Мéтка фáйла
(file label) — кіроўны запіс у пачатку файла, утрымлівае імя файла і яго атрыбуты; служыць для ідэнтыфікацыі файла.Механізм абарóны
(boundary protection mechanism) — сукупнасць апаратных і праграмных сродкаў, якія выключаюць зварот праграмы да дзялянкі памяці, каторая ёй не належыць. Зварот да “чужога” вядзе да аварыйнага завяршэння праграмы.Механізм вываду
(inference engine) — набор працэдураў, вызначаных у праграме. Прымяняюцца для атрымання адказу ад базы ведаў экспертнай сістэмы.Мігáнне
(flicking) — змяненне свячэння на экране, заўважнае вокам; непажаданая пульсацыя ўзнаўляльнага адлюстравання на экране электронна-прамянёвай трубкі. Стандартнае тэлевізійнае адлюстраванне мяняецца з частатой 50 герц у Эўропе і 60 герц у ЗША — змена кадра практычна незаўважальная.Міжнарóдная арганізáцыя па стандартызáцыі
(International Organization for Standardization) — міжнародная асацыяцыя дзяржаў-сяброў, кожная з якіх прадстаўлена лідэрам сваёй краіны па стандартызацыі. Асноўныя здабыткі гэтай арганізацыі — шырока прынятая мадэль ISO/OSI — стандарты ўзаемадзеяння кампутараў у сетках.Міжнарóдная асацыяцыя вытвóрцаў платаў пáмяці для персанáльных кампутараў
(Personal Computer Memory Card International Association) — група вытворцаў і распаўсюджвальнікаў апаратнага і праграмнага забеспячэння, створаная з мэтай прасоўвання стандарту PC Card-сумяшчальнага перыферыйнага абсталявання, галоўным чынам для партатыўных кампутараў і “інтэлектуальных” электронных прыладаў.Міжнарóдная федэрáцыя па апрацóўцы інфармáцыі
(International Federation of Information on Processing) — арганізацыя таварыстваў больш чым 40 нацый-сяброў, якая аб’ядноўвае прафесіяналаў у галіне апрацоўкі інфармацыі.Міжнарóдны кансультацыйны камітэт па тэлеграфіі і тэлефаніі
(Comite Consultatif Internationale de Telegraphie et Telephonie) — вядомая арганізацыя па распрацоўцы рэкамендацый для сістэм перадачы звестак.Міжсéткавая лінія сýвязі
(tie line) — прыватная лінія сувязі, арэндаваная ў кампаніі-уладальніка сеткі для сувязі двух і больш месцаў ва ўстанове.Міжсéткавы
(internet, internet work) — у сувязі: сукупнасць вылічальных сетак, аб’яднаных міжсеткавымі шлюзамі, якія выконваюць перадачу звестак, пераўтварэнне і ўпакоўку паведамленняў з формы, прынятай у сетцы адпраўкі, ў пратаколы сеткі-атрымальніка.Мікра
(micro) — традыцыйна:Мікраадлюстравáнне
(micro image) — фотаграфічна зменшанае адлюстраванне, захаванае на мікрафільме і чытальная з дапамогай спецыяльных прыладаў павелічэння.Мікрааперáцыя
(micro operation) — аперацыя, якая выконваецца арыфметычна-лагічнай прыладай кампутара за адзін такт сінхранізаванага генератара.Мікрагрáфіка
(micro graphics) — тэхніка і метады запісу звестак на мікрафільм.Мікракамáнда
(microinstruction) — машынная каманда; каманда мікрапраграмы.Мікракампýтар
(microcomputer) — кампутар невялікіх памераў і масы наколькі гэта магчыма, падобны па архітэктуры да персанальных кампутараў. З’явіліся ў пачатку 70-х ХХ стагоддзя. Сканструяваны на аснове аднаго мікрапрацэсара.Мікракантрóлер
(micro controller) — мікрапрацэсар і звязаныя з ім элементы, уключна з пастаяннай памяццю. Выкарыстоўваюцца ў электронных схемах кіравання якой-небудзь прылады. Прызначаны для выканання строга акрэсленых функцый і не можа быць перанацэленым на выкананне іншых задач.Мікрамініяцюрны
(micro miniature) — надзвычай маленькая схема альбо іншы электронны кампанент; звычайна, ўдасканаленне ўжо мініацюрызаванага элемента.Мікрапрагрáма
(micro program) — праграма для выканання камандаў, уведзеных у машынным кодзе ва ўнутраныя рэгісры цэнтральнага працэсара альбо мікрапрацэсара. Для выканання адной каманды ў машынным кодзе неабходна выканаць некалькі крокаў, такіх як чытанне, складанне і запіс у памяць. Менавіта гэтыя крокі і выконвае мікрапраграма, якую распрацоўвае вытворца кампутара. Мікрапраграма не можа быць зменена таму, што яна існуе ў выглядзе пастаянных злучэнняў у схеме цэнтральнага працэсара альбо мікрапрацэсара.Мікрапраграмавáнне
(microprogramming) — распрацоўка мікрапраграмы для працэсара.Мікрапрагрáмнае забеспячэнне
(firmware) — сукупнасць мікрапраграм.Мікрапралóг
(Micro prolog) — скарочаная версія кампутарнай мовы Prolog.