І, лагічны элемент
(AND gate) — электронны ланцуг, які працуе ў адпаведнасці з лагічнай аперацыяй І. Адзін такі элемент утрымлівае некалькі ўваходаў і толькі адзін выхад. 8-разрадны мікрапрацэсар уключае восем лагічных элементаў, кожны з двума ўваходамі і васьмю выхадамі.Ідыёма
(idiom) — нераскладальнае словазлучэнне, уласцівае канкрэтнай мове праграмавання.Ідэагрáма
(ideogramme) — пісьмовы знак, які абазначае ў адрозненне ад літараў цэлае паняцце, а не гук некаторай мовы.Ідэнтыфікáтар
(identifier) — сімвал альбо група сімвалаў для ідэнтыфікацыі альбо пайменавання элементаў звестак; лексічная адзінка, якая прымяняецца ў якасці імя для элементаў мовы, напрыклад імя зменнай у праграме, імя працэдуры, імя дыскавода. Імя, якое прысвойваецца звесткам і ўяўляе сабой паслядоўнасць літараў і лічбаў, што пачынаюцца з літары.Ідэнтыфікáцыя
(identification) — працэс атаясамлення аб’екта з адным з вядомых сістэме аб’ектаў; распазнаванне аб’ектаў. Працэс азначэння правоў доступу, прывілеяў, уласцівасцяў і характарыстык карыстальніка на аснове ўказанай ім інфармацыі — імя, пароля і інш.Ідэнтыфікáцыя карыстáльніка
(user identification) — апазнанне карыстальніка па паролі і прозвішчы для прызнання яго паўнамоцтваў — права на доступ да інфармацыі і выбару рэжыму яе выкарыстання.Іерархічнáя класіфікáцыя
(hierarchical classification) — арганізацыя звестак у парадку іх значнасці па дрэвападобнай структуры.Іерáрхія
(hierarchy) — форма арганізацыйнай структуры з некалькімі ўзроўнямі вартасці. Цвёрдая іерархія мадэлюецца дрэвам, у якім маецца толькі адна вяршыня і мноства вузлоў на больш нізкіх узроўнях іерархіі. Іерархія адлюстроўвае лагічныя сувязі альбо адносіны паміж асобнымі запісамі, файламі альбо кампанентамі абсталявання.Іерáрхія звéстак
(data hierarchy) — дрэвападобная альбо шматузроўневая арганізацыя звестак, у якой звесткі аднаго ўзроўню падпарадкаваны звесткам, што знаходзяцца на вышэйшым узроўні.Іерáрхічны мéтад дóступу
(hierarchical access method) — забяспечвае дрэвападобную арганізацыю звестак ў адпаведнасці з ключом доступу: запісы аднага паддрэва маюць адно значэнне верхняга ключа.Іерáрхія пáмяці ЭВМ
(hierarchical storage) — сукупнасць звязаных паміж сабой прыладаў памяці, дзе адны прылады маюць вялікую хуткадзейнасць, але параўнальна невялікую ёмістасць, іншыя — вялікую ёмістасць, але параўнальна невялікую хуткадзейнасць. Іерархія памяці персанальнага кампутара: мікрапрацэсар, рэгістры ↔ звышаператыўная памяць (КЭШ) ↔ аператыўная ↔ вонкавая памяць. Пастаянная памяць звязана са звышаператыўнай.Ізаметрычнае прадстаўлéнне
(isometric view) — у кампутарнай графіцы: метад прадстаўлення аб’ёмных фігур альбо аб’ектаў і паказу іх у трох вымярэннях: з высокай і шырокай, але без зменаў перспектывы, якая была б дабаўлена глыбінёй.Ілюстрацыйная ўстаўка
(clip-art) — файл з падборкай ілюстрацыйнага матэрыялу (фота, малюнкі, дыяграмы і інш.), якую можна “выразаць” з калекцыі і ўключыць у любы дакумент.Імітавáны
(greeked) — прымяненне прамавуглавікоў шэрага колеру альбо фікцыйных сімвалаў для прадстаўлення тэксту, які пры вывадзе на экран аказваецца вельмі дробным і неразборлівым. Выкарыстоўваецца для прагляду структуры адной ці некалькіх старонак, каб паглядзець размяшчэнне тэксту альбо графічных адлюстраванняў.Імітáцыя
(simulation) — перадача ўсіх ці часткі функцый і ўласцівасцяў аб’екта (мадэлюемай сістэмы), які вывучаецца з дапамогай мадэлі.Імпарт
(import) — перанос інфармацыі з адной сістэмы альбо праграмы ў іншую. Унутраны фармат ці структура імпартуемых аб’ектаў, асабліва дакументы з графікай, павінны падтрымлівацца прынімаючай праграмай ці сістэмай.Імплікáцыя
(implication) — двухмесная булева аперацыя, вынікам якой з’яўляецца значэнне “няпраўда”, калі першы аперанд мае значэнне “няпраўда”, а другі — “праўда”.Імпульс
(pulse) — рэзкае змена электрычнага напружання. Імпульсы выкарыстоўваюцца пры перадачы звестак у вылічальнай тэхніцы, як сігналы для мікрапрацэсара. Імпульс гэта электрычны сігнал у выглядзе напружання альбо току зададзенай формы.Імпульс скідвання
(reset pulse) — імпульс, які прыкладваецца да якой-небудзь ячэйкі памяці альбо мікрапрацэсара для здзяйснення скідвання. Пры гэтым ячэйкі памяці скідваюцца ў 0, а рэгістры абнуляюцца.Імпульсная перашкóда
(impulse noise) — уздзеянне электрамагнітнага выпраменьвання імпульснай формы.Імя дыскавода
(disk drive name) — кожны дыскавод мае імя, якое адназначна яго вызначае, абавязкова заканчваецца двухкроп’ем.Імя звéсткі
(data name) — сімвал альбо група сімвалаў для ідэнтыфікацыі элемента звесткі.Імя прагрáмы
(program name) — імя прысвойваемае праграмнаму модулю, якое вызначае пункт уваходу ў яго.