Камáндная кнóпка
(button) — адлюстраванне квадратнай формы ў Windows. Кнопка выкарыстоўваецца для здзяйснення прасцейшых камандаў. На камандную кнопку пры дапамозе мышы ставіцца курсор, і націскаецца кнопка.Камáндная мóва
(command language) — мава, працэдурныя аператары якой запускаюць праграму і задаюць ёй файлы, з якімі праграма павінна працаваць, а таксама іншыя параметры. Камандны файл указвае аперацыйнай сістэме функцыі, якія яна павінна выканаць.Камáндны інтэрпрэтáтар
(command interpreter) — частка аперацыйнай сістэмы, якая здзяйсняе пераўтварэнне набраных на клавіятуры камандаў у форму прыдатную для выканання іх кампутарам.Камáндны працэсар
(shell, command processor) — частка аперацыйнай сістэмы, якая апрацоўвае каманды, што ўводзяцца з клавіятуры альбо з каманднага файла, і запускае задачы для іх выканання. Камандны працэсар для MS-DOS утрымліваецца ў файле з назвай COMMAND.COM, гл.Камáндны радóк
(command line) — радок для выкліку праграмы і запуску яе. Для бальшыні аперацыйных сістэмаў гэты радок складаецца з імя праграмы і знака вяртання брычкі (карэткі).Камáндны рэжым
(command mode) — рэжым, пры якім каманды ўводзяцца непасрэдна, а не выбіраюцца з меню.Камáндны файл
(batch file) — файл, які ўтрымлівае паслядоўнасць камандаў на мове праграмы, прымяняецца ў кампутарах для запуску праграм. Назва гэтых праграм запісваецца ў камандны файл. Запуск каманднага файла прыводзіць да запуску ўсіх праграм, якія ўказаны ў ім. Камандны файл спрашчае карыстанне кампутарам.Камбінатóрыка
(combinatorics) — раздзел матэматыкі, у якім вывучаюцца камбінацыі, што складаюцца з нейкага мноства аб’ектаў адвольнай прыроды.Каментáр
(comment) — моўная канструкцыя (апісанне, тлумачэнне і інш.), якая ўключаецца ў праграму і выкарыстоўваецца толькі для паметак, не аказваючы ўздзеяння на выкананне самой праграмы. Служыць для тлумачэння асаблівасцяў праграмы, памячаецца такімі сімваламі, як *, REM, словамі. Каментар ігнаруецца кампілятарам.Кампáкт-дыск з дазáпісам
(Compact Disk-Recordable, CD-R) — на кампакт-дыск з дазапісам можна запісаць толькі адзін раз. Потым, калі застаецца месца і дыск не закрыты для далейшага запісу, можна дапісаць звесткі “у канец” дыска.Кампáкт-дыск з многакрáтным запісам
(Compact Disk Read/Erasable, CD-R/E ён жа CD-RW) — на такі дыск можна запісваць і сціраць многакратна.Кампáкт-дыск, альбо лáзерны дыск
(compact disc, больбо laser disc) — лазерная вонкавая прылада для доўгатэрміновага захоўвання нязменнай (архіўнай) інфармацыі. Прымяняюцца стандартныя цвёрдыя дыскі ёмістасцю да 20 Гбайт. Запісь інфармацыі здзяйсняецца лазерным промнем шляхам выпальвання паверхневага слою дыска да металічнай асновы альбо шляхам утварэння ў верхнім слою мікраскапічных пузыркоў. Для чытання інфармацыі з дыска выкарыстоўваецца лазерны промень меншай магутнасці. Кампакт-дыскі не падвергнуты электрамагнітным і іянізаваным выпраменьванням, маюць доўгі тэрмін ужывання.Кампанавáць
(link) — звязваць разам розныя прылады альбо праграмы такім чынам, каб сігналы маглі перадавацца паміж прыладамі, а звесткі — паміж праграмамі.Кампанóўка
(linking) — стварэнне з некалькіх кароткіх праграм і падпраграм адной выконвальнай праграмы.Кампанóўка старóнкі
(composition) — у тэкставых працэсарах: устаноўка адлегласці паміж знакамі, а таксама паміж радкамі; пры вывадзе друкаркай — паміж знакамі і радкамі друкавальнага тэксту.Кампанóўшчык прагрáмы
(linker) — праграма, якая выконвае ў ходзе загрузкі зборку агульнай адзінай праграмы з асобных модуляў.Кампенсáцыя
(equalization) — від кандыцыявання канала сувязі, які прымяняецца для ўстаранення скажэнняў сігналу і выраўнівання затрымак на выдзеленых лініях. Мэта кампенсацыі — забяспечыць такія характарыстыкі амплітуды і фазы, каб сігнал па дасягненні прыймальнай прылады захаваў правільнасць арыгіналу.Кампілявáная мóва
(compiled language) — мова, у якой каманды поўнасцю ператвораны ў машынныя коды і ў такім выглядзе захоўваюцца на дыску. Першапачаткова праграма набіраецца ў мове высокага ўзроўню і захоўваецца ў кодах ASCII. У гэтым выглядзе праграма не можа быць запушчана на выкананне. Кампілятар выконвае пераўтварэнне камандаў у машынныя коды, ў якіх мікрапрацэсар можа выконваць праграму. Адначасова кампілятар састаўляе табліцу перакрыжаваных спасылак, звязвае асобныя блокі праграмы, падпраграмы з бібліятэкі. Разам з такой табліцай праграма можа быць запушчана і выканана.Кампілявáць
(to compile) — праводзіць трансляцыю машыннай праграмы з праблемна-арыентаванай мовы на машына-арыентаваную мову.