Падзéльнік палёў
(field separator) — любы сімвал, які аддзяляе адно поле ад другога.Падзéльнік цэлай і дрóбнай чáстак ліку
(radix point) — кропка альбо коска для аддзядення цэлай часткі ліку ад дробнай.Падзéя
(event) — узнікненне альбо завяршэнне ў вылічальнай сістэме якога-небудзь дзеяння, часта стваральнага карыстальнікам, якое можа патрабаваць ад праграмы адпаведнай рэакцыі, напрыклад націскання клавішаў, перамяшчэння мышы.Падзяляльнік звéстак
(data delimiter) — сімвал, які падзяляе групу звестак альбо азначае канец файла звестак.Падкáзка
(help) — функцыя сістэмы па аказанні карыстальніку дапамогі шляхам вываду на экран дапаможнай інфармацыі ў выглядзе меню альбо апісання дзеянняў.Падкаталóг
(subdirectory) — каталог больш нізкага ўзроўню на цвёрдым дыску, імя якога з’яўляецца элементам іншага каталогу больш высокага ўзроўню. Падкаталогі аб’ядноўваюць файлы па нейкіх агульных прыкметах, што паскарае прагляд спісаў ўсіх каталогаў.Падкáчка
(swap) — пры рабоце ў многазадачным рэжыме: перанос звестак з аператыўнай памяці на дыск, і наадварот; ачышчаецца памяць для звестак іншай праграмы.Падлóжка
(wafer) — тонкі крэмневы дыск, на якім ствараецца мікрасхема.Падпарáдкаваны
(slave) — кампутар ці іншая прылада, што знаходзіцца пад кіраваннем іншага кампутара.Падпарáдкаваны працэсар
(slave processor) — мікрапрацэсар, які знаходзіцца пад кіраваннем мікрапрацэсара галоўнага кампутара.Падпрагрáма
(subprogram; subroutine) — праграма, што з’яўляецца часткай іншай праграмы і адпавядае патрабаванням, якія мова праграмавання прад’яўляе да структуры праграмы. Падпраграма можа быць выкарыстана адной альбо некалькімі машыннымі праграмамі у адным альбо большым ліку месцаў машыннай праграмы.Падрадкóвы элемент
(descender) — элемент малых літараў, які знаходзіцца пад базавай лініяй сімвала (радка), напрыклад літара g.Пазіцыя разрáду
(bit position) — пазіцыя інфармацыйнага разраду ў байце: пачынаецца з нулявой (найменшы вартасны разрад) і заканчваюцца 7-й (найбольшы вартасны разрад) .Пазіцыявáнне галóўкі
(head positioning) — працэс механічнага перамяшчэння і ўстаноўкі галоўкі чытання-запісу ў дыскаводзе да патрэбнай дарожкі, з якой неабходна счытаць звесткі альбо да месца іх запісу. У базе звестак: устаноўка ўказальніка на адпаведны запіс у базе звестак, пасля чаго гэты запіс становіцца беглым.Пáйка
(pica) — адзінка вымярэння ў паліграфіі, роўная 12 пунктам.Паказáльнік камáндаў
(instruction pointer) — глПаказáльнік
(pointer) — у графічным асяродку: значок альбо сімвал (напрыклад стрэлка мышы) для указання, выдзялення, выбару элементаў адлюстравання на экране, у меню.Паказáльнік абсягу пáмяці
(pointer) — адрас абсягу памяці, які размешчаны ў прасторы памяці, дзе размешчаны гэты абсяг. Набор захаваных у памяці байтаў, у якіх указаны адрас звестак, а не самі звесткі, што дазваляе дынамічна пераразмяркоўваць звесткі.Паказáльнік вяршыні стэка
(stack pointer) — рэгістр, які ўтрымлівае беглы адрас верхняга элемента стэка. Рэгістр, у якім захоўваецца адрас наступнага свабоднага байта стэка. З дапамогай паказальніка здзяйсняецца чытанне са стэка альбо запіс у стэк.Паказáльнік мышы
(mouse pointer) — элемент (значок) экраннага інтэрфэйса, які змяняе сваё становішча пры перамяшчэнні мышы.Пакалéнне
(generation) — 1. Гісторыя развіцця вылічальнай тэхнікі: ў развіцці элементнай базы, архітэктуры і сферы прымянення ў спецыяльнай літаратуры вылучаюць пяць пакаленняў. 2. У сістэмах захоўвання звестак: схема абасаблення набораў узаемазвязаных файлаў — самы стары варыянт называецца “дзедам”, наступны па старшынстве — “бацькам”, а самы новы — “сынам”.Пакéт
(packet) — 1. Адзінка інфармацыі, якая перадаецца па сетцы з адной прылады на другую: паведамленне акрэсленай даўжыні (паслядоўнасць бітаў) у кампутарнай сетцы, якое ўтрымлівае сеткавы адрас атрымальніка паведамлення, маршрут перадачы паведамлення і спецыяльны код для праверкі правільнасці перадачы паведамлення па лініях сувязі. 2. Набор узаемазвязаных праграм, прызначаных для развязання задач у адпаведнай прадметнай праблеме і аб’яднаных адзіным інтэрфейсам.Пакéт дыскаў
(disk pack) — здымны набор магнітных дыскаў з некалькіх цвёрда злучаных магнітных дыскаў у абароненым кантэйнеры.Пакéт прыкладных прагрáм
(application program package) — сістэма прыкладных праграм, прызначаных для рашэння задач акрэсленага класу.