Кірóўная перарываннямі
(interrupt-driven) — апісанне сістэмнай праграмы, работа якой кіруецца перарываннямі.Кіравáльная інфармацыйная сістэма
(executive information system) — комплекс інструментальных сродкаў, якія прызначаны забяспечваць кіроўны і адміністрацыйны апарат дакладнай і своечасовай інфармацыяй, якая тычыцца гэтай арганізацыі і яе прадукцыі.Кіравáльная прагрáма
(control program) — праграма, якая выконвае набор функцый кіравання: кіраванне рэсурсамі вылічальнай сістэмы, кіраванне ўзаемадзеяннем са вонкавым асяроддзем вылічальнай сістэмы, аднаўленне пасля выяўлення няспраўнасцяў у тэхнічных сродках.Кірóўны аперáтар
(control statement) — аператар, які ўплывае на парадак выканання праграмы: аператары перахода GOTO, CASE; умоўныя аператары IF-THEN-ELSE; ітэрацыйныя аператары DO, FOR, WRITE, REPEAT.Кірóўны сігнал
(control signal) — электронны сігнал для кіравання ўнутраннымі і вонкавымі прыладамі альбо працэсамі.Кірóўны сімвал
(control character) — сімвал, які пры ўводзе з клавіятуры альбо перадачы перыферыйнай прыладай выклікае выкананне вызначанай функцыі, напрыклад перамяшчэнне курсора, ачыстка экрана. У наборы ASCII гэта першыя 32 сімвалы, за кожным з якіх замацавана стандартная функцыя кіравання.Кірóўны шарык
(trackball альбо tracker ball) — шарык, які верціцца вакол свайго цэнтра і прымяняецца ў якасці прылады ўводу. На экране вярчэнне шарыка перадаецца рухам курсора.Кірóўныя звéсткі
(control data) — звесткі, якія ўтрымліваюць інфармацыю сінхранізацыі і маршрутызацыі іншых звестак альбо для кіравання работай такіх прыладаў, як шына альбо порт.Кішэнны
, “ручны” кампутар (hand-held computer) — кампутар, які можна трымаць у адной руцэ, а другой рукой на ім працаваць.Клáвіша
(key) — кнопка (піпачка) на клавіятуры з нанесенымі сімваламі, уяўляе сабой мініятурны электрычны пераключальнік. Клавіша ўтрымліваецца механізмам падвескі, які дазваляе націскаць клавішу і мае электронны механізм, які ідэнтыфікуе націсканне клавішы.Клáвіша зáпуску альбо “гарáчая” клáвіша
(hot key) — каманда, якая рэалізуецца націскам адной альбо камбінацыяй клавішаў, для запуску праграмы, якая знаходзіцца ў памяці кампутара. Слова “гарачая” падкрэслівае тое, што праграма, на якую адбываецца пераключэнне, поўнасцю гатова да ўжывання і чакае сваёй чаргі.Клáвіша перахóду
(escape key) — клавіша з абазначэннем Esc альбо Escape. У кодзе ASCII звычайна генеруе лік 27. Праграміст можа закласці ў сваёй праграме канкрэтныя дзеянні, якія будуць здзяйсняцца пасля націску гэтай клавішы. У некаторых кампутарах гэтая клавіша выкарыстоўваецца для прыпынення выканання бягучай праграмы, і таму неабходна прадугледзець праграму аднаўлення яе выканання, калі клавіша націснута выпадкова.Клавіятýра
(keyboard) — прылада для сувязі з кампутарам, якая ўтрымлівае сукупнасць размешчаных у адпаведным парадку клавішаў, прызначаных для ўводу і рэдагавання звестак, а таксама кіравання выкананнем асобных аперацый. Клавіятуры для персанальных кампутараў стандартызаваныя і надзейныя.Клавіятýра ASERTY
(ASERTY keyboard) — клавіятура, якая прынята ў некаторых краінах Эўропы; названа па першых шасці літарах гэтай клавіятуры ASERTY. У ЗША і Брытаніі існуе таксама клавіятура qwerty.Клавіятýра QWERTY
(QWERTY keyboard) — клавіятура са звычайным змяшчэннем літараў на машынцы. Створана ў 1880 годзе з мэтай “стрымаць” надзвычай хуткі і практычна адначасовы націск літараў. Верхні радок клавіятуры складаецца з літараў QWERTYUIOP.Клавіятýра АТ
(AT keyboard) — клавіятура са 102 клавішамі; першапачаткова прызначалася для ПК фірмы ІВМ тыпа АТ.Клавіятýра Брайля
(Braille keyboard) — кампутарная клавіятура ў кодзе Брайля для сляпых з васьмі клавішаў.Клавіятýра Дворака
(Dvorak keyboard) — кампаноўка клавіятуры, распрацаваная Аўгустам Дворакам і Уільямам Л. Дзілі ў 1936 г. у якасці альтэрнатывы клавіятуры QWERTY, якая карысталася вялікай папулярнасцю. Клавіятура Дворака распрацоўвалася з мэтай паскарэння набору: сімвалы на клавіятуры размяшчаліся так, каб доступ да найбольш часта ўжывальных літараў быў найбольш лёгкім; часта ўжывальныя пары літараў на клавіятуры былі разнесены ў розныя месцы, каб пры наборы сімвалаў можна было змяніць руку.Клавіятýра Малтрона
(Maltron keyboard) — адрозніваецца ад стандартнай клавіятуры QWERTY — клавішы размяшчаюцца ў парадку, які дазваляе раўнамерна выкарыстоўваць абедзве рукі, што павялічвае хуткасць набору тэксту і памяншае магчымасць памылак.Клавіятýра ХТ
(XT keyboard) — старая клавіятура з 82 клавішамі; прымянялася на ПК ІВМ тыпа ХТ.Клас
(class) — у сістэме класіфікацыі: аб‘яднанне пэўнай групы аб’ектаў па нейкай прыкмеце.