Лéнтачны, плóскі кáбель
(ribbon cable) — кабель з вялікай колькасцю правадоў, аб’яднаных у адным пакеце-стужцы, які ўтрымлівае ад 8 да 100 праваднікоў; забяспечвае паралельную перадачу і звестак, і сігналаў кіравання.Лімітныя ўмóвы эксплуатацыі
(absolute maximum rating) — механічныя і электрычныя характарыстыкі, лімітныя значэнні якіх нельга перавышаць пры правільнай эксплуатацыі.Лінгвістыка
(linguistics) — навука аб мове, мовазнаўства. Існуе цесная сувязь паміж лінгвістыкай і інфарматыкай: агульнымі з’яўляюцца пытанні граматыкі, сінтаксісу, семантыкі, фармальнай тэорыі мовы і апрацоўкі натуральнай мовы.Лінéйка
(rule) — лінія, нанесеная вышэй, ніжэй альбо збоку нейкага элементу дакумента для ўстаноўкі водступу элемента ад канкрэтнай часткі старонкі альбо для паляпшэння выгляду старонкі, напрыклад зноскі ў тэксце аддзяляюцца ад асноўнага тэксту лінейкай.Лінéйнае праграмавáнне
(linear programming) — раздзел матэматычнага праграмавання, у якім даследуюцца задачы пра экстрэмумы лінейных функцый на мноствах, зададзеных сістэмамі лінейных роўнасцяў і няроўнасцяў.Лінéйная прагрáма
(linear program) — праграма, якая не ўтрымлівае разгалінаванні і цыклы. Яна апісвае лінейныя алгарытмы.Лінéйная сéтка
(linear network) — сетка, ў якой выхадныя сігналы галоўнага кампутара з’яўляюцца ўваходнымі для кожнага кампутара сеткі па чарзе.Лінéйны, паслядóўны спіс
(linear list) — спіс, элементы якога размяшчаюцца ў паслядоўных ячэйках памяці.Лінія
(line; transmission line) — частка ланцуга перадачы звестак, знешняя ў адносінах да апаратуры перадачы звестак, якая злучае апаратуру перадачы звестак з цэнтрам камутацыі звестак, альбо апаратуру перадачы звестак з іншай апаратурай перадачы звестак, альбо цэнтр камутацыі звестак з іншым цэнтрам камутацыі звестак.Лінія затрымкі
(delay line) — прылада для затрымкі сігналу на вызначаны час дзеля таго, каб два сігналы, якія праходзяць розную адлегласць, прышлі адначасова на неабходную схему. Прымяненне лініі затрымкі важна для сігналаў каляровых відэаманітораў.Лінія сýвязі
(communications link) — лінія сувязі для перадачы звестак паміж вузламі вылічальнай сеткі; набор абсталявання разам з праграмным забеспячэннем для здзяйснення сувязі з аддаленым кампутарам.ЛІСП
(LISP) — мова высокага ўзроўню, створана ў 1959 г., прызначана для нескладаных аперацый са спісамі элементаў. Гэта мова папулярная сярод спецыялістаў па штучных інтэлектах.Ліст
(leaf) — самы ўдалёны элемент ад кораня у любой дрэвавіднай структуры. Ліст — апошні вузел галінкі ў дрэвападобнай структуры.Лістынг прагрáмы
(program listing) — копія (раздрукоўка на паперы) зыходнага кода праграмы.Літарна-лічбавы
(alphanumeric) — складаецца з літараў, як вялікіх, так і малых, і лічбаў. У некаторых выпадках уключае і кіравальныя сімвалы, сімвалы прабелу і іншыя спецыяльныя сімвалы.Літарна-лічбавы шаблóн рэдагавáння
(editing alphanumeric picture) — шаблон для рэдагавання літарна-лічбавых звестак перад іх вывадам на друкарку.Літэрал
(literal) — лексічная адзінка, якая адназначна адпавядае некатораму ўласнаму значэнню. Лікі — заўсёды літаралы. Літэрал можа быць адрасам, лікам і тэкстам. У праграме літэрал ёсць самастойная велічыня, а не значэнне зменнай ці вынікам выразу. У праграме літэрал успрымаецца як канстанта.Лічба
(digit) — адзін з сімвалаў для выражэння ліку ў сістэме злічэння. У любой сістэме злічэння колькасць магчымых лічбаў роўна аснове сістэмы.Лічбавы
(digital) — азначае звесткі, якія складзены з лічбаў. Звязаны з лічбамі альбо са спосабам іх прадстаўлення.Лічбавая зáпісь
(digital recording) — захоўванне інфармацыі ў фармаце двайковых кодаў (лічбавы фармат). У працэсе лічбавага запісу адбываецца пераўтварэнне (тэксту, гуку, рысунка) у радкі з адзінак і нулёў, якія фізічна можна перанесці на дыскі.Лічбавае фатаграфавáнне
(digital photography) — фатаграфаванне аб’екта з дапамогай лічбавай камеры. Фіксуецца і захоўваецца адлюстраванне электронным спосабам, абыходзіцца без плёнкі і без праяўлення. Лічбавы фотаапарат (лічбавая камера) захоўвае фотаздымкі ў лічбавай форме. Фатаграфіі запісваюцца ў flash-памяць. Лічбавы фотаапарат можна падключыць да кампутара, каб скапіяваць фатаграфіі ў кампутар. Ніякіх дадатковых пераўтварэнняў не патрабуецца. Лічбавы фотаапарат вызначаецца як flash-дыск альбо сканер.Лічбавая аўдыёкасета
(digital audio type) — магнітная стужка для лічбавай запісі; прымяняецца для запісі досыць вялікіх аб’ёмаў звестак — на адну касету памяшчаецца ад 1 да 8 Гб інфармацыі. Раней прымянялася для стварэння рэзервовых копій. Сёння актыўна выцясняецца DVD-дыскамі — на адзін DVD-дыск можа змясціцца ад 4,5 да 18 Гб інфармацыі.