Читаем Толькі не гавары маёй маме полностью

У свае дзевятнаццаць я быў крыху замару­джаны ў развiццi, мяне вельмi раздражнялi скулкi як на ўласным целе, так i на чужым, асаблiва дзявочым. I, мусiць, таму, каб суцешыць такiх, як я, кажуць: калi на носе вылазiць фурункул, значыць, нехта закахаўся ў цябе. На носе ў мяне якраз скулы не было, яна, вялiкая, як божая кароўка, ся­дзела на скронi, i я старанна прыкрываў яе доўгiмi кудзерамi. Але, пабачыўшы прыгожую дзеўку, я думаў зусiм не пра нарыў... Як падысцi, што сказаць? Цi зразумее па-расейску? Выйсце знайшлося найпрасцейшае: дастаў з кiшэнi нататнiк i пачаў маляваць яе профiль, мне здавалася — раманскi. А яна, заўважыўшы i адчуўшы мой неспакой, пачала ўцякаць. Свядома цi несвядома, а мая натуршчыца ўсё ж апынулася ў тупiку, у зале сэцэсiянераў.

Дзяўчына разглядала маленечкую зашклёную гуаш Бенуа «Вайсковы парад зiмою», калi я на­важыўся падысцi i запытацца, цi разумее яна расейскую мову, i пачуў радаснае... Разумею, але кепска! Усе дыялогi з венгеркай Агi, а яна якраз венгерка i Агата — Агi, я, з тваёй згоды, перакажу, а яе лiсты падам у адвольным перакладзе. Мне абрыдлi макаранiчныя аповеды невыкшталцоных шрайбiкусаў. А тады я прызнаўся, што таксама не вельмi добра размаўляю па-расейску. І мне заняло. Мяне запынiла на словах «хацеў бы». Я выдатна ведаў i разумеў, чаго жадаў, нават мог бы зрабiць гэта ў музеi расейскага мастацтва, неадкладна, на вачах у гарбаценькай наглядальнiцы, што нахабна i зайздросна паглядала ў наш бок. Трэба цi не трэба, але сабе я зазначыў: карлiца вельмi жывапiсна гля­дзелася на крэсле з высокай спiнкай — iмправiзацыя ў стылi Анры Дарэна.

Замест просценькiх слоў пра знаёмства, мой розум поўнiўся нейкiмi абракадабрамi... Кароль — гэта карлiк сярод багоў. Побач з карлiцаю я цудоўна выглядаў бы ў вясельным строi. І яна, карлiца, выдатна глядзелася б у белым вэлюме. На якое iмгненне я ўявiў сябе i гарбаценькую на­глядальнiцу на месцы жанiха i нявесты, што вы­ходзiлi з вiленскага баракальнага сабора Пятра i Паўла. Нешта гнюснае, кiношнае, фелiнеўскае было ў выхадзе маладых на цвiнтар, запоўнены мужчынамi ў цылiндрах i жанчынамi ў ядвабных сукенках. Маё ж сапраўднае джутавае ўбранне нiяк не стасавалася анi з вяселлем, анi з каралямi i карлiкамi. У дадатак на мне не было нi плавак, нi майткаў: хiповая мода 70-х. Я яшчэ пашкадую, што не апрануў плаўкi, але пазней.

У музеi я здолеў выцiснуць са скутага горла куртатае i заiкастае запрашэнне ў кавярню. Пашанцавала — Агi прыняла прапанову. Мы вый­шлi на палацавы ганак Рускага музея i папалi ў залеву. Я не настолькi добра ведаў Ленiнград, каб адра­зу ж знайсцi кавярню. Мокрыя ўшчэнт, мы нарэшце апынулiся ў задушным, бiтма напакаваным бары.

Я ўжо ведаў: спадарожнiцу можна называць менавiта Агi, яна з Венгрыi, вывучае расейскую i ангельскую мовы ва унiверсiтэце, больш як месяц яна пражыла ў Ленiнградзе i праз тыдзень збiраецца вярнуцца дамоў.

Не так i мала за паўгадзiны размовы на каст­рубаватай расейскай мове, якую добра-такi пры­праўлялi беларускi i венгерскi акцэнты. Пра сябе я таксама тое-сёе выклаў. Толькi адразу скажу: я не з тых, хто любiць падмазваць аўтапартрэт ярчэйшымi фарбамi, мяне цалкам задавальняе са­праўднае аблiчча. Да прыкладу, я маладзейшы на два гады за Агi, ёй — 21, а мне — 19.

І што? Гэта ж не перашкодзiла ў бары замовiць пляшку сухога вiна i салату «Алiўе». Праўда, сiвая афiцыянтка насварылася на нас, але не з-за рознiцы ва ўзросце. Агi дастала грабеньчык i, паправiўшы сваю фрызуру, пачала расчэсваць мае доўгiя, па плечы, непаслухмяныя лахманы. За першым iнтымным заняткам i заспела нас сiвая Баба-Яга:

— Што вы мне тут свае вошы на стол вычэсваеце?!

Я злавiў Агiну руку з грабеньчыкам i моцна сцiснуў тонкае запясце. Не ведаю, што падумала венгерка, але нi яна, нi я Бабе-Язе не адказалi.

Агi дастала з валiзкi вялiкi пачак папяровых насовак, выцерла твар i адну насоўку прапанавала мне. Я таксама прамакнуў лоб i, склаўшы, схаваў паперчыну ў кiшэню. Агi здзiвiлася... Нашто хаваць у кiшэню выкарыстаную, мокрую i брудную насоўку? Негiгiенiчна! Я паклаў скамечаную папяровую хустачку ў попелку i не стаў удакладняць, цi трапляюцца на свеце такiя венгры, што носяць у кiшэнях свае соплi i пот. Ад задухi, ад вiна, ад блiзкай прысутнасцi вельмi жаданай дзяўчыны мяне забраў хмель, i замест весялосцi ды бадзёрасцi агарнула млявасць. Я ленаваўся нават варочаць языком. Мы выйшлi з бара ў чорны i люстранiсты пасля залевы горад. Агi спынiла таксоўку i пакiнула мяне, паабяцаўшы заўтра абавязкова прыйсцi а 12-й да Эрмiтажа i чакаць каля мармуровых атлантаў. А я павалокся на тралейбус, каб даехаць да кiнатэатра «Масква» i сказаць мапасанаўскай Пампушцы, што закахаўся з першага погляду ў венгерскую дзяўчыну Агi Ляхоцкi.

* * *

Дарагi таварыш Адам! Чаму Вы так доўга не паведамлялi пра сябе?

Добры дзень.

Гэта зноў я, венгерская дзяўчына, ты яшчэ павiнен мяне памятаць. Так? Ну, добра...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза
Жюстина
Жюстина

«Да, я распутник и признаюсь в этом, я постиг все, что можно было постичь в этой области, но я, конечно, не сделал всего того, что постиг, и, конечно, не сделаю никогда. Я распутник, но не преступник и не убийца… Ты хочешь, чтобы вся вселенная была добродетельной, и не чувствуешь, что все бы моментально погибло, если бы на земле существовала одна добродетель.» Маркиз де Сад«Кстати, ни одной книге не суждено вызвать более живого любопытства. Ни в одной другой интерес – эта капризная пружина, которой столь трудно управлять в произведении подобного сорта, – не поддерживается настолько мастерски; ни в одной другой движения души и сердца распутников не разработаны с таким умением, а безумства их воображения не описаны с такой силой. Исходя из этого, нет ли оснований полагать, что "Жюстина" адресована самым далеким нашим потомкам? Может быть, и сама добродетель, пусть и вздрогнув от ужаса, позабудет про свои слезы из гордости оттого, что во Франции появилось столь пикантное произведение». Из предисловия издателя «Жюстины» (Париж, 1880 г.)«Маркиз де Сад, до конца испивший чащу эгоизма, несправедливости и ничтожества, настаивает на истине своих переживаний. Высшая ценность его свидетельств в том, что они лишают нас душевного равновесия. Сад заставляет нас внимательно пересмотреть основную проблему нашего времени: правду об отношении человека к человеку».Симона де Бовуар

Донасьен Альфонс Франсуа де Сад , Лоренс Джордж Даррелл , Маркиз де Сад , Сад Маркиз де

Эротическая литература / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Прочие любовные романы / Романы / Эро литература