Дэфéктны сéктар
(defective sector) — няспраўнасць на цвёрдым дыску. Дэфектны сэктар можа быць недаступным для запісу альбо чытання. Аперацыйныя сістэмы, як правіла, вызначаюць такія сэктары дзеля таго, каб выключыць іх з карыстання.Дэфрагментáцыя
(defragmentation) — каб павялічыць хуткасць чытанне/запісу звестак на цвёрды дыск, яго належыць час ад часу дэфрагментаваць. Пры гэтым фрагментаваная (захоўваемая асобнымі разгрупаванымі часткамі) інфармацыя ўпарадкоўваецца і запісваецца з найвышэйшай фізічнай шчыльнасцю. Справа ў тым, што пры запісе на дыск файлаў апошнія запісваюцца не паслядоўна, а раскіданы па ўсім дыску. Дэфрагментацыя “выбудоўвае” фрагменты файлаў паслядоўна, што дазваляе істотна зменшыць час іх чытання.Дэшыфравáнне
(decipherment) — працэс аднаўлення зыходнага тэксту з зашыфраванага.Ё
Ёмістасць, прапускнáя здóльнасць
(capacity) — максімальная колькасць адзінак звестак, якая можа захоўвацца ў памяці. Вымяраецца ў бітах, байтах, знаках альбо словах. Аб’ём інфармацыі, які можа апрацоўваць альбо захоўваць кампутар альбо падключаная да яго прылада. У адносінах да канкрэтных кампанентаў тэрмін мае розны сэнс.Ёмістасць блóка
(block capacity) — максімальны лік байтаў, выдзеленых фізічнаму запісу — блоку; даўжыня блока.Ёмістасць канáла сýвязі
(communication channel capacity) — характарыстыка канала сувязі, акрэсленая максімальнай колькасцю інфармацыі, якая можа быць перададзена па гэтым канале ў адзінку часу; прапускная здольнасць канала.Ёмістасць кóда
(code capacity) — максімальны лік элементаў (аб’ектаў і іх уласцівасцяў), якія можна адназначна закадаваць з дапамогай гэтага кода.Ёмістасць пáмяці
(memory capacity) — найбольшы аб’ём звестак, якія адначасова могуць захоўвацца ў памяці. Вымяраецца ў бітах, байтах, кілабайтах, мегабайтах і інш.Ёмістасць экрáна дысплéя
(serene capacity) — максімальная колькасць знакаў, якія можна размясціць на экране дысплея. Вызначаецца здабыткам даўжыні радка экрана (колькасць пазіцый) на колькасць радкоў.Ж
Журнáл
(journal) — набор звестак (файл), які выкарыстоўваецца аперацыйнай альбо іншай сістэмай для збору і ўліку статыстычнай інфармацыі, розных паведамленняў і іншых звестакЖывýчасць цыкла прагрáмнага забеспячэння
(software life-cicle) — перыяд існавання праграмнага вырабу ад пачатку яго праектавання да знішчэння. Асноўныя этапы цыкла: праектаванне, выраб, выпрабаванне, вопытная эксплуатацыя, захоўванне, пастаянная эксплуатацыя і суправаджэнне.Жывýчасць
(vitality) — уласцівасць сістэмы заставацца працаздольнай ва ўмовах вонкавых уздзеянняў.Жывýчасць прагрáмнага прадýкта
(program vitality) — паказчык якасці праграмнага прадукта, які характарызуецца яго здольнасцю захоўваць нармальнае функцыянаванне пры машынных збоях альбо частковым выхадзе са строю абсталявання.З
“Закóн аб абарóне звéстак
” (Data Protection Act) — у 1984 годзе ў Вялікабрытаніі прыняты закон, які патрабуе, каб карыстальнікі баз звестак, у якіх утрымліваецца інфармацыя аб людзях большая, чым імя і адрас, рэгістраваліся ў абавязковым парадку. Выключэнне зроблена для дзяржаўных устаноў, а таксама для некалькіх клубаў і асацыяцый.“Зашытыя прагрáмы”
(firmware) — праграмнае забеспячэнне, якое захоўваецца ў пастаяннай памяці (read-only memory, ROM). У адрозненне ад аператыўнай памяці (random access memory, RAM), пастаянная памяць застаецца непашкоджанай нават у адсутнасці электрасілкавання. У ёй захоўваюцца праграмы запуску і каманды ўводу-вываду нізкага ўзроўню. З пункту гледжання складанасці зменаў, такія праграмы знаходзяцца паміж узроўнем звычайнага праграмнага забеспячэння (software) і ўзроўнем апаратнага забеспячэння (hardware).Здымны дыск
(removable disk) — дыск, які можна дастаць з дыскаводу, але не цвёрды дыск.Забарóна
(inhibit) — прадухіленне ўзнікнення (выкананне) якога-небудзь дзеяння, як здзяйсняльнага якой-небудзь прыладай, так і выконвальнага ў праграме. Напрыклад, забарона перапынення вонкавай прылады азначае забарону магчымасці пасылкі любога перапынення вонкавай прыладай.Забарóненая аперáцыя
(forbidden operation) — аперацыя, недапушчальная для канкрэтнага тыпу кампутараў. Дзеянне, якога аперацыйная сістэма павінна пазбягаць, каб не дапусціць пашкоджання звестак. Напрыклад, забароненай аперацыяй з’яўляецца змена памеру масіва ў той час, калі масіў выкарыстоўваецца.Забарóнены знак
(forbidden character) — камбінацыя двайковых лічбаў, якая не ўспрымаецца кампутарам альбо праграмай; недапушчальны знак для канкрэтнай праграмы і з’яўленне якога сведчыць аб пашкоджанні звестак.