Курсóр
(cursor) — спецыяльны экранны індыкатар (прамавуглавік, мігатлівы сімвал падкрэслівання) для паказу месца, на якім друкуецца ўводны сімвал. У аперацыйных сістэмах і дадатках пры рабоце з мышой курсорам (указальнікам) называецца стрэлка альбо іншы экранны значок, які перамяшчаецца сінхронна з рухам мышы. Курсор — тое, што пастаянна мігае, гэта месца бягучай пазіцыі ўводу.Кэш
(cache) — спецыяльная падсістэма памяці для запамінання найбольш часта ўжывальных звестак; забяспечвае вельмі хуткі доступ да інфармацыі.Кэш дыска
(disk cache) — дыскавы кэш-буфер. Абсяг аператыўнай памяці кампутара, якая адводзіцца для часовага захоўвання інфармацыі, счытанай з дыска. Кэш дыска не захоўвае файлы цалкам, як электронны дыск (абсяг памяці, якая імітуе дыск). У яго змяшчаюцца звесткі, якія нядаўна альбо запрошваліся дыскам, альбо запісваліся на дыск. КаліКэш-памяць
(cache memory) — гл.Л
Лавінная маршрутызáцыя
(flooding) — метад маршрутызацыі пакетаў і паведамленняў сеткі перадачы звестак, пры якім вузел, які прыняў паведамленне перадае яго ўсім звязаным з ім вузлам.Лагічнае адмаўлéнне
(negation) — інверсія двайковага ліку (пераўтварэнне двайковага сігналу альбо набору біт у процілеглы стан). Лагічнае адмаўленне двайковай 1 дае двайковы 0, а адмаўленне 0 дае 1. Для прадстаўлення значэння ПРАЎДА ўжываецца 1, а для прадстаўлення значэння НЯПРАЎДА — 0.Лагічнае праграмавáнне
(logical programming) — разнастайнасць дэкларатыўнага праграмавання, пры якім праграміст апісвае развязанне задачы на дакладнай лагічнай мове, напрыклад на мове праграмавання Prolog. У праграме ўказваецца набор зыходнай інфармацыі, што неабходна зрабіць для атрымання канкрэтных высноў, не прыдаючы асаблівай увагі таму, як гэта трэба зрабіць.Лагічная дыскавая прылáда
(logical drive) — абсяг памяці, да якой здзяйсняецца зварот як да дыскавода. Гэта прылада можа ўяўляць сабой як цвёрды дыск, так і віртуальны дыск альбо частку цвёрдага дыска. Лагічны дыск — вобласць цвёрдага дыска, якая выкарыстоўваецца як асобны дыск, прысвойваюцца імёны C: , D: , E: і г.д. Лагічная прылада рэалізуецца праграмнымі сродкамі (ня блытаць з фізічнай прыладай). Напрыклад, лагічныя дыскі ў Windows: цвёрды дыск (фізічная прылада) устаноўлены адзін, а лагічных можа быць 24, якія маюць імёны C, D, E …Z (24, паколькі літараў у ангельскім алфавіце 26, а першыя дзве А і В зарэзерваваны для гнуткіх дыскаў).Лагічная памылка
(logic error) — мера дакладнасці, прымяняльная на кожным кроку пошуку лічбавага рашэння звычайнага дыферэнцыяльнага раўнання. Гэта паняцце вельмі карыснае для практычнай рэалізацыі лічбавых метадаў. У праграмаванні: памылка ў распрацоўцы праграмы, ў логіцы праграмы, алгарытме. Праграма з лагічнымі памылкамі выдае недакладныя вынікі, але не спыняецца выкананне праграмы. Таму яе цяжка выявіць.Лагічны выраз
(logical expression) — кампактны запіс канструкцыі мовы, якая задае правілы для вылічэння аднаго з двух магчымых лагічных значэнняў: “TRUE” альбо “FALSE”. Правілы для вылічэння лагічнага значэння “праўда” альбо “няпраўда”, што ўяўляе сабой сукупнасць адносінаў, лагічных зменных і лагічных канстантаў, звязаных знакамі лагічных аперацый.Лагічная правéрка
(white-box testing альбо logical testing) — праверка звестак на адпаведнасць некаторым лагічным умовам альбо лімітным суадносінам, якія павінны выконвацца для гэтай катэгорыі інфармацыі. У сэнсе праверкі праграм: праверка пры дапамозе вызначанага набору звестак, выбраных з тым разлікам, каб задзейнічаць усе раздзелы праграмы.Лагічная схéма
(logic circuit) — электронная схема, якая выконвае лагічныя аперацыі па апрацоўцы інфармацыі.Лагічны
(logical) — прыметнік, які апісвае аперацыю альбо іншую вылічальную працэдуру, каторая базуецца на апераванні праўдзівымі і непраўдзівымі альтэрнатывамі.Лагічны аперáтар
(logical operator) — аператар, які маніпулюе двайковымі значэннямі на разрадным узроўні. У некаторых мовах праграмавання лагічныя аператары ідэнтычныя булевым аператарам, якія маніпулююць праўдзівымі і непраўдзівымі значэннямі.Лагічны зáпіс
(logical record) — запіс файла, які вызначаны ў праграме і ўяўляе сабой набор лагічна звязаных палёў (звестак). З’яўляецца адзінкай абмену звесткамі паміж праграмай і буферам уводу-вываду. Некалькі лагічных запісаў могуць размяшчацца ў адным фізічным запісе — блоку.Лагічны зрух
(local shift) — аперацыя зруху лагічнага слова ў рэгістры ўправа альбо ўлева. Пры гэтым канцавы біт не губляецца, а пераносіцца ў супрацьлеглы разрад рэгістра (у адрозненне ад арыфметычнага зруху).