Паралéльны порт
(parallel port) — інтэрфэйс для перадачы паралельных сігналаў, напрыклад ад мікрапрацэсара да вонкавых перыферыйных прыладаў (друкарка, дыскавод і інш.). Паралельны порт забяспечвае больш хуткую перадачу звестак у параўнанні з паслядоўным портам, але паслядоўны порт дазваляе перадаваць звесткі на бПарáметр
(parameter) — зменная, якой прысвойваецца пастаяннае значэнне ў межах ўказанага прымянення, і якая можа ўказваць на прымяненне. Пакуль аперацыя не завершана, параметр апрацоўваецца праграмай як нейкі пастаянны лік.Парáметр карыстáльніка
(user profile) — спіс дапушчаных карыстальнікаў у шматкарыстальніцкай кампутарнай сістэме, які падтрымоўваецца машынай і забяспечвае ахоўныя функцыі.Параскідáны файл
(scattered file) — файл, байты якога захоўваюцца не адзін за адным, а ў розных сектарах дыска.Параўнóўваць
(compare) — правяраць два элементы (словы, лічбавыя велічыні, файлы) для азначэння іх аднолькавасці альбо неаднолькавасці.Паркавáць
(park) — галоўку дыскавода цвёрдага дыска змясціць на дарожку, якая не выкарыстоўваецца, з мэтай засцярогі ад пашкоджання звестак пры пераносцы кампутара.Парóль
(password) — набор знакаў, якія могуць быць выкарыстаны ў якасці кода доступу да вылічальнай сістэмы альбо базе звестак. Заўважым, што хакеры могуць лёгка падабраць пароль, калі ён вельмі простыПартатыўны
(laptop) — малагабарытны пераносны персанальны кампутар, прызначаны для выкарыстання ў падарожжы. Можа сілкавацца ад акумулятараў, але, калі ёсць магчымасць, пажадана выкарыстоўваць сілкаванне ад сеткі.Парушэнне áўтарскага прáва
(piracy) — незаконнае капіяванне праграмнага прадукта. Вытворцы імкнуцца выпускаць праграмы, якія немагчыма скапіяваць. Разам з абаронай капіявання бальшасць фірмаў-распрацоўшчыкаў імкнуцца “пераўтварыць” піратаў у зарэгістраваных, законных карыстальнікаў.Паскáль
(Pascal) — працэдурна-арыентаваная мова праграмавання высокага ўзроўню, створана ў 1967-71 гг. Н.Віртам, у 1984 г. з’явілася Turbo Pascal. Шырока прымяняецца ў сферы прыкладнога праграмавання.Пастаянная велічыня
(constant value) — велічыня, якая не змяняе свайго значэння ў працэсе выканання праграмы.Пастаянная пáмяць
(permanent memory) — энерганезалежная памяць для пастаяннага доўгатэрміновага захоўвання звестак нават пры адсутнасці сілкавання.Пастаянная пáмяць
(read-only memory, ROM) — памяць толькі для чытання. Энергазалежная памяць, інфармацыя запісваецца на заводзе-вытворцы альбо карыстальнікам у пачатку эксплуатацыі кампутара і пасля гэтага не мяняецца. ROM непасрэдна звязана з цэнтральным працэсарам і прызначана для звестак, якія аператыўна ўдзельнічаюць у выкананні арыфметычна-лагічных аперацый. У першую чаргу ROM прызначана для захоўвання праграм загрузкі і для аперацыйных сістэмаў.Пастаянны выраз
(constant expression) — выраз, канструкцыя якога складаецца з адных канстантаў.Пáстка
(hook) — месца ў праграме для прывязкі альбо ўстаўкі іншых праграм з мэтай пашырэння функцыянальных магчымасцяў і пры наладцы праграмы.Паслядóўнасць
(sequence) — упарадкавана размешчаныя элементы, работа з якімі здзяйсняецца ў парадку чаргі.Паслядóўная апрацóўка
(sequential processing) — апрацоўка звестак у паслядоўнасці іх паступлення альбо захоўвання. Такая апрацоўка выконваецца ў адпаведнасці з прынцыпам “першы прыйшоў — першым выйшаў”.Паслядóўная перадáча лічбавага сігналу звéстак
(serial transmission) — перадача дыскрэтных лічбавых сігналаў звестак пачаргова адзін за адным, па біту за адзін раз.Паслядóўная сувязь
(serial communications) — перадача інфармацыі паміж кампутарамі альбо кампутарамі і перыферыйнымі прыладамі па адным біце за адзін раз па асобнай лініі.Паслядóўны
(sequential, serial) — характарыстыка працэсу, у якім усе падзеі здзяйсняюцца адна за адной без інтэрвалу часу паміж імі.Паслядóўны дóступ
(sequential access) — спосаб доступу да звестак, які дазваляе звяртацца да ячэяк памяці ў вызначанай паслядоўнасці да кожнага элемента па чарзе. Запісы файла апрацоўваюцца ў парадку іх размяшчэння ў памяці, прадугледжаным ў працэсе стварэння. Счытванне інфармацыі неабходна пачынаць з самага пачатку набору звестак.Паслядóўны інтэрфэйс
(serial interface) — інтэрфэйс для перадачы і прыёму паслядоўных сігналаў.Паслядóўны перабóр
(linear search) — пошук у спісе элемента, пачынаючы з першага і па ўсіх элементах па чарзе, пакуль патрэбная звестка не будзе знойдзена.