Інфармацыйная мадэль
(decision support system, DSS) альбо сістэма падтрымкі прыняцця рашэнняў — інфармацыйная сістэма, як памочнік пры прыняцці рашэнняў: дае магчымасць з прапанаванага набору рашэнняў зрабіць выбар неабходных і размясціць іх па ступені значнасці. Інфармацыйная мадэль — комплекс узаемазвязаных праграм і звестак, якія прымяняюцца пры аналізе і прыняцці рашэнняў унутры арганізацыі. Інфармацыйная мадэль DSS аналагічна адміністрацыйнай інфармацыйнай сістэме і кіраўніцкай інфармацыйнай сістэме, але аказвае карыстальніку больш дапамогі ў фармуляванні альтэрнатыўных рашэнняў і выбары найбольш прымальнага. У склад DSS уваходзяць: інфармацыйная база звестак (сукупнасць ведаў у той галіне, у якой будуць прымацца рашэнні); “мова” для апісання задач і фармулёўкі пытанняў; праграма мадэлявання для тэставання альтэрнатыўных рашэнняў. Інфармацыйная мадэль прапаноўвае звесткі, іх структуру, а таксама дазваляе устанаўліваць узаемасувязі і праводзіць аперацыі над звесткамі.Інфармацыйны фільтр
(data filter) — праграмны сродак бягучага кантролю за паводзінамі найбольш важных звестак.Інфармацыйная сістэма
(information system) — любая кампутарная сістэма, якая можа здзяйсняць збор, перадачу, апрацоўку, захоўванне і пераўтварэнне звестак. Гэта сукупнасць масіваў звестак, а таксама тэхнічных, праграмных і метадычных сродкаў для накаплення, абнаўлення, карэктавання, выкарыстоўвання і выдалення інфармацыі.Інфармацыйная тэхналогія
(information technology) — гэта паняцце трактуецца шырока, уключае ў сябе ўсе аспекты, звязаныя з вылічальнай тэхнікай, захоўваннем звестак, телекамунікацыяй і перадачай звестак па лініях сувязі. Інфармацыйныя тэхналогіі — сучасныя спосабы інфармацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў і інфармацыйнага забеспячэння аб’ектаў кіравання, арганізаваныя на базе сродкаў збору, захоўвання, апрацоўкі і перадачы інфармацыі.Інфармацыйны біт
(data bit) — група з некалькіх бітаў (з 5,6,7 альбо 8 бітаў), якія нясуць інфармацыю для перадачы аднаго сімвала звестак. Лік інфармацыйных бітаў пры перадачы павінны быць узгоднены паміж адпраўшчыкам і атрымальнікам. Пры перадачы кожнай групе інфармацыйных бітаў папярэднічае стартавы біт, а пасля яе наступны (неабавязковы) біт цотнасці і адзін альбо некалькі стопавых бітаў.Інфармацыйны выбух
(information explosion) — папулярны тэрмін ў апошні перыяд развіцця грамадства, характарызуецца тым, што валоданне і распаўсюджанне інфармацыі выціснула механізацыю альбо індустрыялізацыю як рухальную сілу у грамадстве. Прымяняецца як апісанне хуткага росту аб’ёму агульнадаступнай на сёння інфармацыі. Эквівалентная назва —Інфармацыйны пóшук
альбо выбарка інфармацыі (information retrieval) — любы метад атрымання звестак з носьбітаў інфармацыі; працэс пошуку, упарадкавання і ўзнаўлення інфармацыі сродкамі вылічальнай тэхнікі.Інфармáцыя
(information) — звесткі, арганізаваныя такім чынам, што маюць вызначаны сэнс для чалавека, які мае дачыненне да іх, і дазваляюць пашырыць веды пра аб’ект нашых інтарэсаў.Інфіксны зáпіс
(infix notation) — сістэма абазначэнняў, што прымяняецца ў выразах, пры якой двухмесныя аператары запісваюцца паміж іх аргументамі, напрыклад “9 — 4”, а аднамесныя аператары звычайна ўказваюцца непасрэдна перад сваімі аргументамі, напрыклад “-6”.Інфармацыйны бізнес
(info business) — бізнес, які прапаноўвае інфрмацыйныя паслугі і інфармацыйныя тэхналогіі.Ітэрáцыя
(iteration) — працэс вылічэнняў, заснаваны на паўтарэнні паслядоўнасці аператараў, пры якім на кожным кроку паўтарэнняў выкарыстоўваецца вынік папярэдняга кроку. Сродкі апісання ітэрацыі прадугледжаны ў мовах праграмавання. Ітэрацыя можа быць лёгка рэалізавана шляхам прымянення цыклу. Прыкладам можа быць праграма для вылічэння квадратовага кораня.К
CODASYL (Conference on Data Systems Languages) — к
анферэнцыя па мовах інфармацыйных сістэмаў. Арганізацыя, заснаваная Міністэрствам абароны ЗША. Займаецца распрацоўкай сістэмаў кіравання звесткамі і адпаведных моў.К
— у інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы прыстаўка ў адзінках вымярэння, азначае лік 1024, якому адпавядае 2 у дзесятай ступені. Прымяняецца для абазначэння такіх велічыняў, як кілабайт. Адзінкі аб’ёму памяці: 1 кілабіт (kilobit) = 1 Кбіт =1024 біт; 1 кілабайт (kilobyte) = 1 Кбайт = 1К = 1024 байт.Каардынáта
(coordinate) — элемент групы паказальнікаў, які вызначае месцазнаходжання аб’екта. Каардынаты вызначаюць ячэйкі электроннай табліцы, кропкі графіка, ячэйкі памяці і інш.Каардынáтная сéтка
(grid) — дзве групы ліній, якія перасякаюцца пад прамымі вугламі. Электронная табліца ўяўляе сабой сетку ў выглядзе радкоў і слупкоў, а экран дысплея — сетку гарызантальных і вертыкальных кропак (пікселяў). Каардынатная сетка служыць для азначэння памераў і формы.