Зáпіс нявызначанай даўжыні
(undefined length record) — лагічны запіс, у якім адсутнічае спецыяльнае поле для апісання яго даўжыні, а даўжыня вызначаецца ў момант апрацоўкі гэтага запісу. Запісы гэтага фармата не аб’ядноўваюцца ў блокі. Памяць рэзервуецца па максімальнай даўжыні запісу.Зáпіс змéннай даўжыні
(variable length record) — лагічны запіс, даўжыня якога вызначаецца значэннем аднаго з яго палёў.Зáпіс фізічны
(physical record) — тое ж самае, штоЗáпіс фіксавáнай даўжыні
(fixed length record) — лагічны запіс, даўжыня якога зададзена па-за гэтым запісам. Запісы гэтага фармату могуць блакавацца. Даўжыня запісу ў файле абмежавана акрэсленай велічынёй, што аблягчае лёгкі доступ да яе.Запрашэнне
(prompt) — паведамленне для карыстальніка пра неабходнасць здзейсніць якія-небудзь аперацыі, якое выводзіцца на экран.Зáпуск прагрáмы
(program start) — працэс ладавання праграмы, у выніку якога праграма счытваецца ў аператыўную памяць, і ёй перадаецца кіраванне.Зáпуск тэксту
(test run) — выкарыстанне спецыяльнай праграмы з праверачнымі звесткамі для даследавання работы сістэмы перад апрацоўкай рэальных звестак.Зáпыт
(query, request, interrogation) — пытанне карыстальніка, на якое павінны абавязкова быць адказ. Пасылка сігналу, які ініцыіруе адказ; уваходнае паведамленне з патрабаваннем да сістэмы на выдзяленне рэсурсаў.Зáпыт да бáзы звéстак
(database request) — інфармацыйны запыт, накіраваны ў СКБЗ карыстальнікам альбо праграмай для пошуку запісаў у базе звестак.Зáпыт на спынéнне
(interrupt request) — “просьба аб увазе”, сігнал, які выпрацоўваецца апаратнымі сродкамі кампутара альбо праграмным забеспячэннем і паступае на мікрапрацэсар кампутара для пераходу, калі гэта становіцца магчымым, да падпраграмы спынення. Апошняе змушае мікрапрацэсар прыпыніць выконвальную аперацыю, захаваць свой беглы стан і перадаць кіраванне спецыяльнай працэдуры — праграме, якая апрацоўвае сігналы на спыненне.Зáпыт па ўзóры
(query by example, QBE) — спосаб задання запыту запаўненнем анкеты (табліцы), пункты якой адпавядаюць імёнам атрыбута; метад для адшукання неабходнай інфармацыі ў базе звестак. Сістэма запыту па ўзоры выводзіць звесткі, якія маюць дачыненне да ўвадных.Зáпыт перадáчы
(request to sent, RTS) — сігнал на перадачу для ўказання, што на ўдалёным тэрмінале ёсць звесткі, якія могуць быць перададзены.Зáпыт-адкáз
(challenge-response) — гэты механізм працуе так: сервер адпраўляе кліенту запыт, кліент з дапамогай прылады аўтэнтыфікацыі вызначае адказ і адпраўляе яго серверу. Пры фармаванні адказу ўлічваецца імя карыстальніка, пароль і прысланы серверам запыт.Зарэзервавáны сéктар
(reserved sector) — сектар дыска для размяшчэння службовай інфармацыі, напрыклад інфармацыя пра каталогі дыска. Для дыскавай аперацыйнай сістэмы гэтыя сектары размяшчаюцца на першых дзвух дарожках (для некаторых — на цэнтральных дарожках).Зарэзервавáнае (службóвае) слóва
(reserved word, instruction word альбо keyword) — ключавае слова, якое не можа быць выкарыстаным у якасці ідэнтыфікатара. У аперацыйнай сістэме і мовах праграмавання выкарыстоўваецца ў якасці каманды. Апісанне любой мовы праграмавання павінна ўключаць у сябе спіс усіх зарэзерваваных слоў.Засцерагáльнік
(fuse) — метад прадухілення перагрузкі шляхам увядзення ў электрычны ланцуг правадніка, які перагарае пры вызначаным току.Затрымка
(delay, lag) — увогуле час паміж выдачай запыту і пачаткам яго выканання.Затрымка на лініі сýвязі
(transmission lag) — спыненне патоку звестак на лініі сувязі, запамінанне пасланых звестак з наступнай перадачай іх праз нейкі прамежак часу.Затухáнне
(release) — частка агібальнай гуку, у часе якой агібальная сыходзіць да нуля.Заўвáга
(annotation) — гл.Затухáнне
(save) — запіс звестак, звычайна файла на носьбіт звестак, напрыклад дыск.Захóўванне дакументаў
(document storage) — працэс размяшчэння дакументаў у сховішчы і забеспячэнне іх захаванасці для наступнага выкарыстання.Зацéрці
(zap) — што-небудзь выдаляць, сціраць звесткі з памяці. Выдаляць файл, як правіла, разрадам статычнай электрычнасці.Зацыкліванне
( cycling) — узнікненне бясконцага цыклу ў ходзе выканання праграмы. З такога цыклу можна выйсці шляхам прымусовага спынення праграмы альбо службай часу.Збалансавáнае дрэва
(balanced tree) — дрэва, у якім адлегласць ад караня да любых двух лісцяў з’яўляецца аднолькавай. Вышыня для такіх дрэваў раўняецца прыкладна лагарыфму ліку вузлоў. Захоўванне звестак у структуры збалансаванага дрэва забяспечвае іх роўнадаступнасць.Збой
(glitch) — кароткачасовы самааднаўляльны адказ кампутара, які прыводзіць да прыпынення выканання праграмы альбо перазагрузкі кампутара.