіла, якая выклікае перамяшчэнне носьбітаў зараду па правадніку.Нармалізáцыя
(normalize) — у праграмаванні: карэктоўка месцапалажэння фіксаванай кропкі альбо экспаненцыяльнай часткі ліку з плавальнай кропкай для дасягнення вызначанага дыяпазону. У СКБЗ: нармалізацыя значна спрашчае выкананне запытаў і кіраваннем абнаўлення інфармацыі, праверку яе цэльнасці і абарону.Нармалізавáная фóрма
(normalized form) — форма запісу ліку з плавальнай кропкай, калі мантыса ліку знаходзіцца ў межах нейкага зададзенага стандартнага дыяпазону, прычым старэйшая лічба адрозніваецца ад нуля.Нарóшчванне
(upgrade) — дабаўленне ці змяненне ў апаратных сродках альбо праграмным забеспячэнні для пашырэння эксплуатацыйных магчымасцяў.Настóльная выдавéцкая сістэма
(desk-top publishing) — комплекс тэхнічных і праграмных сродкаў для падрыхтоўкі тэксту да друку. Дысплеі НВС маюць добрую разпазнавальную здольнасць, шырокую палітру колераў, і нават кніжным размяшчэннем экрана. Звычайна прымяняюцца розныя друкаркі. У склад праграмнага забеспячэння ўваходзіць магутны ўніверсальны тэкставы працэсар, графічны рэдактар, рэдактар шрыфтоў, праграма вёрсткі старонак, такія як Page Maker, Ventura Publisher, CorelDRAW і інш.Настóльная ЭВМ
(desktop computer) — мікракампутар з клавіятурай, маніторам і сістэмным блокам. Для зручнасці ў рабоце і эстэтычнасці сістэмны блок можа ставіцца на падлóгу (у стол).Настóльны рэквізіт
(desk accessory) — невялікая праграма ў складзе Microsoft Windows, такія як калькулятар, каляндар, эквівалент гадзінніка і інш., тых, якія можна знайсці на стале.Настрóйка
(relocation) — змена адрасоў у праграме, запісанай у машынным кодзе, пры яе перамяшчэнні з аднаго раздзелу памяці ў іншы.Настрóйшчык
(relocator) — праграма, якая настройвае — змяняе адрасы вызначанай праграмы ў машынным кодзе дзеля таго, каб яна магла быць загружанай у вызначаны абсяг памяці кампутара і запушчана.Насычáльнасць
(saturation) — у каляровай графіцы і пры друку: характарыстыка святла — доля асноўнага колеру ў вызначаным каляровым адценні (часта ў адсотках ад 0% да 100%). Бледныя колеры менш насычаныя. Насычальнасць — гушчыня колеру зададзенага тону.Насычэнне сістэмы
(system saturation) — стан сістэмы, пры якім яна не можа адказваць на запыты карыстальніка дастаткова хутка, што вядзе да паніжэння эфектыўнасці яе выкарыстання.Натáцыя
(notation) — сукупнасць умоўных знакаў і сістэма правілаў для апісання сінтаксісу кампутарных моў. У якасці прыкладу можна прывесці нармальную форму Бэкуса-Наура.Нахільная рыса ўлéва
(backslash) — сімвал \ у MS-DOS указвае каранёвы каталог, напрыклад С:\, альбо падзяляльнік дырэкторыі, напрыклад С:\svaboda\demacrat.Нашчáдак, даччын працэс
(child) — працэс, які пароджаны другім працэсам (бацькам). Дзеянне, якое ініцыюе параджэнне нашчадка, часта называюць разгалінаваннем. Звычайна бáцькаўскі працэс прыпыняе сваю працу да завяршэння выканання даччынага працэсу.НЕ
(not) — лагічнае адмаўленне.Неабарóненае пóле
(unprotected field) — частка запісу, якая можа быць змененай.