Крóкавы рухавік
(stepping motor) — рухавік для вярчэння ротара паслядоўнымі крокамі. Кожны крок вызначаецца напружаннем, якое падаецца на матор у адпаведнасці з праграмай кампутара. Выкарыстоўваецца ў дыскаводах для кіравання перамяшчэннямі галоўкі чытання-запісу, у робататэхніцы.Крóкі табуляцыі
(tab stops) — папярэдне ўстаноўленыя і фіксаваныя пазіцыі, да якіх пераходзіць курсор на экране; табуляцыя звычайна прастаўляецца праз восем пазіцый.Крóпка адліку
(origin) — у графіцы: нулявая кропка па кожнай з восяў. Усе велічыні адкладваюцца ад гэтай кропкі.Крóпка галінавáння
(branch point) — месца ў праграме, у якім адбываецца пераход да іншай каманды, у залежнасці ад праўдзівасці зададзенай ўмовы (калі такое ўказана).Крóпка з кóскай
(semicolon) — знак пунктуацыі. Прымяняецца ў шматлікіх мовах праграмавання ў якасці падзяляльніка.Крóпка перазáпуску
(rerun point) — месца ў праграме, з якога можа быць у выпадку фатальнага збою выкананы перазапуск.Кропка перарывання
(breakpoint) — кропка, у якой праграма можа быць часова перарвана, раздрукоўваюцца адпаведныя вынікі праграмы. Часцей за ўсё прымяняецца пры наладцы праграм.Кропка спынення, перарывання
(breakpoint) — кропка праграмы, у якой яе выкананне спыняецца, каб праграміст мог вывучыць стан праграмы, значэнне зменных. Кропка спынення ўстанаўліваецца і выкарыстоўваецца ў асяроддзі наладкі праграмы: для гэтага ў нейкае месца тэксту праграмы ўстаўляецца якая-небудзь каманда пераходу, выкліку альбо лавушкі, якая перадае кіраванне праграме наладкі.Крóпка ўвахóду
(entry point) — пункт праграмы, з якой можа пачынацца яе выкананне. Праграма, напісаная на мове высокага ўзроўню, звычайна мае толькі адну кропку ўваходу. Моўная канструкцыя ў працэдуры, якая адзначае пачатак паслядоўнасці дзеянняў у працэдуры.Крос-асэмблер
(cross-assembler) — асэмблер пераўтварэння праграмы, які здзяйсняе пераўтварэнне праграмы, запісанай на машыне аднаго тыпу, у праграму на Асэмблеры машыны іншага тыпу і затым — у машынныя коды.Крос-кампілятар
(cross-compiler) — кампілятар, які здзяйсняе пераўтварэнне праграмы, запісанай на машыне аднаго тыпу, у праграму на мове машыны другога тыпу і затым — у машынныя коды.Кругавáя дыягрáма
(pie chart) — разнавіднасць графічнага вываду працэнтнага зместу інфармацыі якіх-небудзь аб’ектаў на экран у выглядзе круга, падзеленага на сектары для падачы розных элементаў цэлага. Сектары могуць адрознівацца колерам альбо тонам.Крывáя Без’е
(Bezier curve) — у кампутарнай графіцы: крывая з траекторыяй, разлічаная матэматычнымі метадамі, якая звязвае асобныя кропкі гладкіх крывых і паверхні адвольнай формы. Прымяняюцца ў ілюстрацыйных праграмах і мадэлях аўтаматызаванага праектавання. Крывыя Без’е дазваляюць з дапамогай невялікага ліку кропак вызначыць мноства фігур розных формаў.Крыніца звéстак
(інфармацыі) (data source) — функцыянальная прылада, якая з’яўляецца крыніцай перадавальных звестак; частка камунікацыйнай сістэмы, якая параджае паведамленне; чалавек альбо функцыянальная прылада, якія здзяйсняюць фармаванне і ўвод інфармацыі ў кампутар.Крыніца паведамлéнняў
(message source) — частка камунікацыйнай сістэмы, якая параджае паведамленне; прылада, праграма альбо сістэма, якія фармуюць паведамленне.Крыніца сілкавáння
(power supply) — прылада, якая генеруе стабілізаванае электрычнае напружанне для кампутара (сістэмы).Крытычная памылка
(critical error) — памылка, якая прыпыняе работу да той пары, пакуль сітуацыя не будзе выпраўлена праграмай альбо карыстальнікам, напрыклад адсутнасць паперы ў друкарцы.Крэкер, зламыснік
(craker) — займаецца ўзломам сістэмаў і праграмнага забеспячэння, а таксама выканвае іншыя шкодныя дзеянні для “здароўя” інфармацыйных сістэмаў. Ня путаем крэкера з хакерам (hacker).Крэмніева даліна
(Silicon Valley) — назва мясцовасці паміж Сан-Францыска і Сан-Хосэ ў паўночнай Каліфорніі, ЗША, дзе размешчана мноства кампутарных фірм, якія зрабілі значны ўплыў на развіццё вылічальнай тэхнікі.Крэменевы крыштáль
(silicon chip) — інтэгральная схема, у якой прыменены крэмень у якасці паўправадніковага матэрыялу.Крэмень
(silicon) — рэчыва-паўправаднік, прымяняецца ў вытворчасці транзістараў і мікрасхемаў; у чыстым выглядзе — лёгкі метал, падобны на алюміній. У прыродзе хімічна звязаны з адным альбо некалькімі іншымі элементамі.Ксерагрáфія
(xerography) — сістэма капіявання, заснаваная на выкарыстанні “вобразаў”, якія ствараюцца пры дапамозе электрычных зарадаў. Да заражаных частак прыцягваецца спецыяльны фарбавальнік, які затым прыціскаецца да паперы.Курсіў
(italic) — напісанне шрыфту пры друку альбо адлюстраванні з раўнамерным нахілам управа. Курсівам звычайна вылучаюць загалоўкі, замежныя словы, цытаты, тэрміны і інш.