Код “два з пяці”
(two-out-of-five code) — код з кантролем памылак пры перадачы звестак, які запісвае кожную з дзесяці дзесятковых лічбаў (ад 0 да 9) як набор з пяці двайковых лічбаў.Код аперáцыі
(operational code, opcode) — частка каманды машыннай мовы альбо асэмблера, якімі яна апелюе. Код аперацыі — ёсць кодавае апісанне аперацый вылічальнай машынай.Код Грэя
(Gray code) — двайковы код, паслядоўныя значэнні якога адрозьніваюцца адно ад аднаго толькі адным двайковым разрадам. Гэты код прымяняецца галоўным чынам у механічных прыладах кадавання-дэкадавання і не прымяняецца ў якасці кампутарнага коду. Параўнанне коду Грэя з двайковым:Код дóступу
(access code) — гл.Код з выяўленнем памылак
(self-checking code) — гл.Код вóнкавай прылáды
(device code) — лічбавы код для ідэнтыфікацыі клавіятуры, друкаркі, экрана і інш.Код камáнды
(instruction code) — гл.Код клáвішы
(key code) — унікальны лічбавы код, прысвоены канкрэтнай клавішы клавіятуры, для распазнавання націсненай клавішы. Код клавішы — спецыяльны ідэнтыфікатар самой клавішы.Код Мюррэя
(Murray code) — 5-разрадны тэлеграфны код, распрацаваны ў пачатку ХХ стагоддзя; палепшаны ў параўнанні з кодам Бода. Код Мюррэя забяспечвае перадачу толькі вялікіх літараў.Код паўнамóцтва
(authorization code) — гл.Код сімвала
(character code) — канкрэтны лік (код), які апісвае канкрэтны сімвал у наборы кодаў ASCII.Кóдавы сегмент
(code segment) — блок памяці персанальнага кампутара, прызначаны для захоўвання кодаў праграм.Кóлер
(color) — у фізіцы: кампанент успрыймальнага чалавечым вокам дыяпазону электрамагнітнага выпраменьвання. У кампутарных відэасістэмах: атрыбут сімвала тэксту альбо адлюстравання, залежыць ад апаратнага і ад праграмнага забеспячэння.Кóлькасць
(quantity) — дадатны альбо адмоўны, цэлы альбо дробны лік, які ўказвае агульны лік элементаў.Кóлькасць зáпісаў
(record count) — лік запісаў у файле звестак.Кампаратар
(comparator) — прылада параўнання значэнняў двух элементаў з мэтай праверкі іх карэктнасці, ідэнтычнасці. У сістэмах апрацоўкі інфармацыі: сродак для параўнання двух элементаў звестак, напрыклад двух слоў з мэтай іх праверкі на супадзенне. У электроніцы: схема для параўнання двух падаваемых на яе ўваход напружанняў і вызначэнне большага.Конкорданс
(concordance) — спіс слоў, якія ўваходзяць у дакумент, з указаннем кантэксту кожнага словаўжывання.Контрóлер дыска
(disk controller) — камплект мікрасхем для кіравання працэсамі чытання і запісу, звязаныя з дыскам кампутара. Перадача інфармацыі на дыск і з дыска ўяўляе сабой складаную аперацыю. Кантролер дыска бярэ на сябе задачы пазіцыявання галоўкі чытання-запісу, перадачы інфармацыі паміж дыскам і мікрапрацэсарам, а таксама кантроль за перадачай інфармацыі ў памяць і з памяці. Кантрóлеры прымяняюцца як да дыскаводаў з цвёрдымі дыскамі, так і для гнуткіх дыскаў.Контр
óлер увóду-вываду (input-output controller) — разнавіднасць інтэрфэйса ў вялікіх ЭВМ, кіруе перадачай звестак паміж кампутарам і перыферыйнымі прыладамі. Контрóлер уключае ў сябе мікрапрацэсар і памяць, што вызваляе галоўны працэсар ад неабходнасці займацца аперацыямі ўводу і вываду. Такім чынам, контрóлер уводу-вываду — гэта працэсар, які кіруе абменам паміж вонкавымі прыладамі і памяццю ЭВМ.Кантрóль дóступу
(access control) — вызначэнне і абмежаванне доступу карыстальнікаў, праграм альбо працэсаў да прыладаў, праграм і звестак вылічальнай сістэмы.Кантэкстны пошук
(area search) — пошук слоў альбо выразаў у якім-небудзь абмежаваным аб’ёме тэксту. Для пошуку ўводзіцца слова ці група слоў, якія неабходна здабыць з памяці, напрыклад для складання спісу павешаных удзельнікаў паўстання 1863 г. трэба задаць “1863” і “павешаны”.Канцэнтрáтар
(concentrator) — прылада, якая проста перадае атрыманыя пакеты ва ўсе свае порты, незалежна ад адрасату. Усе прылады, якія падключаны да канцэнтратара Ethernet (уключна і іншыя канцэнтратары), “бачаць” увесь сеткавы трафік. Але атрымаць трафік можа толькі той кампутар, якому ён адрасаваны. Усе астатнія кампутары павінны ігнараваць трафік, які для іх не прадугледжаны. Канцэнтратары можна прымяняць толькі ў невялікіх сетках, дзе ўсе давяраюць адно аднаму.Кóрань
(root) — галоўны альбо самы верхні ўзровень у іерархічным арганізаваным наборы інфармацыі; кропка, ад якой падмноства разгаліноўваецца ў лагічнай паслядоўнасці.Крок каардынáтнай сéткі
(grid snap) — адлегласць паміж кропкамі каардынатнай сеткі, па якіх можа перамяшчацца курсор. Разбіўка экрана каардынатнай сеткай забяспечвае правільны ўвод інфармацыі пра палажэнні курсора.