Каардынáты
(coordinates) — лікі, з дапамогай якіх можна вызначыць месцазнаходжанне пункта на плоскасці, на паверхні ці ў прасторы; сістэма вызначэння палажэння кропак пры дапамозе лікаў.Кáбель
(cable) — пучок правадоў, змешчаных у абаронную трубку. Прымяняецца для злучэння перыферыйных прыладаў з кампутарам. Кабель для прынтара мае канал паразраднай альбо пабайтавай перадачы звестак. Кабелі кампутара маюць розныя памеры і падключаюцца да адпаведных кампанентаў сістэмы праз раз’ёмы акруглай альбо выцягнутай формы. Штыркі ў раз’ёмах і адтуліны адпавядаюць канкрэтным сігналам і звязваюць паміж сабой канкрэтныя прылады.Кáбельны разьём
(cable connector) — злучальны разьём на кожным канцы кабеля.Кадáванне
(cipher) — метад прадастаўлення літарам лічбавых эквівалентаў, што не дазваляе пабочным асобам выкарыстоўваць адпаведную інфармацыю. Шэраг лічбаў не павінны быць пры гэтым паслядоўным, таму што можна лёгка іх расшыфраваць.Кóдаўшчык
(encoder) — праграма альбо сістэма, якая пераўтварае кампутарныя звесткі ў набор кодаў, адрозных ад нармальна ўжытковых; таксама — прылада, якая пераўтварае ўваходны сігнал у камбінацыі выхадных сігналаў, якія з’яўляюццаКадр
(frame) — контур, рамка, мяжа вызначанага віду; памер экрана відэапрылады; порцыя звестак, якая перадаецца па лініі. У кампутарнай графіцы кадр — гэта рамка вызначанага віду. Кадр можа ўяўляць сабой адлюстраванне памерам з экран. Кадры, паслядоўна вывадзімыя на дысплей, ствараюць эфект мультыплікацыі.Кадр адлюстравáнняў
(display frame) — адно з адлюстраванняў, якія складаюць паслядоўнасць адлюстраванняў у анімацыйным эпізодзе.Кáдраванне
(windowing) — падрыхтоўка буйнафарматнай выявы для паслядоўнага прагляду яе па частках.Кáдраваць
(crop) — у кампутарнай графіцы: абрэзаць частку адлюстравання, напрыклад непатрэбныя часткі малюнка. Кадраванне дазваляе палепшыць вонкавы выгляд малюнка, які змяшчаецца ў дакумент.Калантытул
(headline) — загаловачныя звесткі, якія змяшчаюцца над тэкстам старонкі кнігі, часопіса. Звычайна друкуецца больш тлустым шрыфтом.Калéктар
(collector) — кампанент транзістара, на які пры нармальных умовах работы сцякаюцца носьбіты зарадаў. Выхадны сігнал транзістара звычайна ідзе з калектара.Калóнка
, слупóк (column) — 1. Шэраг элементаў, размешчаных па вертыкалі ў рамках нейкай структуры, напрыклад у электроннай табліцы — гэта паслядоўнасць сумежных ячэек, якія ідуць зверху ўніз. 2. У рэляцыйных СКБЗ — імя атрыбута. Слупок эквівалентны полю запісі ў нерэляцыйнай файлавай сістэме.Калькулятар
(calculator) — прылада, прызначаная ў асноўным для выканання арыфметычных аперацый з абавязковым абслугоўваннем з боку карыстальніка для ўнясення зменаў у праграму, якая захоўваецца ў памяці, і для запуску на выкананне любой аперацыі альбо паслядоўнасці аперацыяў.Кальцавáя вылічáльная сéтка
(ring network) — лакальная сетка, у якой сеткавыя вузлы злучаны ў замкнуты контур (кальцо). Паведамленні праходзяць у адным кірунку ад вузла да вузла (па крузе). Кожны вузел правярае адрас пункта прызначэння, які ўтрымліваецца ў паведамленні. Калі адрас супадае з адрасам гэтага вузла, ён прымае паведамленне, калі не — вузел генерыруе сігнал і накіроўвае паведамленне да наступнага вузла па крузе.Кáльцавы спіс
(circular list) — тып звязанага альбо ланцуговага спісу, які апрацоўваецца цыклічна: пры дасягненні канца спісу прагляд працягваецца з пачатку спісу.Калярóвы манітóр
(color monitor) — манітор з каляровай электронна-промневай трубкай. Лічыцца, што вочы чалавека ад чорна-белага манітора стамляюцца менш, чым ад каляровага.Камáнда
( command, instruction) — 1. Кіравальны сігнал, які ініцыюе выкананне канкрэтнай аперацыі ў выканаўчай прыладзе. 2. У мовах праграмавання: вартасны выраз, які вызначае адну аперацыю і яе аперанды, калі яны ёсць; апісанне аперацыі, якую павінны выканаць кампутар. Каб даць зразумець аперацыйнай сістэме, што павінны быць выкананы адпаведныя дзеянні, уводзяцца каманды. Існуюць унутраныя і вонкавыя каманды.Камáнда адключэння
(disconnect command) — каманда адключэння ад сеткі.Камáнда адмéны
(undo command) — каманда для вяртання да апошніх выкананых аперацый.Камáнда перахóду
(branch instruction) — каманда для праверкі разраду флага ў рэгістры мікрапрацэсара, а таксама пераход да канкрэтнага адрасу ў памяці (не наступнаму па парадку), калі гэты флаг быў устаноўлены.Камáнда спынéння
(halt instruction) — каманда, якая спыняе выкананне камандаў працэсарам. Аднавіць выкананне камандаў можна з дапамогай вонкавага перарывання.Камáнднае слóва
(instruction word) — даўжыня машыннай каманды альбо сама каманда, што звычайна ўтрымоўвае код тыпу каманды, адзін альбо два аперанды, якія ўказваюць адрасы, біты індэксацыі і інш., а калі-небудзь звесткі.