Індэксны рэгістр
(index register) — рэгіст, які ўтрымлівае індэкс адраса. Размешчаны ў мікрапрацэсары. Прымяняецца для захоўвання базавага адраса, да якога павінна быць дабаўлена перамяшчэнне (зрух), напрыклад пры рабоце з табліцамі першы элемент звесткі загружаецца ў індэксны рэгістр.Інжынéр вéдаў
(knowledge engineer) — спецыяліст па зборы ведаў альбо распрацоўцы сістэмы ведаў для базаў ведаў і экспертных сістэм.Ініцыялізацыя
(initialization) — падрыхтоўка да работы кампутара альбо праграмы альбо прысвойванне зменным пачатковых значэнняў. Калі кампутар падключаны да сілкавання, то ён ажыццяўляе свае дзеянні ў адпаведнасці з праграмай пачатковай загрузкі. Ініцыялізацыя — гэта ўстаноўка праграмных зменных (адрасоў, пераключацеляў, паказальнікаў, лічыльнікаў, індыкатараў) у нуль альбо заданне ім іншых пачатковых значэнняў перад выкананнем праграмы. Ініцыялізаваць — значыць падрыхтаваць да выканання. У адносінах да дыскаў, стужак ініцыялізацыя можа ўключаць праверку якасці паверхні носьбіта, маркіроўку блокаў, запіс загрузачнага блока інфармацыі і стварэнне табліцы размяшчэння файлаў (ідэнтыфікацыя месца ў памяці). У адносінах да зменных у праграме, ініцыялізацыя азначае прысваенне зменнай пачатковага значэння.Інкапсуляцыя звéстак
(data encapsulation) — метад, які прымяняецца ў аб’ектна-арыентаваным праграмаванні. Кожны аб’ектны модуль, наколькі гэта магчыма, незалежны ад іншых, і для іншых модуляў даступны толькі сам модуль цалкам, але не яго змесціва.Інкрэмэнт
(increment) — нарастальнасць, звычайна на адзінку. Прымяненне аператара FOR для арганізацыі цыклу падразумевае паслядоўную нарастальнасць параметра на адзінку пасля кожнага праходу цыклу.Інтэгрáцыя звéстак
(data integration) — забеспячэнне сумеснага выкарыстання звестак з розных, магчыма, неаднародных і незалежных крыніц.Інтэгравáнае прагрáмнае забеспячэнне
(integrated software) — катэгорыя прыкладных праграм, што складаюцца з некалькіх модуляў, якія дазваляюць выконваць розныя віды работ: апрацоўку тэкставай інфармацыі, кіраванне базай звестак, электроннымі табліцамі і інш. Комплекснасць такога праграмнага забеспячэння дасягаецца ў асноўным двума спосабамі: магчымасцю перадачы звестак з аднаго модуля другому і прадстаўленнем аднатыповага інтэрфэйса карыстальніка ў розных модулях. Інтэграванае праграмнае забеспячэнне дапамагае каардынаваць задачы і аб’яднаць звесткі, якія створаны ў розных модулях рознымі сродкамі.Інтэгравáная бáза звéстак
(integrated database) — база звестак, якая аб’ядноўвае некалькі баз звестак альбо мае некалькі праграм па кіраванні звесткамі.Інтэгравáная прылáда
(integrated device) — прылада, якая ўбудавана ў іншую прыладу, напрыклад дыскаводы ў персанальных кампутарах.Інтэгрáльная мікрасхéма
(integrated circuit, ІС), другая назва мікрасхема (chip) — закончаная электрычная схема, звычайна ствараецца на адзіным малюсенькім крышталі крэменю. Ствараецца пры дапамозе фотадруку, траўлення і напылення. Вынікам становіцца мініацюрная электрычная схема. Усе злучэнні маюць намнога большую надзейнасць, чым злучэнні ў звычайных электрычных схемах. Сучасныя ўзроўні інтэграцыі элементаў схемы могуць мець памеры, параўнальныя з атамам.Інтэлектуáльная кáртка
(smart card) — пластыкавая картка (звычайна крэдытная), якая ўтрымлівае мікрапрацэсар і памяць. Такія карткі прымяняюцца для безнаяўных разлікаў.Інтэлектуáльны дом
(intelligent home) — дом, у якім выканана аўтаматызацыя ацяплення, асвятлення, аховы і г.д.Інтэлектуáльная кáса
(intelligent till) — гандлёвая кропка, у якой ёсць кампутарны тэрмінал, падключаны да прылады чытання і нанясення штрыхавога коду, і праз які здзяйсняецца запіс і ўносяцца змены ў інфармацыю пра тавары, што прадаюцца ў гэтай краме.Інтэлектуáльная сістэма
(intelligent system) — сістэма, у некаторых прадметных галінах ведаў, здольная замяніць натуральны інтэлект чалавека альбо дапамагчы ў яго дзейнасці. Уласцівасці сістэмы: наяўнасць у сістэме ўнутранай мадэлі ведаў пра прадметны абсяг вонкавага свету; магчымасць папаўнення наяўных ведаў у базе ведаў; здольнасць сістэмы да “думання”: лагічным высновам, прыняццю рашэнняў, тлумачэнню прынятага рашэння.Інтэлектуáльны буфер
(intelligent buffer) — разнавіднасць буфера ў сетцы, які можа сам вызначыць пункт прызначэння звесткі.Інтэлектуáльны тэрмінáл
(intelligent terminal альбо smart terminal) — 1. Тэрмінал з уласнай памяццю, клавіятурай, экранам і мікрапрацэсарам, які мае сродкі рэдагавання і пераўтварэння звестак, незалежна ад ЭВМ, да якой ён падключаны. 2. Персанальны кампутар, які выкарыстоўваецца ў якасці тэрмінала вялікай ЭВМ.