Інтэрактыўная альбó дыялóгавая грáфіка
(interactive graphics) — метад працы за кампутарам, пры якім карыстальнік можа змяняць і кіраваць графічнымі вобразамі на экране, часта з дапамогай мышы альбо джойсціка.Інтэрактыўная дапамóга
(online help) — гл.Інтэрактыўны рэжым
(interactive mode) — рэжым узаемадзеяння карыстальніка з кампутарам, пры якім на кожны запыт карыстальніка кампутар імгненна рэагуе ў адказ; абмен паведамленнямі паміж карыстальнікам і кампутарам у рэальным маштабе часу.Інтэрактыўны кампáкт-дыск
(Compact Disk Interactive, CD-I) — дазваляе запісваць на дыск гук, графіку і анімацыю.Інтэрактыўная грáфіка
(interactive graphics) — карыстальнік можа кіраваць ходам прагляду графікі.Інтэрнэт
(internet) — гэта многалікія ўзаемазвязаныя сусветныя кампутарныя сеткі і шэраг розных кампутарных службаў, якія злучаюць мільёны кампутараў па ўсім свеце, і забяспечваюць доступ да розных інфармацыйных рэсурсаў. Інтэрнэт — сусветная глабальная кампутарная сетка.Інтранэт
(intranet) — карпаратыўная сетка, якая заснавана на тэхналогіях Інтэрнэта.Інтэрпаляцыя
(ад лац. interpolate — змяненне; скажэнне) — спосаб набліжанага (або дакладнага) знаходжання пэўнай велічыні з дапамогай вядомых асобных яе значэнняў ці значэнняў іншых велічыняў, з ёй звязаных. Пры гэтым вызначальнае значэнне павінна ляжаць у дыяпазоне існых велічыняў, у адваротным выпадку гэта называеццаІнтэрпрэтáтар камáнд
альбо перакладчык (interpreter) — праграма аперацыйнай сістэмы, якая ўспрымае каманды, транслюе і затым выконвае кожны аператар зыходнай праграмы, напісанай на інтэрпрэтавальнай мове праграмавання. Аналізу падпадае кожная каманда асобна, шта запавольвае працэс выканання ўсёй праграмы. Але ў выніку прымянення інтэрпрэтатара атрымліваецца добра наладжаная праграма. Інтэрпрэтатар ёсць від транслятара, які выконвае пакамандную (пааператарную) апрацоўку і выкананне зыходнай праграмы альбо запыту (у адрозненне ад кампілятара, які транслюе ўсю праграму без яе выканання).Інтэрпрэтуемая мóва
(interpreted language) — мова праграмавання, праграма якой можа быць пераведзена ў машынныя коды пры дапамозе інтэрпрэтатара для іх выканання (трансляцыя і выкананне аператара за аператарам).Інтэрфэйсны працэсар
(front-end processor) — працэсар, які кіруе ўзаемадзеяннем з перыферыйнымі прыладамі.Інтэрфэйс
(interface) — пункт састыкоўкі двух элементаў, які забяспечвае іх узаемадзеянне. Сукупнасць тэхнічных, праграмных і метадычных (пратаколаў, правілаў, пагадненняў) сродкаў для спалучэння ў вылічальнай сістэме карыстальнікаў з прыладамі і праграмамі, а таксама прыладаў з іншымі прыладамі і праграмамі. Такім чынам, інтэрфэйс — сродкі і правілы ўзаемадзеяння элементаў сістэмы паміж сабой.Інтэрфэйс карыстáльніка
(user interface) — частка праграмы, з якой узаемадзейнічае карыстальнік альбо ў выглядзе інтэрфэйс каманднага радка (пры ўводзе каманды з клавіятуры), альбо меню інтэрфэйс (каманды падаюцца праграме з дапамогай сістэмы меню).Інтэрфэйс увóду-вываду
(input/output controller) — мікрасхема кіравання, звязаная з прыладай уводу-вываду альбо портам, якая ўяўляе сабой апаратны інтэрфэйс (“перакладчык”, пасярэднік) паміж прыладамі ўводу-вываду і мікрапрацэсарам. Кіруе і апрацоўвае ўвадныя і вывадныя звесткі, забяспечваючы мікрапрацэсар паслядоўнымі сродкамі сувязі, а таксама вызваляючы яго для іншай работы. Для інтэрфэйса неабходны спецыялізаваныя праграмы кіравання яго работай (драйверы).Інфармавáнне
(information dissemination) — працэс давядзення ведаў да зацікаўленай асобы альбо групы асобаў.Інфармáтыка
(informatics) — навука аб агульных уласцівасцях інфармацыі і спосабах яе апрацоўкі. Комплексная навуковая і інжынерная дысцыпліна, якая вывучае законы і метады збору, перадачы, захоўвання і апрацоўкі інфармацыі з дапамогай ЭВМ, а таксама спосабы стварэння кампутарных сетак і іх уздзеяння на сацыяльную практыку. Адрозьніваюць інфарматыку як навуку, як навучальную дысцыпліну і як галіну народнай гаспадаркі.Інфарматызáцыя
(informatization) — працэс навучання інфарматыцы, укараненне інфармацыйных тэхналогій ва ўсе сферы дзейнасці чалавека.