Читаем Цытадэль неба полностью

Роб нічога не адказаў, толькі азірнуўся і дакорліва паглядзеў на скурчаную, нязграбную постаць Арноля. Яны ляцелі на вышыні ста кілометраў. Уперадзе нябесных падарожнікаў сунулася металічная грамада касмічнага карабля.

— Капітан, пара зніжацца, — закрычаў Роб і ўключыў свой рэактыўны рухавік, каб затармазіць палёт. Адразу-ж здалося, быццам ён трапіў у ваду і з цяжкасцю прабіраецца наперад. Касцюм шчыльна прылёг да грудзей, сціснуў іх. Хуткасць змяншалася. Ракета, наадварот, як-бы паскорыла палёт, імкліва панеслася ўдалячынь і неўзабаве знікла за вострымі зазубрынамі чорнага небасхілу.

Два чалавекі, нібы дзве крылатых дзіўных істоты з нейкага фантастычнага свету, ляцелі над панурай каменнай пустыняй Месяца.


Раздзел дваццаты


У яго аслабелі рукі і ногі, ён дрыжаў. Спазмы душылі грудзі, у галаве стаяў нудны, працяглы звон. Але чалавек неяк яшчэ знаходзіў у сабе сілы і ціха, з вялікім, пакутлівым намаганнем варушыў вуснамі, гаварыў. Можа ён вымольваў у ворага літасць? Не, ён як няшчасны замярзаючы жабрак, стаяў перад зачыненымі дзвярамі і прасіў паратунку.

Звон у галаве рабіўся больш надакучлівым. Вось ужо і на вочы наплыў туман. Сэрца ў грудзях не б’ецца, а трапеча, уздрыгвае, як параненая птушка. Хутка — канец. Але яшчэ трэба сказаць слова, яшчэ...

Ён гаварыў і глядзеў у адну кропку. Яна блішчэла для яго іскрынкай надзеі, прымушала пакутаваць, змагацца, жыць.

Колькі прайшло часу ў такім стане, чалавек не ведаў. Але ён выразна бачыў, як паступова вакол яго згушчалася цемра, як пачалі драбнець рассыпаныя навокал зоры. I ён адчуў раптам нейкую дзіўную лёгкасць. Саладкаватая стома агортвала ўсё цела. Прыходзіў супакойваючы, жаданы сон. Чалавек засынаў не засынаў, а паміраў...

I ўсё-ж вочы яшчэ з надзеяй углядаліся ў жорсткі халодны метал дзвярной ручкі ракеты. Ці то позірк яго вачэй быў такі гіпнатычны, ці то яго пачулі на Зямлі, але раптам... дзвярная ручка нарэшце павярнулася, i чалавек убачыў перад сабой авальную адтуліну камеры-шлюза. Ён зняможана заміргаў павекамі, не верачы ў гэтую нечаканую праяву. «Гэта ўсё прывід, падман, — запэўняў ён сябе. — Гэта дражніцца са мной жыццё...»

Каб праверыць, ці адкрыты люк на самай справе, трэба напружыць сілы, рухацца. А так не хочацца гэта рабіць. Прыемна ляжаць, не варушыцца, ні аб чым не думаць.

Але чалавек яшчэ быў жывы, яшчэ, як у нейкім цяжкім тумане, у галаве блукалі апошнія запозненыя дуімкі, i ён не мог паддацца чарам смерці.

Ён натужыў мускулы ног, глыбока ўздыхнуў і зрабіў асцярожны рух. Выцягнутыя наперад рукі абапёрліся аб стальную абшыўку дзверцаў, і ён увайшоў у камеру-шлюз.

У той-жа момант дзверы зачыніліся. Убаку нешта зашумела, загуло. Чалавек інстынктыўным рухам рукі націснуў на спецыяльны клапан шлема. Шлем адкрыўся, i чалавек зняможана асунуўся на падлогу. Яму раптам здалося, што ён паляцеў некуды ў бяздонне...

Колькі часу прайшло, пакуль чалавек апрытомнеў, ён не ведаў. Абудзіўся ён нечакана ад радаснага адчування бунтуючага навокал жыцця. Яму здавалася: недзе ўгары над ім сунуцца вільготныя шчыльныя хмары, шугае напорысты вецер i па даху пастуквае тугімі кроплямі дождж. Шчаслівая ўсмешка мільганула на яго вуснах. Чалавек не мог паварушыцца, расплюшчыць вочы, бо баяўся, што раптам усё гэта знікне i да яго вернуцца пакуты, страх, смерць...

Ён раней ніколі не заўважаў смаку паветра і быў перакананы, што яно яго не мае i мець не можа. Як ён моцна памыляўся! Цяпер ён дыхаў i адчуваў, што паветра не толькі салодкае, пяшчотнае, духмянае, — яно свяжэйшае за ваду, смачнейшае за самую лепшую на свеце страву...

Ён адчуваў, што да яго вярнулася жыццё. Ужо рукі і ногі маглі свабодна рухацца, іх скоўвала цяпер толькі цяжкая вопратка.

Чалавек устаў. Цяпер ён быў ўжо не проста чалавек, а Макс Вэл, вялікі пакутнік i не меншы шчасліўчык, былы штурман ракеты «Анаконда», ён азірнуўся і скінуў касмічны касцюм. Каюта-шлюз напоўнілася паветрам, i адразу замоўклі ўбаку электрычныя помпы. Макс націснуў на зялёную кнопку. Бясшумна расчыніліся створкі сцяны, і ён увайшоў у каюту ракеты.

Са столі лілося мяккае блакітнае святло, ззялі чысцінёй сцены, стол, падлога. Уперадзе віднелася штурманская рубка з безліччу рознастайных цыферблатаў, лямпачак, кнопак і рычагоў.

Макс павярнуўся, i яго позірк спыніўся на маленькай скрыначцы, на якой ляжалі яблыкі і чорная гумавая бутэлька. Макса нібы нехта падштурхнуў уперад.

Лёс? Так, ён пакуль яшчэ беражэ Макса! Макс раптам адчуў тупы боль у жываце. Гэта былі пакуты голаду. Ен-жа нічога не еў больш сутак. Адразу яго ахапіла прагнае, няўтольнае жаданне: есці, есці!

Уздрыгнулі рукі, у асмяглым роце раптам з’явілася сліна. Ён не падышоў, а падбег да століка, схапіў яблык, запіхнуў яго ў рот і пачаў есці. Потым запіў малаком, якое было ў чорнай бутэльцы. Макс піў, заглушаючы смагу і голад, і не мог паверыць свайму нечаканаму шчасцю.

Некалькі хвілін назад ён быў асуджаны на смерць, біўся, заціснуты яе кастлявымі пальцамі, і вось ято пачулі, прышлі на дапамогу, выратавалі!..

Перейти на страницу:

Похожие книги

Вишневый омут
Вишневый омут

В книгу выдающегося русского писателя, лауреата Государственных премий, Героя Социалистического Труда Михаила Николаевича Алексеева (1918–2007) вошли роман «Вишневый омут» и повесть «Хлеб — имя существительное». Это — своеобразная художественная летопись судеб русского крестьянства на протяжении целого столетия: 1870–1970-е годы. Драматические судьбы героев переплетаются с социально-политическими потрясениями эпохи: Первой мировой войной, революцией, коллективизацией, Великой Отечественной, возрождением страны в послевоенный период… Не могут не тронуть душу читателя прекрасные женские образы — Фрося-вишенка из «Вишневого омута» и Журавушка из повести «Хлеб — имя существительное». Эти произведения неоднократно экранизировались и пользовались заслуженным успехом у зрителей.

Михаил Николаевич Алексеев

Советская классическая проза