Канвéрсія, пераўтварэнне
(conversion) — працэс змены адной формы альбо фармату на другія форму альбо фармат. Заўважым, калі справа ідзе аб інфармацыі, то трэба мець на ўвазе, што змены закранаюць толькі форму, але не змест.Канвéрт
(jacket) — пласцікавае пакрыццё для гнуткага дыска. У наўлозе (чахле) ёсць адтуліна для вала рухавіка, і проразь для галоўкі чытанне-запіс. Дыскі памерам 3,5 дзюймаў выраблены з цвёрдай пластмасы, а магнітная паверхня абаронена ад выпадковых пашкоджанняў металічнай пóкрыўкай на пружыне.Канвéртар, пераўтварáльнік
(converter) — прылада, якая пераўтварае электрычны сігнал альбо звесткі кампутара з адной формы ў іншую. Транслятар з нейкай мовы на іншую мову таго ж узроўню.Канéц перадáчы
(end-of-transmission, EOT) — сімвал для абазначэння спынення перадачы звестак. У кодзе ASCII — гэта сімвал кіравання з дзесятковым значэннем 4, а ў 16-цатковай 04h.Канéц фáйла
(end-of-file, EOF) — код у апошнім байце файла. EOF — гэта метка, якая сігналізуе аперацыйнай сістэме пра заканчэнне звестак. У кодзе ASCII сімвал EOF пададзены дзесятковым значэннем 26 (16-цатковым 1Ah) альбо сімвалам кіравання Control+Z.Канéчны карыстáльнік
(end user) — той, для каго прызначана інфармацыя, якая выдаецца кампутарам.Канкатэнацыя
(concatenation) — аперацыя паслядоўнага злучэння элементаў у адзін ланцужок, напрыклад з двух сімвальных радкоў “Жыве” і “Беларусь!” саставіць адзін — “Жыве Беларусь!”Кансóль
(console) — традыцыйна: прылада кіравання, як сродак зносінаў карыстальніка з кампутарам (тэрмінал).Канстáнта, пастаянная
(constant) — пайменаваны элемент мовы, які прымае адзінаснае фіксаванае (зададзеная) значэнне. Канстанта — велічыня, якая застаецца нязменнай на ўсім працягу выканання праграмы.Канструявáнне кампýтараў
(computer engineering) — дысцыпліна, якая вывучае асноватворныя прынцыпы і пытанні методыкі распрацоўкі апаратнага забеспячэння кампутараў.Кантáктная друкáрка
(impact printer) — любая друкарка, якая ўзнаўляе знакі на паперы пры дапамозе механізма, які датыкаецца паперы альбо прыціскае да яе чарнільную стужку для фармавання сімвалаў у азначаных кропках.Кантрáст
(controller) — розніца паміж святлом і цемрай. Кантраст на экране манітора павінны быць рэгулявальны з-за рознасці ў асвятленні памяшкання.Кантрóлер
(controller) — электронная прылада для абмену звесткамі з якой-небудзь падсістэмай ці іншай прыладай кампутара. Так, кантрóлер дыскаў кіруе работай аднаго ці некалькіх дыскаў, рэгулюе фізічны і лагічны доступ да дыскаў. Кантрóлеры часта рэалізуюцца на асобных платах, якія ўстаўляюцца ў сістэмны блок персанальнага кампутара. Кантрóлер — ёсць падсістэма, якая кіруе работай падключаных да яе прыладаў.Кантрóль звéстак
(data control) — адзін з аспектаў кіравання звесткамі, які прадугледжвае назіранне за тым, хто і як валодае звесткамі, звяртаецца да іх, выкарыстоўвае, змяняе і перадае іх.Кантрóль памылак
(error checking) — працэс выяўлення разыходжанняў паміж пераданымі і атрыманымі звесткамі ў ходзе перадачы файла па каналах сувязі.Кантрóль паслядóўнасці
(sequence check) — працэс праверкі звестак альбо запісаў зададзенаму парадку гатункоўкі (сартавання).Кантрóль цóтнасці
(parity check) — прымяненне цотнасці для кантролю цотнасці перадавальных звестак.Кантрóль цыклічным лішкавым кóдам
(cyclic redundancy check, CRC) — працэдура для праверкі памылак пры перадачы звестак. Прымяняецца складаная сістэма вылічэнняў, у выніку якіх на аснове перададзенай інфармацыі генеруецца нейкі лік. Прылада-адпраўшчык выконвае вылічэнні перад перадачай і пасылае вынік прыладзе-атрымальніку. Апошні, атрымаўшы звесткі, паўтарае тыя ж вылічэнні. Калі ў абодвух прыладах атрыманы аднолькавы вынік, то лічыцца, што перадача прайшла без памылак. Гэты кантроль называецца лішкавым таму, што ў кожны перадавальны блок звестак уключаюцца дадатковыя (лішкавыя) звесткі. Такі кантроль прымяняецца у пратаколах сувязі Kermit і XMODEM.Кантрóль, рэвізія
(audit) — у вылічальнай тэхніцы: праверка абсталявання, праграм, рэжымаў работы і працэдур, якая праводзіцца з мэтай вызначыць, наколькі эфектыўна функцыянуе сістэма ў цэлым, асабліва з пункту гледжання забеспячэння цэласнасці і абароненасці звестак.