Даччына вакнó
(child window) — вакно, якое выклікана праграмай, адлюстроўваецца ў рабочым абсягу бацькоўскага (асноўнага) вакна.Даччыная прагрáма
(child program) — праграма, якая выклікаецца з іншай праграмы і застаецца актыўнай ў памяці. Пасля выканання сваіх функцый даччыная праграма перадае вынікі “бацькоўскай” (parent), якая аднаўляе сваю дзейнасць. Даччыны працэс спараджаецца іншым працэсам, які называюць “бацькоўскім”. Бацькоўскі працэс, як правіла, прыпыняе сваю работу да завяршэння выканання даччынага працэсу.Даччыная плáта
(daughter card) — падключаецца да сістэмнай платы. Адрозніваецца ад платы пашырэння тым, што атрымоўвае доступ да памяці і да працэсара непасрэдна, а не праз адносна павольную (медленную) шыну.Дачынéнне
(relation) — у рэляцыйных базах звестак: структура, якая ўключае атрыбуты (калонкі) і картэжы (радкі). Дачыненні запісваюцца ў выглядзе табліц.Дачынéнне сігнал-шум
(signal-to-noise ratio) — мера якасці сігналу. У электрычным сігнале заўжды прысутнічаюць якія-небудзь перашкоды. Колькасць энэргіі, на якую сігнал пры перадачы перавышае велічыню шуму канала ў той жа самай кропцы. Дачыненні сігнал-шум вымяраюцца ў дэцыбэлах і паказваюць чысціню альбо дакладнасць сувязі.Двайнáя папéра
(two-part stationery) — папяровы рулон для друку, прадстаўляе сабой дзве стужкі паперы, паміж якімі пракладзена стужка капіявальнай паперы.Двайнáя пстрычка
(binary click) — каб адкрыць піктаграму альбо выканаць функцыю ў дадатку, неабходна два разы клікнуць кнопкай мышы (двойчы хутка яе націснуць). Наколькі хутка трэба выконваць двайную пстрычку, можна ўстанавіць з дапамогай Панэлі кіравання.Двайкóвае дрэва
(binary tree) — форма структуры дрэва, у якім кожнае разгалінаванне мае не больш за дзве галінкі.Двайкóвае слóва
(double word альбо dword) — элемент звестак з двух сумежных слоў (г.зн. чатырох сумежных байтаў), якія апрацоўваюцца мікрапрацэсарам кампутара як адно цэлае. Такое слова прымяняецца ў 16- і 32-разрадных машынах.Двайкóвая ячэйка пáмяці
(binary cell) — ячэйка памяці для аднаго біта інфармацыі; можа быць устаноўлена ў 1 альбо скінута ў 0.Двайкóвы дроб
(binary fraction) — дроб, у якім выкарыстоўваецца ступеня 2. Напрыклад, двайковы дроб .101 абазначае адну палавінную, ні воднай чацвёртай і адну восьмую. У дзесятковым дробе, для прыкладу, .321 абазначэнне такое: тры дзесятых, дзве сотых і адна тысячная.Двайкóвы лік
(binary number) — лік у двайковай сістэме; лік, прадстаўлены ў двайковым выглядзе. Двайковыя лікі выражаюцца праз ступеню двойкі 27 26 25 24 23 22 21 20.Двайкóвы лічыльнік
(binary counter) — лічыльнік з двума станамі. Ланцуг, які пераўтварае паслядоўнасць імпульсаў на сваім уваходзе (альбо уваходах) у адпаведную паслядоўнасць сігналаў на выхадных правадніках.Двайкóвы пóшук
(binary search) — метад пошуку звестак у інфармацыйным масіве, напрыклад, у спісе студэнтаў універсітэта, размеркаванага па алфавіце. Усё мноства звестак дзеліцца папалам і вызначаецца, у якой з палавінаў знаходзіцца шукаемая велічыня. Пасля гэтага палавіна, у якой знаходзіцца шукаемая велічыня, у сваю чаргу дзеліцца папалам і г.д. Працэс працягваецца да той пары, пакуль чарговае атрыманае мноства не стане роўным адзінаму, якое будзе шукаемым, альбо будзе ўстаноўлены факт адсутнасці звесткі ў гэтым мностве. Гэты метад намнога хутчэйшы ў параўнанні з метадам перабору, што важна пры вялікіх аб’ёмах звестак.Двайкóвы файл
(binary file) — файл, які змяшчае коды, не абмежаваныя стандартным наборам сімвалаў, што выкарыстоўваюцца ў ЭВМ.Двайкóвы, бінáрны
(ад лат. bi — “два”) (binary) — аб сістэме, аператары альбо ўмове, якія ўключаюць два кампаненты, два альтэрнатыўныя станы альбо два вынікі. Двайковай называецца сістэма злічэння з асновай 2, у ёй значэнні выражаюцца камбінацыямі двух лікаў — 0 і 1.Двухнакіравáная шына
(bi-directional bus) — набор праваднікоў электрычнасці, па якіх звесткі могуць перадавацца ў тым альбо іншым кірунку, але ў розны час.Двухнакіравáны друк
(bidirectional printing) — друк, пры якім галоўка друкуе старонку ў час ходу у абоіх кірунках. Прымяняецца ў матрычных друкарках для дасягнення большай хуткасці. Адзін радок пры гэтым друкуецца злева направа, наступны — справа налева. Гэты рэжым патрабуе адпаведнай памяці і спецыяльнай праграмы, якая запісана ў пастаянную памяць друкаркі.