Пашырэнне
1. (Expansion) — сродак нарошчвання магчымасцяў мікрапрацэсара шляхам падключэння дадатковых прыладаў, якія выконваюць функцыі, не рэалізаваныя ў базавай сістэме. 2. (Extension) — у назве файла: набор сімвалаў, якія дабаўляюцца да імя файла ў мэтах дапаўнення імя альбо апісання файла. Гэты тэрмін можа прымаць розны сэнс у розных галінах інфарматыкі: пашыраны набор кодаў, пашыраны набор сімвалаў кода ASCII, пашыраны праграмны модуль. 3. (Enhancement) — павелічэнне магчымасцяў сістэмы, напрыклад праграмавання.Пашырáльная мóва
(extensible language) — кампутарная мова, якая дапускае пашырэнне альбо мадыфікацыю сінтаксісу і семантыкі, гэта значыць пашырэнне набору сінтаксічных канструкцый.Пашыраная версія Бэйсіка
(extended BASIC) — любы дыялект Бэйсіка, які мае большы набор камандаў, чым мінімальны. Назіраецца тэндэнцыя не да стандартызацыі папярэдніх версій, а да пашырэння існых моў.Пашыраная пáмяць
(extended memory) — фізічная памяць, ёмістасць якой значна большая за ёмістасць адрасаванай прасторы. Форма дадатковай памяці для кампутараў АТ фірмы ІВМ, якая дазваляе здзяйсняць прамую адрасацыю да больш чым 1 Мбайт.Пашыраны набóр ASCII
(extended ASCII) — кодавая табліца ASCII уключае 256 кодаў, згрупаваных ў два наборы па 128 значэнняў: стандартны (базавы) і пашыраны. Пашыраны набор ASCII займае дыяпазон ад 128 да 255, не з’яўляецца пастаянным і адведзены для прысваення іх вытворцам кампутараў і распрацоўшчыкам праграмнага забеспячэння. Гэтыя коды могуць прымяняцца па-рознаму ў розных кампутарах і праграмах — кадуюцца сімвалы псеўдаграфікі і літары нацыянальных алфавітаў. Пашыраныя сімвалы ASCII будуць інтэрпрэтавацца карэктна толькі тады, калі кампутар, прынтар, праграма разлічаны на гэтыя коды.Пашырэнне імя фáйла
(filename extension) — у аперацыйных сістэмах: элемент спецыфікацыі файла, які вызначае яго тып (назначэнне і структуру). Дабаўляецца да імя файла праз кропку. У аперацыйнай сістэме MS-DOS — складаецца з трох літараў. Тэрмін пашырэнне файла напаўняецца і такім зместам: імя файла, у якім указваюцца як дыскавод і дырэкторыі, так і пашырэнне, якое ўказвае тып файла.Пейджэр
(pager) — прылада радыёвыкліку для прыйму кароткіх тэкставых паведамленняў.Перавóд (падача) старóнкі
(form feed) — каманда для друкаркі перайсці да пачатку наступнай старонкі. У табліцы ASCII сімвал пераводу старонкі мае дзесятковае значэнне 12.Перадавáя тэхналóгія
(advanced technology) — тэрмін уведзены фірмай ІВМ з мэтай падкрэслівання сваіх дасягненняў у вырабе персанальных кампутараў тыпу ХТ.Перадáтчык
(transmitter) — электронная прылада для перасылкі звестак у электронным выглядзе ў іншае месца.Перадáча
(transmission, transfer) — перасылка інфармацыі па лініях сувязі альбо ў мікрасхеме; перамяшчэнне, перасылка звестак ад крыніцы да прыймальніка звестак.Перадáча звéстак
(data communication) — перасылка інфармацыі паміж функцыянальнымі прыладамі ў адпаведнасці з пратаколам перадачы звестак.Перадáча па áдрасе
(pass by address) — спосаб перадачы параметра альбо аргуманту ў падпраграму. Праграма, якая выклікае, перадае адрас абсягу памяці, у якой захоўваецца параметр, выклікальнай падпраграме. Яна можа выкарыстаць гэты адрас для абнаўлення альбо змянення значэння параметра.Перадáча парáметраў
(parameter passing) — у праграмаванні: замена рэчаіснага значэння параметра фармальным пры апрацоўцы выкліку працэдуры альбо функцыі.Перадáча са спадарóжніка
(downlink) — перадача звестак па спадарожнікавай сувязі на наземную станцыю.Перадáча фáйлаў
(file transfer) — працэс перамяшчэння файла з аднаго месца ў другое, напрыклад з кампутара на кампутар.Пераéмная (унаслéдаваная) памылка
(inherited error) — памылка ў звестках, якая з’яўляецца вынікам папярэдняй праграмы, дзеяння альбо працэсу. Памылка ў зыходных альбо пачатковых звестках.Перазагрýзка
(reboot) — паўторная пачатковая загрузка, перазапуск кампутара шляхам перазагрузкі аперацыйнай сістэмы без выключэння сілкавання. Пры гэтым звесткі ў аператыўнай памяці губляюцца, а выконвальная праграма спыняе работу.Перазапісваць
(overwrite) — замяняць адзін знак на іншы на экране альбо ў памяці. Папярэдні знак знікае. Перазапіс звестак у памяці вядзе да знікнення папярэдніх звестак.Перайменавáць
(rename) — выканаць дзеянне па змене імя, напрыклад файла.Пераключáльнік
(switch) — элемент схемы з двума станамі: уключана і выключана.Пералічаны тып звéстак
(enumerated data type) — тып звестак, які задаецца спісам значэнняў, пералічаных у вызначаным парадку.Перамéнны (зменны) выраз
(variable expression) — выраз, які павінны вылічацца на працягу выканання праграмы і які ўтрымлівае хоць бы адну зменную.