Читаем Цытадэль неба полностью

Вядома, штуршка газаў было-б дастаткова, каб наблізіцца да ракеты. Але ён добра не разлічыў і няправільна накіраваў сілу аддачы газаў і ляцеў наўскос да «Алмаза». О, вялікі божа! Бяда, зноў бяда! Макс у адчаі замахаў рукамі, як-бы жадаючы змяніць напрамак руху. Чатырыста метраў, трыста, дзвесце пяцьдзесят... Ён рухаецца, але цяпер паралельна з ракетай. Яшчэ некалькі хвілін пакутлівага чакання.

I вось — усё! Няма ніякай надзеі. Да ракеты засталося не больш двухсот метраў. Макс выразна бачыць шырокія авальнай формы соплы ў яе карме, бліскучыя хваставыя кілі. Але цяпер адлегласць паміж ім і ракетай не памяншаецца і не павялічваецца.

Вялікая трывога апанавала яго. Няўжо гэта канец? Ён так і будзе бясконца ляцець побач з ракетай? Праз некалькі гадзін скончыцца ў балоне кісларод, ён задыхнецца, і касмічны холад зробіць з яго цела звычайную ледзяную кроплю.

Нічога на свеце не баяўся Макс, але цяпер спалохаўся. Не хацелася паміраць у адзіноце, у гэтай чорнай ледзяной пустыні. «Людзі, —шаптаў Макс, — дапамажыце мне. У чым я вінаваты? Чаму адраклася ад мяне Зямля? Я хачу памерці сярод вас, на вашых вачах, на вачах маёй любімай Эдзіт. Я нічога не папрашу для сябе: ні рыбацкага траўлера, ні каменнага дома, ні аўтамашыны. Буду ўзнагароджаны шчасцем, калі ўбачу святло дня і пачую людскія галасы...»

На ілбе Макса выступіў пот. Ракета была на ранейшай адлегласці. Яна вабіла да сябе, клікала зіхатлівай чысцінёй асветленага сонцам борта, рамкай антэны, якая поўгадзіны назад дапамагла яму стаць яе спадарожніцай. Адзін неасдярожны крок — і ўсё прапала. Лёс насміхаўся над Максам. Бязмежная пустата душыла сваім страшным, халодным спакоем.

Нягледзячы на безнадзейнасць становішча, душа Макса не магла прымірыцца са смерцю. Напружана прадавала думка. Што-ж рабіць? Рухі рук i ног нічым не маглі дапамагчы. А можа ў балончыку хоць крыху засталося гаручага? У ім ёсць сіфон, ён не даходзіць да дна, i там іншы раз застаюцца кроплі гаручай вадкасці.

«Яны павінны застацца i цяпер,— нашэптваў Максу нейкі ўнутраны голас.— Правер».

Макс дрыжачымі рукамі абмацаў балон, страсянуў яго i тут-жа ўключыў матор. Дарэмна! Спадзяванне не апраўдалася. Зноў усхваляванасць змянілася роспаччу. Так, яму гэтыя дзвесце метраў не пераадолець...

«Стоп! — устрапянуўся Макс. — Няма гаручага—дапаможа фізіка!» I як гэта раней не прыйшло яму ў галаву? Хто змагаецца за жыццё, павінен змагацца ўпарта, хітра, настойліва.

Як адкруціць балон з гаручым? Ён знаходзіцца на спіне, яго вельмі нязручна даставаць рукамі.

Хвілін пятнаццаць завіхаўся Макс, круціўся, як ваўчок, на месцы, ды ўсё-ж свайго дамогся. Балон у яго руках! Макс цяпер глядзеў на гэты балон з вялікай надзеяй. Ён тут не мае ніякай вагі, але ў яго ёсць маса. Калі кінуць балон у прастору, рука набудзе апору i як-бы адштурхнецца ад яе. Выдатны закон! Ён павінен дапамагчы Максу.

Штурман заціснуў у руцэ балон, шырока ім замахнуўся. Намаганне, i балон паляцеў у далеч. Макс адразу заўважыў, што ён як-бы скрануўся з месца, паплыў. Карма ракеты цяпер была зусім блізка. Вось яна — рукой падаць — у нейкіх ста метрах.

Але не прайшло і хвіліны, як выратавальнае збліжэнне раптам прыпынілася. Макс не вытрываў, вылаяўся. Што ў яго ёсць яшчэ ў запасе? Матор? Не шкада. Цяпер ён яму не патрэбны. Кінуўшы i яго ў прастору, Макс падплыў да хваставога кіля карабля.

Нарэшце! Макс глядзеў на адпаліраванае металічнае цела «Алмаза» i не верыў сваім вачам. Няўжо яго не пакінула шчасце? Аддыхаўшыся, ён толькі цяпер адчуў, як моцна стаміўся. Нядобра ныла сэрца, звінела ў вушах, кружылася галава.

Хоць-бы ў каюту. Там паветра, цеплыня, спакой. Ён адразу паведаміць па радыё і тэлебачанню аб аварыі на «Анакондзе», ён раскажа аб сваіх прыгодах.

Але моцна білася сэрца, не хацелася рухацца, варушыцца. Многа цяпер ён даў-бы, каб можна было раптам распрануцца, легчы ў белую мяккую пасцель, ні аб чым не думаць, ні аб чым не клапаціцца.

Макс акiнуў позіркам сусвет. Яму ўявілася, што ён плыве ў сваім рыбацкім баркасе па акіяне, у чорную глыбіню якога закінуты непамерна вялікі зорны невад. Ужо злоўлены, трапечуцца ў ім дзівосныя фантастычныя рыбы...

Марудзіць нельга! Ужо няма большай палавіны кісларода. Хочацца піць і есці. Але як дабрацца да каюты?

Макс асцярожна прапоўз між хваставога апярэння ракеты і апынуўся перад роўнай адпаліраванай паверхняй знешняй абшыўкі. Калі рухацца па ёй паволі, гэта вельмі рызыкоўна. Прагледзіш — і зноў апынешся ў далечыні ад карабля.

Вунь уперадзе віднеецца падобная на чашу антэна. За яе трэба ўчапіцца рукамі. Для гэтага патрэбны спрыт, разлік, упэўненасць рухаў. Макс напружыўся і, моцна адштурхнуўшыся нагою аб грэбень кіля, паляцеў уперад. Яму стала страшна, закружылася галава. Але рукі дзейнічалі спрытна. Яны сціснуліся якраз тады, калі наткнуліся на металічнае перапляценне антэны.

«Ёсць! — ледзь не ўскрыкнуў ад радасці Макс.— Адсюль да дзвярэй каюты зусім недалёка. 3 якога-ж яны боку? Ды, вядома, з правага». Удалы скачок падахвоціў Макса, надаў яму новыя сілы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Вишневый омут
Вишневый омут

В книгу выдающегося русского писателя, лауреата Государственных премий, Героя Социалистического Труда Михаила Николаевича Алексеева (1918–2007) вошли роман «Вишневый омут» и повесть «Хлеб — имя существительное». Это — своеобразная художественная летопись судеб русского крестьянства на протяжении целого столетия: 1870–1970-е годы. Драматические судьбы героев переплетаются с социально-политическими потрясениями эпохи: Первой мировой войной, революцией, коллективизацией, Великой Отечественной, возрождением страны в послевоенный период… Не могут не тронуть душу читателя прекрасные женские образы — Фрося-вишенка из «Вишневого омута» и Журавушка из повести «Хлеб — имя существительное». Эти произведения неоднократно экранизировались и пользовались заслуженным успехом у зрителей.

Михаил Николаевич Алексеев

Советская классическая проза