Маскіравáць перарывáнне
(disable interrupt) — прадухіляць перарыванне дзеянняў мікрапрацэсара. Дзеянні апошняга праз рэгулярныя прамежкі часу перарываюцца для прасканіравання асобных прыладаў, напрыклад клавіятуры. Так, у час загрузкі кампутара экран на некалькі хвілін становіцца чорным і не рэагуе на націск клавіш клавіятуры.Мáтрыца
(matrix) — двухмерны масіў. Прамавуглавая табліцаМáтрыца x-y , двумéрная
(x-y matrix) — распалажэнне радкоў і слупкоў матрыцы ў адпаведнасці з гарызантальнымі (х) і вертыкальнымі (y) каардынатамі (восямі).Мáтрыца клавіятýры
(key matrix) — схема матрыцы пераключальнікаў на клавіятуры. Кожнай клавішы адпавядае адзін пераключальнік. Пераключальнікі арганізаваны ў рады ў выглядзе матрыцы. Пры адначасовым націску трох клавішаў можна выдаць код яшчэ якой-небудзь літары. Спецыяльная падпраграма аперацыйнай сістэмы пераўтварае нумары націснутых клавішаў у коды ASCII.Мáтчына плáта
(mather board) — асноўная плата сістэмнага блоку кампутара для кампутарнай схемы; на ёй размяшчаецца асноўная частка мікрасхем: мікрапрацэсар, супрацэсар, аператыўная памяць, сістэмная і лакальныя шыны, а таксама раз’ёмы для падключэння адаптараў.Матэмáтыка дастасóўная
(прыкладная, application mathematics) — прымяненне матэматыкі да развязання задач, пастаноўка якіх, як правіла, не звязваецца з патрэбамі самой матэматыкі.Матэматычная мадэль
(mathematical model) — набліжанае апісанне пэўнага класа з’яў рэальнага свету з дапамогай матэматычнай сімволікі; набор раўнанняў, якія апісваюць усе ўзаемадзеянні ў сістэме.Матэматычная фýнкцыя
(mathematical function) — функцыя праграмы, якая выконвае матэматычныя аперацыі над значэннямі альбо выразамі і вяртае лікавае значэнне.Матэматычны выраз
(mathematical expression) — выраз, у якім выкарыстоўваюцца лікавыя значэнні і аператары. Гл.Маштáб часу
(time scale factor) — лік, які выкарыстоўваецца ў якасці каэфіцыэнту пераўтваральніка рэальнага маштабу часу ў машынны маштаб часу.Маштáб чáсу рэáльны
(real time mode) — рэжым працы вылічальнай сістэмы, пры якім апрацоўка запытаў на выкананне той ці іншай задачы здзяйсняецца ў тэмпе паступлення гэтых запытаў.Маштабавáнне
(scaling) — 1. Павелічэнне альбо памяншэнне памеру адлюстравання такім чынам, каб яно і вынікі вылічэнняў, што праводзяцца над ім, знаходзіліся ў зададзеным дыяпазоне. 2. Запіс велічыняў такім чынам, каб яны і вынік вылічэнняў, якія выконваюцца над імі, знаходзіліся ў зададзеным дыяпазоне.Маштáбная лінéйка
(rule, ruler) — шкала, якая ўказвае пазіцыі знакаў; выводзіцца, як правіла, уверсе экрана. Тэкставыя працэсары дазваляюць выбіраць з набору лінейкі.Машына
(machine, computer) — у вылічальнай тэхніцы: назва кампутара і ЭВМ. гл.Машына бáзы звéстак
(database machine) — перыферыйная (па адносінах да гэтага кампутара) прылада, якая непасрэдна ўтрымлівае і абслугоўвае базу звестак, і тым самым вызваляе асноўны кампутар ад гэтай нагрузкі. Машыны баз звестак могуць падключацца да кампутара, які выконвае прыкладныя задачы праз тэлекамуніцыйны канал альбо лакальную вылічальную сетку. Машына базы звестак сама прадстаўляе кампутар. Аднак, паколькі на яе ўскладваюцца толькі функцыі кіравання базай звестак, яе апаратнае і праграмнае забеспячэнне можа быць значна аптымізаванымі менавіта для гэтай работы. Машынай базы звестак называецца сервер базы звестак, які выконвае толькі функцыі базы звестак.Машына Цюрынга
(Turing machine) — тэарэтычная абстрактная мадэль з простай структурай і бясконцай памяццю, прынятая як прататып лічбавых вылічальных машын; распрацавана ў 1936 г. ангельскім матэматакам А. Цюрынгам для дакладнага вызначэння паняцця алгарытму і яго вылічальнасці.Машына-арыентавáная мóва
(machine-oriented language) — мова праграмавання, прымяненне якой цвёрда залежыць ад канкрэтнага мікрапрацэсара. Найлепшай машына-арыентаванай мовай з’яўляецца Ассэмблер.Машына-незалéжная мóва
(computer-independent language) — мова праграмавання, якая не залежыць ні ад адной з існых апаратных платформаў. Большасць моў высокага ўзроўню — машына-незалежныя.Машыначытáльны
(computer-readable) — прыгодны для ўводу ў кампутар від інфармацыі, якую кампутар можа інтэрпрэтаваць і якой ён можа кіравацца ў рабоце.Машыннае слóва
(machine word) — аперанд альбо каманда, якія захоўваюцца ў ячэйцы аператыўнай памяці і ўспрымаюцца апаратнай часткай кампутара як адзінае цэлае. У персанальных кампутарах прымяняюцца машынныя словы ад аднаго байта да двух, а двайное слова — па чатыры байты.Машынная камáнда
(machine instruction) — каманда (аператар дзеянняў) у машынным кодзе, якая можа непасрэдна выконвацца мікрапрацэсарам.