Читаем Турэмны дзёньнік полностью

Яшчэ тыдзень да поўнай рэабілітацыі. „Фізкультурнік” (вертухай, які завочна вучыцца ў інстытуце фізкультуры) дугу гне. Але: любі бліжняга, будзь мудры, як зьмей. Дожджык. Цёпла. Нешта адваката няма. У абед прыйшоў у форме намесьнік начальніка ізалятара, пpaciў pacьпicку, што я спыніў галадоўку. Адказаў, што, магчыма, пасьля сустрэчы з адвакатам. Дактары занепакоеныя маім сэрцам. П’ю глюканат кальцыя з гуманітарнай дапамогі. Даюць грэчку, аднаўляюся. Чытаю трылер пра ваўкалакаў. Кнігу даў мне мой целаахоўнік.


25 чэрвеня

Грэчка: посная, з маслам, алеем, з сольлю i бяз солі, нармальны чай з цукрам. У запасе ў мяне толькі мёд. Г. Матусэвіч успамінае пра нас у „НН”. Юрась Мароз атрымаў сто тысяч рублёў штрафу за тое, што выставіў пікет у маю падтрымку.


ВІТАЛЬНЫЯ ГАЛЮЦЫНАЦЫІ

НА ВЫХАДЗЕ З ГАЛАДОЎКІ


Незагарнае лета. Холадна.Час ад часу дажджы ідуць.Нехта ў госьці паклікаў Воланда,па кілішках разьліўшы ртуць.Пахне порахам, хной i яблыкам,стаў на вахту падводны флот,сьніцца мне то чырвоная фабрыка,то вільготны жаночы рот.Хтосьці думае сёньня засіліцца,хтосьці вену мастырыць лязом,ну а я, як хацеў бы я ўзмыліццана піковай даме тузом.Мэта блізка, надзея большае.Я мачаю вусы ў глюканат.Хутка выйду я, новы i колішні.Ты чакаеги, „старэйшы брат”?Незагарнае лета. Холадна.Час ад часу дажджы ідуць.Господа в ожидании Воландачто-то очень мерзкое пьют.


26 чэрвеня

Пачынаецца дзень. На сьняданак макароны, кавалак варанай кілбасы, батон i салодкі чай.

Прыязджала маці. Адвакат Г. Паганяйла i С. Навумчык згадвалі па радыё „Свабода” маю праблему. Відаць, сёньня вернуць назад у ізалятар.

Вярнулі. У кабінеце начальніка была сустрэча з... Вальгай Тарасэвіч, журналісткай з газэты „Свободные новости”. Як? Чаму i зь якой мэтай дазволілі такое спатканьне, якое я, дарэчы, не заказваў? Размова з журналісткай была даволі доўгай, запісвала на дыктафон. Ці ж выпусьцяць яе, не праверыўшы зaпic?

Цяпер у камеры. Сядзім з сукамернікам Баевым, дымім. На вуліцы дождж.


30 чэрвеня 1996 году, нядзеля

Апошнія тры дні апухаюць ногі, асабліва правая, i баляць. Відаць, з-за таго, што не правялі поўны курс рэабілітацыі пасьля галадоўкі. Пішу заявы на імя генпракурора i начальніка ізалятара з патрабаваньнем вярнуць на далечваньне.


1 ліпеня

Ноччу ішоў дождж, былі грымоты. Галіна ўжо дзесьці на падыходзе да Будслава (яна зьбіралася ў пілігрымку на Будслаўскі фэст 2 ліпеня). Дык вось, сёньня зьезд, а заўтра фэст, людзі будуць маліцца, сустракацца з раднёю, а потым ізноў пойдуць грашыць.

А 10-й торгнулі да сьледчага. Патрабуе, каб я пачаў чытаць матэрыялы справы. Адмовіўся. Чакаю адваката, які павінен зьявіцца ў абед.

Ноч. Пасьля вялікага ліўня. У камеры душна. Глядзім канцэрт „DDT”. Сьпяваюць пра рэвалюцыю. Што зараз робіць Галіна? Дзе-з-кім начуе? Hoгi не адпускае.


2 ліпеня

Раніца. Чую зьмены ў нагах. Баляць. Аналізую паводзіны адваката i - ня веру. Нікому ня веру! Кругом сволач. Трэба неяк вяртацца ў шпіталь. Фёдар Ільіч хоча адправіць на бальнічку для зэкаў.

Вечар. Зайшоў намесьнік „хазяіна”, перадаў „Свабоду” i „Нашу Ніву”, у якой – мае вершы i занатоўкі са шпіталю.


3 ліпеня, серада

Ізноў у рэанімацыйным боксе шпіталю КДБ РБ, здаю аналізы.


4 ліпеня

Сьняданак: рысавая кашка, яйка варанае, чай. Кожныя тры гадзіны мушу мачыцца. Толькі што прывезьлі хворага ў суседні бокс.

Лета дажджыстае i халоднае. Як там мае дрэвы, дубкі, ці ўбіраюцца ў сілу? Чацьвёрты месяц адсідкі. Гэтым разам кайданы не здымаюць, вакно не расчыняюць, за медсестрамі сочаць. Ох, якая раскошная ходзіць! Ці то сястрычка, ці то з кухні, ды хоць сабе i зь месяца, галоўнае - якія формы!

Дзьве гадзіны дня. Званок доктару наконт мяне. Вячэра: шклянка чаю, шклянка кефіру, пюрэ з адваранай рыбай, батон, масла.


5 ліпеня

Перейти на страницу:

Похожие книги

Весна народов
Весна народов

Сергей Беляков – историк и литературовед, лауреат премии Большая книга и финалист премии Национальный бестселлер, автор книг «Гумилев сын Гумилева» и «Тень Мазепы. Украинская нация в эпоху Гоголя». Весной народов назвали европейскую революцию 1848–1849 гг., но в империи Габсбургов она потерпела поражение. Подлинной Весной народов стала победоносная революция в России. На руинах империи появились национальные государства финнов, поляков, эстонцев, грузин. Украинцы создали даже несколько государств – народную республику, Украинскую державу, советскую Украину… Будущий режиссер Довженко вместе с товарищами-петлюровцами штурмовал восставший завод «Арсенал», на помощь повстанцам спешил русский офицер Михаил Муравьев, чье имя на Украине стало символом зла, украинские социалисты и русские аристократы радостно встречали немецких оккупантов, русский генерал Скоропадский строил украинскую государственность, а русский ученый Вернадский создавал украинскую Академию наук…

Сергей Станиславович Беляков

Политика