Перамéнны (зменны) ток
(alternating current) — электрычны ток, які перыядычна мяняе сваю палярнасць. Вымяраецца ў Герцах альбо колькасцю цыклаў у секунду. Адзін цыкл складаецца з двух пераключэнняў палярнасці.Перамóтка назáд
(rewind) — перамотка шпулькі альбо касэты з магнітнай стужкай у пачатак.Перамяшчэнне блóку
(block move) — аперацыя па перамяшчэнні звестак на іншае месца ў тэкставым і таблічным працэсарах.Перанóс
(carry) — працэс пераносу лічбы ў вышэйшы разрад пры складанні, калі сума двух лікаў у адным разрадзе перавышае максімальную велічыню ліку разраду (аснову сістэмы злічэння) ў гэтай сістэме злічэння.Перапаўнéнне
(overflow) — тая частка слова, якая выяўляе вынік аперацыі, на якую даўжыня слова перавышае адпаведны аб’ём памяці ўжывальнай прылады памяці. Перапаўненне — перавышэнне памеру памяці, выдзеленага для звестак.Перарывáнне
(interrupt) — сігнал мікрапрацэсару, які выдаецца апаратнымі сродкамі альбо карыстальнікам, альбо праграмным забеспячэннем для мікрапрацэсара. Вядзе да часовага прыпынення выкóнвальнай праграмы. Запамінаецца стан выконвальнай праграмы і вызначаюцца прычыны яе перарывання. Перадаецца кіраванне спецыяльнай працэдуры — праграме-апрацоўшчыку перарыванняў. Пасля выканання праграмы апрацоўкі перарыванняў працэсар вяртаецца да выканання перарванай праграмы. Перарыванне — гэта сродак сувязі мікрапрацэсара з іншымі элементамі кампутарнай сістэмы.Ператварáльнік
(transducer) — прылада для пераўтварэння энергіі аднаго віду ў іншы, напрыклад гучнагаварыльнік пераўтварае электрычную энергію ў гук.Ператварáльнік адлюстравáння
(image setter) — прылада для перадачы бачнага ў яго аб’ектыве тэксту альбо адлюстравання непасрэдна на паперу альбо на плёнку.Пераўтварэнне
(conversion, transform) — працэс змянення адной формы альбо фармату на іншыя формы альбо фармат. Пры гэтым змест інфармацыі не змяняецца, а толькі яе форма. У матэматыцы і кампутарнай графіцы пераўтварэнне азначае змену памеру, становішча аб’екта і інш.Пераўтварэнне áдрасу
(address translation) — працэс вылічэння адрасу на аснове выразу, які апісвае яго.Пераўтварэнне кóдаў
(code conversion) — пераўтварэнне аднаго коду ў іншы.Пераўтварэнне нóсьбіта
(media conversion) — капіяванне інфармацыі з аднаго носьбіта на другі.Пераўтварэнне фáйла
(file conversion) — працэдура перапрацоўкі файла звестак з аднаго фармату ў іншы без змены змесціва файла.Перафарматавáнне
(reformat) — падрыхтоўка дыска да работы шляхам паўторнага фарматавання. Уся інфармацыя на дыску пры гэтым разбураецца.Перахóд па значэнні
(pass by value) — перадача параметра альбо аргумента ў падпраграму. Копія значэння аргумента перадаецца выклікальнай падпраграме, пры гэтым яна можа мяняць копію, але не арыгінальны аргумент.Перахóд у прагрáме
(jump) — адхіленне ад натуральнага парадку выканання аператараў мовы ў праграме. Пры выкананні машыннай праграмы адхіленне ад безумоўнага альбо ўстаноўленага парадку, у якім выконваліся каманды. Каманды пераходу з’яўляюцца неад’емнай часткай праграмы цыклу. Пры праверцы ўмовы адзін з магчымых вынікаў параўнання прыводзіць да выканання каманды пераходу пры дапамозе каманды GOTO.Персанáльны ідэнтыфікавáны нумар
(personal identification number, PIN) — нумар для забеспячэння гарантыі ад чужога доступу да сістэмы.Персанáльны кампýтар
(personal computer, PC) — персанальны кампутар класа мікраЭВМ, прызначаны для шырокага кола задач як пры аўтаномным прымяненні, так і ў кампутарных сетках. Персанальны кампутар ІВМ РС заснаваны на базе працэсара Intel 8088. У жніўні 1981 г. кампанія ІВМ выпусціла першы персанальны кампутар ІВМ РС. Цвёрдага дыска на тым кампутары не было, прымяняліся дыскеты ёмістасцю 160 Кб.Перфастýужка
(punch tape) — носьбіт звестак, выраблены ў выглядзе папяровай стужкі з прабітымі ў ёй адтулінамі.Пéршасная інфармáцыя
(primary information) — звесткі, інфармацыя, якія не падвергнуты апрацоўцы.Пéршасны ключ
(primary key) — ключ порцыі звестак, значэнне якога адназначна ідэнтыфікуюць порцыі звестак у зададзенай іх сукупнасці. Першасны ключ — код, які ідэнтыфікуе адзін запіс у базе звестак і не павінны ў ёй паўтарацца.