Знак званкá
(bell character) — лічба 7 у кодзе ASCII прыводзіць да гучання званка тэлетайпа. Тэрмін склаўся ў час, калі галоўнай друкаркай быў тэлетайп. У сучасных кампутарах назва “знак званка” захавалася, хаця сам званок больш не выкарыстоўваецца. У многіх кампутарах выкарыстоўваецца “біпер”.Знак лагічных аперáцый
(logical operator) — сімвал для ўказання лагічных аперацый I, АЛЬБО, НЕ. У мове СІ для ўказання аперацыі І выкарыстоўваецца &&, а для АЛЬБО — │.Знак лічбы
(numeric character) — знак з шэрагу ад 0 да 9 у дзесятковай сістэме злічэння і ад A да F у шаснаццатковай; таксама прымяняецца літара Е для запісу ступені дзесяці, напрыклад 5.9123Е3.Знак нóвага радкá
(new line character) — знак кіравання пераходам друкаркі на пачатак новага радка. Лік 10 у кодзе ASCII, які прымушае друкарку альбо курсор на экране перайсці да новага радка.Знак прабéлу
(space character) — сімвал для ўказання прабелу (пропуску) паміж элементамі сказа і звесткамі пры запісе праграм і звестак. Знак 32 кода ASCII прадстаўляе адзіночны прабел.Знак прысвóйвання
(becomes sign) — у мовах праграмавання знак = альбо := ужываецца для змянення значэння зменнай — наданне зменнай новага значэння; знак запісу аператара прысвойвання. Аператар А:=А+5 азначае, што значэнне зменнай А павялічваецца на 5.Знáкавы разрáд (разрáд знáка)
[sign bit, sign position] — у прадстаўленні двайковых лікаў у памяці кампутара: левы крайні разрад паказвае код знака ліку. Калі гэты біт устаноўлены ў 0, то лік дадатны, калі ў 1 — адмоўны.Знакамéсца
(font reticle) — прамавуглавы ўчастак паверхні вываду (папера альбо экран дысплея), у якім размяшчаецца адзін знак.Знáкі пунктуáцыі
(punctuation marks) — у мовах праграмавання: знак (коска, кропка, кропка з коскай і інш.) для аддзялення канструкцый мовы альбо складовых частак адно ад аднаго.Значэнне
(value) — змесціва, якое прысвойваецца звесткам (зменнай, масіву).Зóна пасáдкі галóўкі
(landing zone) — дзялянка паверхні цвёрдага дыска, на якую пры спыненні дыска апускаецца галоўка.Зóрачка
(asterisk) — сімвал *, у аперацыйных сістэмах прымяняецца ў якасці сімвалу (шаблону) для замены аднаго ці некалькіх іншых сімвалаў, напрыклад, выраз *.* акрэслівае любую камбінацыю імёнаў файлаў і пашырэнне. У мовах праграмавання і дадатках сімвал * прымяняецца для абазначэння аперацыі множання.Зоркападáбная
(радыяльная) тапалогія сéткі (star network) — разнастайнасць лакальнай кампутарнай сеткі, у якой кожны тэрмінал (кампутар) злучаны з цэнтральнай файлавай станцыяй (цэнтральным кампутарам). Паведамленні праходзяць прама ад тэрмінала да цэнтральнага кампутара, які выпрацоўвае які-небудзь маршрут перадачы інфармацыі да іншага вузла. Няспраўнасць аднага тэрмінала не ўплывае на іншыя, але выхад са строю цэнтральнага кампутара вядзе да спынення работы ўсёй сеткі.Зрух
(pan) — дзеянне ў графіцы па змене выгляду адлюстравання — зрух улева, управа, ад цэнтра.Зрушэнне
(displacement) — лік, які ўказвае месцазнаходжанне звесткі ў памяці кампутара адносна базавага адрасу і выкарыстоўваецца для вылічэння сапраўднага адрасу. Велічыня, якая дабаўляецца да базавага адрасу для атрымання выканаўчага адрасу.Зыхóднае палажэнне
(home) — пачатковая кропка на экране. У многіх тэкставых і графічных сістэмах зыходным палажэннем курсора лічыцца размяшчэнне ў верхнім левым вугле.Зыхóдная прагрáма
(source code) — машынная праграма, якая выражана на зыходнай мове; тэкст праграмы звычайна на высокім узроўні. Транслятар зыходную праграму пераўтварае ў машынныя коды, якія дазваляюць мікрапрацэсару здзяйсняць выкананне праграмы.Зыхóдны файл
(father file) — файл, з якога здзейснялася капіяванне; файл, які з’яўляецца апошняй дакладнай версіяй зменлівага набору звестак. У бізнесе пры выкарыстанні кампутараў звычайна робяць тры асобнікі файла. Пасля карыстання новай версіяй файла праводзіцца паўторная капіяванне зыходнага файла.Зыхóдныя звéсткі
(raw data) — звесткі, неабходныя для рашэння (развязання) задачы. Яны рыхтуюцца папярэдне і выкарыстоўваюцца праграмай у ходзе яе выканання. У агульным сэнсе: інфармацыя, якая сабрана, але не ацэнена.Знішчáць
(zap) — выдаляць файл, як правіла, разрадам статычнай электрычнасці.І
“Ігóлкі
” (spikes) — кароткія выкіды высокага напружання пад уздзеяннем навальніцы альбо работ, якія выконваюцца над кабелем. Могуць прывесці да сцірання інфармацыі і перазапуску. Для прадухілення “іголак” прымяняюцца сеткавыя фільтры.Ігóлкі
(needles) — у матрычных друкарках элементы друку.I
(AND) — I аперацыя лагічнага множання, якая здзяйсняе параўнанне двух велічыняў. Параўнанне выконваецца ў тэрмінах булевай алгебры. Вынікам параўнання з’яўляецца сцверджэне праўды альбо няпраўды. Унутры кампутара адбываецца параўнанне змесціва аднолькавых разрадаў.