Пакéт распрацóўшчыка
(toolkit) — набор праграм і папярэдне акрэсленых стандартных працэдур, якія выкарыстоўваюцца пры напісані праграмы для канкрэтнай праблемы, асяроддзя альбо дадатку.Пакéтная апрацóўка
(batch processing) — апрацоўка звестак альбо паслядоўнае выкананне заданняў, назапашаных папярэдне, такім чынам, што карыстальнік ня можа ўплываць на апрацоўку, пакуль яна працягваецца.Пакéтная перадáча фáйлаў
(batch file transmission) — перадача некалькіх файлаў па адной камандзе.Пакéтная прагрáма
(batch program) — праграма, якая выконваецца аўтаматычна, без узаемадзеяння з карыстальнікам.Пакéтная сістэма
(batch ыныеуь) — сістэма, якая апрацоўвае звесткі дыскрэтнымі групамі папярэдне спланаваных аперацый, а не ў дыялогавым рэжыме і не ў рэальным часе.Пакéтны рэжым
(burst bus) — перадача блокаў звестак па шыне цалкам (пакетам) за адзін раз і без паўзы.Пакрóкавы
(single step ) — выкананне праграмы па адной камандзе за адзін раз пры яе наладцы, што дазваляе назіраць за паводзінамі праграмы, за змяненнем значэнняў звестак і інш.Паласá пракрýчвання
(scroll bar) — калі дакумент нельга адлюстраваць у вакне цалкам, дык з’яўляюцца палосы пракруткі (вертыкальная і гарызантальная). З іх дапамогай можна выбраць патрэбную частку дакумента шляхам вертыкальнага альбо гарызантальнага перамяшчэння адлюстравання ў вакне экрана дысплея.Палітра
(palette) — 1. Набор колераў, які можна выкарыстоўваць у праграме малявання. Колькасць колераў вызначаецца дысплеем, відэаадаптарам і драйверам кіравання дысплеем. Адначасова адлюстроўваецца да 256 колераў пры агульнай палітры да 262144 колераў. Палітра — панэль колераў у графічных і тэкставых рэдактарах. 2. Панэль фарбаў у графічных і тэкставых рэдактарах.Памéр фáйла
(file size) — даўжыня файла ў байтах. На дыску захаваны файл характарызуецца двума памерамі: лагічным і фізічным. Лагічны памер файла — гэта лік, які паказвае колькі ў ім байтаў. Фізічны памер файла паказвае аб’ём памяці (прастора для файла выдзяляецца кластарамі), якая адведзена на дыску для файла. Апошнія сімвалы файла могуць не да канца запаўняць зарэзерваваны для іх кластар (блок размяшчэння). Фізічны памер можа аказацца большым за лагічны.Памéр шрыфту
(font size) — памер сімвалаў вызначанага напісання, вымераны ў пунктах. Па ўмаўчанні прымяняецца які-небудзь базавы шрыфт, напрыклад 12-пунктавы.Памéр элемэнта звéстак
(item size) — даўжыня поля запісу, вымяраецца ў бітах альбо байтах.Памылка
(error) — разыходжанне паміж вылічаным, назіральным альбо вымераным значэннем альбо ўмовай і праўдзівым, зададзеным альбо тэарэтычна правільным значэннем альбо ўмовай. Дзеянні чалавека, якія пацягнулі за сабой непрадугледжаны вынік.Памылка алгарытма
(algorithmic error) — памылка, якая стала вынікам неадэкватнасці матэматычнай мадэлі альбо алгарытма развязання задачы рэальнаму працэсу. Звычайна транслятарам не выяўляецца, а праяўляецца толькі пры выкананні праграмы.Памылка прымнажэння
(propagated error) — памылка, якая адбываецца ў адной праграме, але аказвае ўздзеянне на іншыя.Пáмяць
(memory) — функцыянальная частка кампутара, прызначаная для прыёму, захоўвання і выдачы звестак. Ёсць два віды памяці: унутранняя (альбо аператыўная) і вонкавая.Пáмяць друкáркі
(printer memory) — памяць у друкарцы, якая выкарыстоўваецца ў якасці буфера альбо для стварэння знакаў.Пáмяць з аператыўным запісам-чытáннем
(read-write memory) — памяць, з якой можна счытваць і ў якую можна запісваць звесткі. Памяць, якая прымяняецца для часовага (аператыўнага) захоўвання праграм і звестак — гэта аператыўная памяць.Пáмяць з паслядóўным дóступам
(serial access memory) — любая сістэма арганізацыі памяці, якая дазваляе здзяйсняць толькі паслядоўны доступ. Час выбаркі звестак залежыць ад месца іх размяшчэння. Асноўны метад пошуку ёсць перабор.Пáмяць на магнітных сардэчніках
(core) — адна з разнавіднасцяў магнітнай памяці. Прымянялася да паяўлення паўправаднікоў. Інфармацыя захоўваецца на маленькіх магнітных сардэчніках кольцападобнай формы, якія намагнічваюцца ў адным з двух кірунках, што адпавядае двойкавым знакам 1 і 0.Панарамавáнне
(panning) — метад вываду адлюстравання, пры якім на экране паказваецца толькі фрагмент вялікага адлюстравання (захоўваецца ў памяці), і яно пры пракрутцы ў вертыкальным альбо гарызантальным кірунку плаўна з’яўляецца ў вакне прагляду, як бы аператар перамяшчае камеру.Панэль інструментаў
(toolbox) — радок альбо некалькі радкоў на экране з размешчанымі на іх піктаграмамі. Указанне курсорам значка і націск клавішы мышы прыводзіць да выканання канкрэтнага дзеяння гэтай прыкладной праграмы. Затрымка курсора на нейкі час на значку дазваляе атрымаць тлумачэнне яго функцыі.