Каэфіцыéнт непаўнаты пóшуку
(elimination factor) — адносіны ліку не знойдзеных запісаў да агульнага ліку запісаў у файле.Каэфіцыéнт памылак
(error ratio) — адносіны колькасці памылак да агульнага ліку адзінак апрацоўвальнай інфармацыі.Каэфіцыéнт сціскáння
(aspect ratio) — у машыннай графіцы і ў дысплеях кампутара: адносіны маштабу шырыні адлюстравання альбо экрана да маштабу яго вышыні. Гэты паказнік важны для забеспячэння правільных прапорцый графікі пры друку, змене яе памераў альбо пераносе ў другі дакумент.Квант
(quantum) — частка рэсурсу, выдзеленая для выкарыстання праграмай альбо запытам.Квантавáнне па ўзрóўні
(amplitude quantization) — працэс вымярэння якой-небудзь зменнай велічыні ў азначаныя прамежкі часу і запіс вынікаў гэтых вымярэнняў. Часта вынікі акругляюцца да цэлых лікаў і будуюцца ў выглядзе ступеньчатага графіка. Чым меншы крок квантавання, тым бліжэйшы выгляд змянення велічыні да рэальнага. Працэс квантавання з’яўляецца асноўным прынцыпам работы амплітудна-лічбавага пераўтваральніка.Квантавáнне чáсу
(time slicing) — рэжым работы, пры якім двум і больш працэсам размяркоўваецца час аднаго і таго ж працэсара. Квантаванне дазваляе выключыць манапалізацыю працэсара асобнай задачай. Мікрапрацэсар выконвае некалькі работ шляхам пераключэння ад адной праграмы да другой на кароткія інтэрвалы, калі-небудзь у тыя моманты, калі мікрапрацэсар не заняты якой-небудзь канкрэтнай работай і выконвае аперацыі цыклу чакання.Кембрыджскае кальцó
(Cambridge ring альбо ring) — метад перадачы звестак паміж некалькімі кампутарамі па кальцу. З’яўляецца разнавіднасцю лакальнай сеткі. Назву атрымала ад ідэі, распрацаванай у Кембрыджы, дзе атрымала прымяненне ў выкладанні.Кэрнінг
(pair kerning) — рэгуляванне адлегласці паміж сімваламі.КЕШ
(cache memory) — звышаператыўная буферная памяць, размяшчаецца паміж працэсарам і аператыўнай памяццю і прызначана для павелічэння прадукцыйнасці ПК на 15-20%. Гэта дасягаецца часовым захоўваннем у КЕШ часта ўжывальных камандаў і звестак. Слова “кеш” звычайна падразумевае, што да памяці можна звярнуцца вельмі хутка.Кібернэтыка
(cybernetics) — ад грэцкага — мастацтва кіраваць. Навука аб агульных законах кіравання і сувязі ў прыродзе і грамадстве, сувязі і перапрацоўкі інфармацыі. Цесна звязана з матэматыкай і выкарыстоўвае яе апарат і метады. Кібернэтыка як навука бярэ свой пачатак ад часоў адкрыцця адмоўнай зваротнай сувязі. На прынцыпах зваротнай сувязі пабудаваны многія працэсы думальнай дзейнасці чалавека. У вузкім сэнсе — навука пра адваротную сувязь ў складаных сістэмах і арганізмах.Кілабáйт
(kylobyte) — гл.Кілабóд
(kylobaud) — хуткасць перадачы звестак у 1000 бод.Кіравáнне задáчамі
(task management) — функцыя аперацыйнай сістэмы, што рэалізуецца супервізарам, які вызначае, якія рэсурсы вылічальнай сістэмы павінны быць выкарыстаны для выканання кожнай праграмы; арганізацыя адначаснага выканання некалькіх задач.Кіравáнне звéсткамі
(data management) — сукупнасць функцый забеспячэння адпаведнай падачы звестак, іх накапленне і захоўванне, абнаўленне, выдаленне, пошук па зададзеным крытэрыі і выдачы звестак.Кіравáнне інфармáцыяй
(information management) — працэс азначэння, ацэнкі, захоўвання, размеркавання, забеспячэння цэласнасці і бяспекі звестак у арганізацыі альбо сістэме.Кіравáнне курсóрам
(cursor control) — сродак для перамяшчэння курсора карыстальнікам кампутара ў любую зададзеную кропку экрана: клавішы кіравання курсорам і маніпулятарам (мыш).Кіравáнне плынню звéстак
(flow control) — пры перадачы звестак: кіраванне хуткасцю перадачы звестак.Кіравáнне працэсам
(process control) — аўтаматычнае кіраванне працэсам, якое прыводзіцца ў дзеянне сістэмай апрацоўкі звестак для рэгулявання (у агульным выпадку непарыўнага) выканання аперацый альбо працэсаў.Кіравáнне сéткай
(network management) — кампутарная сістэма для сачэння за эфэктыўнасцю выкарыстання сеткі: захоўванне зарэгістраваных файлаў карыстальнікаў, кіраванне абменам звесткамі ў сетцы, праверка сеткі і аналіз яе работы.Кіравáнне, кантрóль
(control) — працэс дасягнення чалавекам альбо групай асобаў выбраных мэтаў кіравання пры наяўнасці неабходнай інфармацыі. Кіраванне кампутарам і яго вылічальнымі магчымасцямі для падтрымання парадку пры выкананні задач і іншых аперацый. Здзяйсняецца як апаратнымі, так і праграмнымі сродкамі.Кірóўная парáметрамі
(parameter-driven) — тэрмін, які апісвае праграму альбо аперацыю, паводзіны і вынік работы якой вызначаецца значэннямі перадаваемых ёй параметраў.Кірóўная змéнная
(control variable) — зменная ў кіроўным аператары, якая вызначае ход выканання праграмы, напрыклад зменная індэксу ў цыкле FOR.