Мóва нізкага ўзрóўню
(low-level language) — машыназалежная мова праграмавання, звычайна мае невялікую колькасць камандаў кіравання і тыпаў звестак. Кожны аператар у праграме на мове нізкага ўзроўню (напрыклад асэмблеры), звычайна адпавядае адной машыннай камандзе. Гл.Мóва праграмавáння
(programming language) — мова, прызначаная для прадстаўлення праграм. Штучная мова, уведзеная для прадстаўлення машынных праграм. Прызначаная для генеравання альбо напісання праграм.Мóдуль
(module) — адносна незалежная электронная прылада; адносна незалежная частка праграмы. Праграмны модуль кампануецца асобна ад асноўнай праграмы і можа выкарыстоўвацца іншымі праграмаміМóдуль выканáльны
(executable module) — праграма, якая знаходзіцца ў асноўнай памяці.Мóдуль карыстáльніка
(client module) — тэрмінал у сетцы. Дазваляе здзяйсняць доступ да файлаў (у файлавым працэсары) і вывад на друк, але толькі праз сетку. Модуль карыстальніка часам не мае нават цвёрдага дыска.Мóдульнае праграмавáнне
(modular programming) — метадалогія праграмавання, пры якой праграмы разбіваюцца на адносна незалежныя часткі —Мóдульнае праектавáнне
(modular design) — праектаванне апаратных сродкаў і праграмнага забеспячэння, калі праект разбіваецца на меншыя блокі альбо модулі, кожны з якіх можа разбівацца, правярацца і заканчвацца незалежна перад іх аб’яднаннем у канечным прадукце (праграме).Модэм
(modem) — прылада для абмену інфармацыяй з аддаленым кампутарам па тэлефонных лініях. Пераўтварае зыходныя лічбавыя сігналы кампутара ў аналагавыя сігналы для стандартнай правадной тэлефоннай лініі (модуляцыя), а таксама дэмадулюе ўваходныя аналагавыя сігналы і пераўтварае іх у лічбавыя сігналы, якія ўспрымаюцца кампутарам. Прымяняецца для падключэння ПК да камунікацыйных сетак.Модэратор
(moderator) — чалавек (альбо група людзей), які рэгулюе работу форума, спіс рассылкі альбо групу навін.М
óнаканал (multidrop network) — лінейная сетка, у якой машыны звязаны адна з адной паслядоўна, пачынаючы з той, якая кіруе ўсёй сеткай.М
óнахромны манітор (monochrome monitor) — монахромны — значыць аднакаляровы. Відэядысплей, здольны на адлюстраванне толькі аднаго колеру.Мост
(bridge) — спецыяльная прылада для злучэння двух і болей лакальных сетак. Масты не залежаць ад пратаколаў — ўсё роўна, звесткі якога пратакола будуць перадавацца праз мост.Музычная мікрасхéма
(music chip) — спецыяльная інтэгральная схема для сінтэзавання аналагавых сігналаў, якія затым могуць быць узмоцнены і ўзноўлены праз гучнагаварыльнік.Мультыадрасавáнне
(multiaddressing) — сродак, які дазваляе карыстальніку перадаваць адны і тыя ж звесткі паслядоўна ці адначасова блольш, чым па адным адрасе.Мультыапрацóўка
(multiprocessing) — адначасовае выкананне некалькімі працэсарамі двух ці больш задач, якое ажыццяўляецца адной праграмай кіравання.Мультыдóступ
(multiple access) — магчымасць падтрымкі сістэмай некалькіх карыстальнікаў, якія працуюць адначасова.Мультымéдыя
(multimedia) — сукупнасць тэхнічных і праграмных сродкаў, якія дазваляюць карыстальніку адначасова ўжываць сімвальную, графічную, гукавую, анімацыйную і відэаінфармацыю. Усе віды інфармацыі запісваюцца на CD ROM і гукавыя кáрты.Мультыплéксны кáнал
(multiplex channel) — прылада, якая абслугоўвае на працягу нейкага інтэрвалу часу некалькі паралельна працоўных вонкавых прыладаў.Мультыпрагрáмная сістэма
(multiprogramming system) — сістэма, у якой адначасова выконваюцца некалькі праграм (шматпрацэсарныя вылічальныя комплексы) ці каманды выконваюцца шляхам іх чаргавання (аднапрацэсарныя ЭВМ).Мультысістэма
(multi system) — сістэма з некалькіх кампутараў, у якой ажыццяўляецца абмен звесткамі альбо функцыянаванне якіх арганізавана на супольны абсяг памяці з мэтай забеспячэння апрацоўкі адзінай плыні заданняў.Мультыплексавáнне сігнáлаў з падзéлам у чáсе
(time-division multiplexing) — выкарыстанне адной лініі альбо набору ліній для перадачы некалькіх сігналаў, якія ідуць адзін за адным у паслядоўнасці. Від мультыплексавання: аб’яднанне асобных сігналаў у адной высокахуткаснай перадачы. Час перадачы раскладаецца на сегменты, кожны з якіх нясе адзін элемент аднаго сігналу. Асобныя сігналы адбіраюцца адзін за адным з пастаяннымі інтэрваламі, незалежна ад таго, ёсць ці няма звестак для адпраўкі, а затым “загружаюцца” у асобны канал.