Дыск
(disc) — магнітны носьбіт для захоўвання інфармацыі. Дыск уяўляе пласціну, пакрытую магнітным матэрыялам у выглядзе круга з гнуткай пласціны (гнуткі дыск) альбо нягнуткага металу (цвёрды дыск). Дыск з’яўляецца галоўным сродкам захоўвання інфармацыі. Гнуткія дыскі з мэтай засцярогі ад пашкоджання і забруджання заключаюцца ў пластыкавую абалонку. Цвёрды дыск належыць да вырабаў высокай дакладнасці і таму ён змяшчаецца ў цвёрды корпус. Яго можна адкрываць толькі ў памяшканнях без наяўнасці пылу. Існуюць два тыпы дыскаў — магнітныя і аптычныя. Да магнітных адносяцца: дыскеты (floppy disk), цвёрдыя дыскі (HDD), магнітааптычныя дыскі (MODD). На магнітныя дыскі можна запісваць і сціраць з іх любую колькасць раз (да выхаду іх са строю). Аптычныя дыскі запісваюцца з дапамогай лазера, які прапальвае невялікае ўглубленне на паверхні дыска. Для чытання аптычнага дыска лазер абпраменьвае дыск і чытае інфармацыю. Да аптычных дыскаў адносяцца CD-ROM, CD-RW, DVD-дыскі.Дыскавая квóта
(disk quota) — абмежавáнне, якое накладваецца на памер дыскавай прасторы, якую можа выкарыстоўваць карыстальнік альбо група карыстальнікаў.Дыскавы кэш
(disk cache) — абсяг аператыўнай памяці, якая выкарыстоўваецца аперацыйнай сістэмай для захоўвання блокаў дыска, да якіх нядаўна здзяйсняліся звароты. Пры паўторным звароце да блока, які занесены ў дыскавы кэш, не патрэбны фізічны ўвод/вывад, што павялічвае прадукцыйнасць падсістэмы ўводу/вываду.Дыскавóд
(disk drive альбо drive) — прылада для пракручвання дыска і перамяшчэння галоўкі чытання-запісу па яго паверхні. Гэты механізм служыць для ўстанаўлення пакета магнітных дыскаў і работы з ім. З’яўляецца адным з вузлоў накапляльніка на магнітных дысках. Дыскаводы могуць мець свае ўласныя мікрапрацэсары кантролераў, якія рэгулююць хуткасць вярчэння і становішча магнітнай галоўкі. Аднак, часцей дыскаводам кіруе праграма самога кампутара.Дыскéта
(diskette) — энэрганезалежны вонкавы носьбіт інфармацыі на гнуткім магнітным дыску. Сінонім тэрмінаў “гнуткі дыск” і “накапляльнік на гнуткіх дысках”.Дыспéтчар
: 1. (Executive) — праграма, якая з’яўляецца часткай аперацыйнай сістэмы і пастаянна знаходзіцца ў памяці. Дыспетчар кіруе запускам іншых праграм і можа выклікаць патрэбныя праграмы аперацыйнай сістэме. 2. (Supervisor) — частка аперацыйнай сістэмы, у прыватнасці ў шматасабовай сістэме, якая кіруе мікрапрацэсарам і перыферыйным абсталяваннем. Функцыяй дыспетчара з’яўляецца прадухіленне канфліктаў пры абслугоўванні чаргі запытаў на выкарыстанне працэсара, асноўнай памяці, вонкавых прылад.Дысплéй
(display) — экран відэапрылады, кіраванне якім ажыццяўляецца пры дапамозе дысплейнага працэсара. Прылада кампутара для візуальнага вываду інфармацыі. Тып дысплея ў кампутары, як правіла, залежыць ад адаптара дысплея, падключанага альбо ўбудаванага ў кампутар.Дысплéй Брайля
(Braille tactile display) — прылада дляДысплéйны працэсар
(display processor, display adapter) — электронная плата, якая генеруе відэасігнал, што пасылаецца відэадысплею па кабелі. Размяшчаецца, як правіла, у кампутары і ажыццяўляе кіраванне дысплем.Дыстанцыйнае кіравáнне
(remote control) — кіраванне аддаленымі аб’ектамі на адлегласці, звычайна без правадоў злучэння, пры дапамозе сігналаў альбо паведамленняў, якія перадаюцца па лініях сувязі ад кампутара альбо кіроўнай прылады. Дыстанцыйнае кіраванне для тэлевізійных прыймачоў выкарыстоўвае інфрачырвόныя альбо ўльтрагукавыя сігналы. Некаторыя кампутары маюць клавіятуру дыстанцыйнага кіравання, якая звязана з галоўным працэсарным блокам з дапамогай інфрачырвόных сігналаў. Аналагічна дыстанцыйнае кіраванне можа быць зроблена і для мышы.Дыстрыбутыўны закóн
(distributive law) — закон па выкарыстанні дужак у матэматычным выразе. Закон мае від А(В + С) = АВ + АС, і гэты выраз прымяняецца ў аперацыях з булевымі выразамі.Дыягнóстыка
1. (Diagnostic) — праверка правільнасці работы кампутара і яго аперацыйнай сістэмы з вывядзеннем паведамленняў пра памылкі. Некаторыя вельмі вялікія і складаныя праграмы могуць утрымліваць свае ўласныя сістэмы дыягностыкі. 2. (Trouble shooting) — азначэнне і выпраўленне памылак як у праграме, так і ў рабоце апаратных сродкаў.Дыягрáма
(chart) — графічная схема ў выглядзе малюнка, якая дэманструе звесткі альбо ўзаемадачыненні паміж групамі звестак.