Читаем Цытадэль неба полностью

Вядома, гордасцю касмапорта з’яўлялася ўзлётная эстакада, якая велічна працягнулася па стэпе на тры кілометры ў даўжыню. На вялікай тэрыторыі, як акінуць вокам, стаялі купалападобныя будынкі, сталёвыя вежы, нейкія цяжкія, прысадзістыя збудаванні. Ва ўсе бакі ад касмапорта ішлі бетонныя стужкі дарог. Тут не было ні дрэваў, ні газонаў, ні клумбаў. Затое ўсюды былі відаць фантаны. Яны высока ўскідвалі сцюдзёныя струмені вады, ззялі, дыміліся пад сонцам.

Нас павялі да велізарнага, як-бы сплеценага з жалеза ангара. Тоўстае кварцавае шкло, якім ён быў пакрыты, паглынала многа святла, і ў ангары струменіў прыемны халадок, мяккія фарбы не стамлялі вачэй.

Вось яна, наша прыгажуня! Ракета ляжала на спецыяльных стапелях, злучаных з узлётнай эстакадай. Вострым носам яна глядзела на ўсход, нібы ляцела насустрач магутнаму свяцілу.

Сам выгляд ракеты, яе форма сведчыла аб яе імклівасці, маланкавасці палёту. Серабрыстая грамада здавалася як-бы высечанай старанным майстрам з аднаго велізарнага кавалка хметалу.

Галоўны канструктар Вілі Рэндол паважна падышоў да невялікай дзюралюмініевай лесвіцы і запрасіў нас. I вось мы ў пасажырскай каюце ракеты.

Канструктары выканалі нашу просьбу: каюта не вельмі цесная. Па ёй можна свабодна хадзіць. Тут зручныя крэслы, якія пры патрэбе ператвараюцца ў мяккія канапкі. Тут-жа штурманская рубка. Я адразу заняў у ёй месца, прыгледзеўся да прыбораў. Нічога не скажаш: усё прадумана, прадугледжана, ва ўсім адчуваецца дакладнасць і разлік.

Штурманская рубка будзе служыць адначасова i абсерваторыяй. Трэба сачыць за нябеснымі маякамі-зорамі, правяраць дакладнасць палёту. Вялікія і маленькія экраны радыёлакатараў кругавога агляду, тэлевізафоны, радыёстанцыя, партатыўная электронная машына для складаных вылічэнняў, магутныя электронна-машынныя гарматы для знішчэння дробных метэарытаў, пульт кіравання цыклатронамі, зорная карта сусвету, — уся гэта вялікая гаспадарка належала штурману. Для мяне з Віктарам нічога тут не было складанага, альбо незразумелага. Мы вучыліся больш года i добра ведалі ўсе апараты і прылады.

Іван Іванавіч праверыў работу паветрана-кіслародных апаратаў, электронную машыну — мозг ракеты. Цікава было назіраць, як на пульце кіравання адразу загарэліся зялёныя, сінія, жоўтыя агеньчыкі сігналаў. Яны дакладвалі, патрабавалі, папярэджвалі. Штурману трэба быць пільным, спрытным і кемлівым. Не заўважыш чаго-небудзь, пасля цяжка будзе паправіць. Штурманская кабіна — вочы і вушы касмічнага карабля.

Я шчыра падзякаваў Вілі Рэндолу за пасажырскую кабіну. Ён усміхнуўся, сказаў:

— Чакайце, вы яшчэ не ўсю сваю гаспадарку агледзелі.

Я здзіўлена паціснуў плячыма, паглядзеў на Віктара. Сябра таксама нічога не разумеў.

— Як не ўсю? — запярэчыў быў я.

— А вось так, малады чалавек. Паглядзім, куды вядуць гэтыя дзверы,— сказаў ён і падышоў да левай сцяны. Што ў ёй былі дзверы, мы спачатку не паверылі. Сапраўды, сцяна была роўная, цэльнаметалічная. Але вось Рэндол націснуў кнопку, што віднелася збоку, і перад намі імгненна рассунулася сцяна. Мы здзівіліся: побач была такая-ж пасажырская кабіна з усімі складанымі механізмамі і абсталяваннем.

— Гэта на ўсякі выпадак,—растлумачыў Вілі Рэндол, і я бачыў: ён быў узрадаваны, што здзівіў нас нечаканасцю.— Вы-ж не на кірмаш едзеце...

Мы горача паціснулі яму руку, падзякавалі за такі нечаканы падарунак. Запасная пасажырская кабіна ў касмічнай ракеце фактычна гарантуе поўную бяспеку палёту. Да таго-ж карабель мае двайную бартавую абшыўку. Цяпер не страшны дробныя выпадковыя метэоры, якіх па якой-небудзь прычыне не знішчаць электронна-магнітныя гарматы!

Невыказнае хваляванне ахапіла нас, калі мы зайшлі ў так званае машыннае аддзяленне. Тут панаваў бляск нікеля, плаціны, нейкіх залацістых сплаваў. Вось яно перад намі, інайвялікшае цуда навукі і тэхнікі! Мы з гордасцю аглядалі атамныя машыны, зробленыя на нашых заводах. Малайцы нашы інжынеры i вучоныя! У гэтых апаратах будзе кіпець небывалае жыццё элементарных часцінак ядра. Тут таямнічы, захапляючы свет. Блізкі той дзень, калі я націсну кнопкі i прымушу гэты свет раскрыць для нас сваю энергію. У трубах, камерах бясшумна пачне ўсё рухацца, круціцца, імчаць, пульсаваць, знікаць у адным месцы, каб нарадзіцца ў другім.

I тады з кілевых шлюзаў вырвуцца аграмадныя патокі энергіі, і ракета, быццам падхопленая віхрам, узляціць высока над Зямлёй. Густыя воблакі закрыюць чароўны воблік роднай планеты, і мы апынемся ў бязмежным касмічным акіяне. Грозны, таямнічы, загадкавы, ён даўно клікаў да сябе людзей, каб праверыць іх сілу, мужнасць, іх крылатыя мары.

— Выдатная канструкцыя, цудоўная работа,— сказаў задаволена Іван Іванавіч.— Гэта не машына, а казка.

— Гэта яшчэ трэба праверыць,— стрымана зазначыў Рэндол.— Вядома, мы стараліся. А як атрымалася, будзе відаць пасля.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Вишневый омут
Вишневый омут

В книгу выдающегося русского писателя, лауреата Государственных премий, Героя Социалистического Труда Михаила Николаевича Алексеева (1918–2007) вошли роман «Вишневый омут» и повесть «Хлеб — имя существительное». Это — своеобразная художественная летопись судеб русского крестьянства на протяжении целого столетия: 1870–1970-е годы. Драматические судьбы героев переплетаются с социально-политическими потрясениями эпохи: Первой мировой войной, революцией, коллективизацией, Великой Отечественной, возрождением страны в послевоенный период… Не могут не тронуть душу читателя прекрасные женские образы — Фрося-вишенка из «Вишневого омута» и Журавушка из повести «Хлеб — имя существительное». Эти произведения неоднократно экранизировались и пользовались заслуженным успехом у зрителей.

Михаил Николаевич Алексеев

Советская классическая проза