Макраасэмблер
(macro assembler) — асэмблер, які дазваляе выконваць макрападстаноўку і макрапашырэнне — можна вызначыць макрас, які складаецца з некалькіх аператараў, а затым выкарыстоўваць яго імя ў праграме, не перапісваючы аператары. Пры трансляцыі праграмы імя макрасу будзе заменена паслядоўнасцю камандаў макраса.Макравыклік
(macro call) — зварот да галоўнай макракаманды макраса для яго выкліку.Макрагенерáтар
(macro generator) — праграма, якая апрацоўвае тэкст і выконвае макрападстаноўкі; праграма альбо прылада для пераўтварэння макракамандаў у іх макрапашырэнні.Макрагенерáцыя
(macro generation) — трансляцыя макрапраграмы.Макракамáнда
(macro command) — падпраграма, напісаная на працэдурнай мове, якая дазваляе выконваць акрэсленную паслядоўнасць дзеянняў. Сказ мовы праграмавання, замест якога макрагенератар падстаўляе яго макрапашырэнне. Макракаманда — адна літара альбо слова для запуску набору падпраграм, што спрашчае карыстанне праграмай.Макрамóва
(macro language) — сукупнасць макракамандаў, якая пазнаецца гэтым макрапрацэсарам.Макрападстанóўка
, макрапашырэнне (macro expansion) — замена макракаманды замацаваным за ёй наборам камандаў.Макрапрагрáма
(macro program) — зыходная праграма для макрапрацэсара.Макрапрацэсар
(macro processor) — незалежны, ці як частка нейкай сістэмы праграмавання, транслятар з макрамовы на пэўную базавую мову.Макрапрэпрацэсар
(macro preprocessor) — праграма для выканання працэдур з макрасамі ў мовах высокага ўзроўню. Прэпрацэсар пераўтварае ўсе макракаманды ў набор камандаў макрасу. Макрасы магчыма выкарыстоўваць для пераўтварэння камандаў адной мовы ў каманды іншай падобнай структуры.Мáкрас
(macro) — гэта не праграма, а набор з адной альбо некалькіх макракамандаў, якія забяспечваюць паслядоўнасць аперацый і прымяняюцца для аўтаматызацыі іх выканання. Макрас захоўваецца як адзінае цэлае і можа ўводзіцца ў розныя часткі праграмы.Максімáльная хýткасць
(burst speed) — найбольшая хуткасць, з якой прылада можа безперапынна працаваць.Малóдшы разрáд
(least significant digit) — самая правая пазіцыя запісу ліку альбо слова.Маментáльны “здымак”, маментáльны дамп
(snapshot) — 1. Копія асноўнай памяці альбо відэапамяці ў гэта імгненне, накіраванае на друкарку ці цвёрды дыск. 2. Від змесціва базы звестак у дадзены момант.Маніпуляванне звéсткамі
(data manipulation) — сукупнасць аперацый над базай звестак: адкрыццё і закрыццё базы звестак, чытанне, пошук, абнаўленне, дабаўленне і выдаленне запісаў.Манітóр
(monitor) — машынная праграма, якая назірае, рэгулюе, кантралюе альбо правярае аперацыі ў сістэме апрацоўкі звестак. Гл. таксамаМантыса
(fraction) — дробавая частка дзесятковага лагарыфма; частка ліку з плавальнай кропкай, якая ўтрымлівае вартасныя разрады гэтага ліку.Мáркер
(bullet) — у вузкім сэнсе: кропка (кружок, квадрацік і розныя дэкарацыйныя значкі), якая выдзяляе невялікі фрагмент тэксту альбо кожны элемент спісу.Мáркер блóка
(block mark) — маркер, які ўказвае на пачатак і канец інфармацыйнай часткі блоку; на экран не выводзіцца.Мáркер канцá
(end mark) — сімвал для абазначэння канца нейкага аб’екта, напрыклад файла, дакумента.Мáркеры кадрыравáння
(crop marks) — правадзімыя на краях папяровай стужкі лініі ў тым месцы, дзе будзе заканчвацца папера на старонках з падрахункам.Маршрýт
(route) — шлях перадачы паведамлення паміж вузламі і тэрміналамі вылічальнай сеткі; шлях паміж дзвюма вяршынямі графа. Шлях перадачы інфармацыі па сетцы ад адпраўшчыка да атрымальніка.Маршрýт пóшуку
(search path) — маршрут па каталозе для пошуку патрэбнага файла. Аперацыйная сістэма шукае файл па ўказаным маршруце.Мáсавая пáмяць
(mass storage) — абагульняльны тэрмін для магнітных дыскаў і стужак, а таксама аптычных дыскаў — для захоўвання практычна любых аб’ёмаў інфармацыі.Масіў
(array) — канструкцыя звестак, кампаненты якой ідэнтычныя па сваіх характарыстыках і пералічваюцца як значэнні функцыі ад фіксаванай колькасці цэлалікавых аргументаў. Усе элементы масіву аднаго тыпу. Кожны элемент масіву мае імя (ідэнтыфікатар) і індэксаваную зменную.Масіў дынамічны
(dynamic array) — масіў са зменнымі межамі.Мáска
(mask) — камбінацыя знакаў для аналізу звестак такога ж, як і маска, фармату шляхам супастаўлення адпаведных знакаў маскі і разрадаў (байтаў) звестак. Накладанне маскі выконваецца з дапамогай лагічных аператараў.Мáска перарывáння
(interrupt mask) — рэгістр, кожны разрад якога адпавядае азначанаму тыпу перарывання. У залежнасці ад значэння адпаведнага разраду маскі перарыванне абслугоўваецца альбо ігнаруецца.Маскавáнне
(masking) — выдзяленне разрадаў слова, якія адпавядаюць аднолькавым разрадам маскі.