Забарóнены разрáд
(unallowable digit) — разрад у байце альбо слове, які не павінны выкарыстоўвацца пры перадачы паведамленняў і наяўнасць якога можа зрабіць элемент звестак непрыдатным для прыёму. Напрыклад, наяўнасць восьмага біта ў сяміразрадным кодзе пры перадачы знакаў ASCII не дазволіць прымаць інфармацыю правільна.Заблакавáны дакумент
(locked document) — файл, які прымяняецца ў тэкставым працэсары, але які не можа быць зменены. Такі файл можна скапіяваць цалкам, каб выканаць змены ў копіі, але прамых зменаў у гэтым файле выканаць нельга.Заблакавáнне фáйла
(locking file) — дзеянне, якое прыводзіць да немагчымасці змяняць інфармацыю ў файле, што прадухіляе сціранне звестак у файле альбо замену змесціва гэтага файла на змест файла пад іншым імем. Пры блакаванні ў дырэкторыю запісваецца кодавы байт, які можа быць выдалены пры зняцці блакоўкі. Заўвага: такую блакоўку ня трэба блытаць з абаронай запісі спецыяльнай наклейкай на дыску — абараняецца ўвесь дыск ад змяненняў звестак.Завар
όчванне (wrap around) — дзеяннне праграмы, па якім курсор, заходзячы за край экрана, паяўляецца на супрацьлеглай яго старане. Заварόчванне альбо цыклічнае заварочванне гэта — вяртанне, а не спыненне курсора альбо аперацыі пошуку да пачатку альбо да новай пачатковай кропкі набору звестак. Курсор на экране звычайна цыклічна вяртаецца да першага слупка (сімвала) наступнага радка, а не спыняецца, калі дасягае апошняга слупка беглага радка.Завісáнне
1. (lockup) — стан кампутара, калі ён не рэагуе на націсканне клавішаў і на дысплей не выводзіцца інфармацыя. Такая сітуацыя можа быць вынікам якога-небудзь пашкоджання звестак у аперацыйнай сістэме. Адсутнасць рэакцыі на сігналы з клавіятуры прадугледжана ў самой аперацыйнай сістэме, калі адбываецца ладаванне інфармацыі з дыска альбо запісі на дыск. 2. (starvation) — стан вылічальнай сістэмы, у якім яна перастае выдаваць вынікі і рэагаваць на запыт звонку (вонкавыя перарыванні). Адным са спосабаў выйсця з гэтага стану з’яўляецца перазагрузка сістэмы.Завіслы радóк “удавá”
(widow) — першы радок параграфа, абзаца (слупок табліцы), які застаўся пры разбіўцы тэксту, як апошні радок старонкі. Некаторыя тэкставыя працэсары аўтаматычна перамяшчаюць тэкст такім чынам, каб завіслых радкоў не было.Завіслы радóк, “сірата”
(orphan) — першы радок параграфа, які пры разбіўцы тэксту аказаўся адзіным унізе старонкі альбо слупка тэксту, альбо апошні радок параграфа, які аказаўся адзіным уверсе старонкі альбо слупка. Завіслыя радкі непажаданы з эстэтычнага пункту гледжання.Завяршáльнік
(trailer) — апошні запіс, які можа складацца толькі з байта падзельніка альбо несці інфармацыю аб астатняй частцы файла.Загалóвак
(header) — 1. Загалоўная частка дакумента, размешчаная ў верхняй частцы старонкі. Сучасныя выдавецкія сістэмы дазваляюць аўтаматычна вывадзіць загаловак на кожнай старонцы. 2. Загаловак сігналаў у пачатку файла на дыску альбо стужцы. Звычайна ўтрымлівае імя файла і даўжыню файла і яго размяшчэнне ў памяці. Любое пашкоджанне загалоўка прыводзіць да сітуацыі, калі нельга будзе прачытаць файл і будзе паведамленне пра памылку. 3. У сістэмах перадачы інфармацыі: паслядоўнасць сімвалаў, якая размяшчаецца ў перадавальным паведамленні ўслед за спецыяльным кіроўным сімвалам і выкарыстоўваецца ў якасці адраса.Загалóвак блóку
(block header) — код альбо набор кодаў у пачатку блоку звестак, калі звесткі размяшчаюцца на стужцы альбо дыскеце. Загаловак блоку можа мець кантрольную суму, указанне даўжыні блоку, а таксама адрас наступнага блоку звестак (на дыску). Інфармацыя загалоўка блоку выкарыстоўваецца аперацыйнай сістэмай.Загалóвак вакна
(title bar) — частка вакна альбо яго мяжы, дзе ўтрымліваецца апісанне вакна і камандныя пазіцыі.Загалóвак файла
(beginning of file, BOF) — звесткі, якія апісваюць змесціва файла. Загаловак файла яшчэ называюцьЗагалóвак цыклу
(loop header) — у мовах праграмавання: асобны сказ, які вызначае пачатак цыклічнай дзялянкі і ўказвае правілы яго выканання.Загрýжальны
(праграмны) шрыфт (soft font) — набор сімвалаў акрэсленага стылю і памеру, які захоўваецца ў файле на дыску і можа быць пры неабходнасці заладаваны ў памяць лазернай друкаркі для раздрукоўкі дакумента.Загрýжальны дыск
(дыск ладавання) (boot disk) — дыскета альбо цвёрды дыск, якія ўтрымліваюць аперацыйную сістэму.Загрýжальны м
όдуль (load module) — праграмная адзінка, прыдатная для загрузкі ў асноўную памяць для выканання; звычайна з’яўляецца вынікам работы рэдактара сувязяў.