Читаем Турэмны дзёньнік полностью

Каханьне бяз рэтушы, голае, галоднае,за кратамі ў камеры альбо на прадоле,каханьне пад прыцэлам, сырое, падкалоднае,цяжкае, нгбыта царкоўная жырандоля,каханьне маё прышлае, імгненнае, тутэйшае,я нацкую на плоць тваю лягавых ма’ёй жарсьці,я расьпішу цябе прыгожымі i дзёрзкімі вершамі,ня дам табе спакою да самай нашай старасьці.Пакуль я буду лёгкімі сіпець на цэнтрале,абкураны i добраю, i дрэннаю табакай,xaдзi сабе сьмела ў памаранчавай залі,зусім ня так, як ходзіць камандзір перад атакай.Але як толькі выйду я, як толькі я звольнюсяз турмы, дзе забіваюць павольна і ўпэўнена,мы паплывём з табой у белым ад полюса да полюса,мы станем любіцца i слухаць Ленана,мы будзем, як дрэвы, што мной пасаджаныза тысячы дз’ён да вершаў i славы,мы будзем добрымі індыйскімі раджамі,будзем языкамі пякельнай лавы,мы будзем вылівацца з кратэраў гневу,з каналаў нянавісьці да акупанта,мы зьнішчым яго нашым гімнічным сьпевам,а рэшткі змыем з дапамогай гідранта.І толькі потым, пасьля мы зоймемся каханьнем,мы будзем вырабляць - о божа! - такія штукі,што адшукаюць нас, магчыма, позьнім раньнемi целы яшчэ цёплыя возьмуць на рукі.


16 лістапада

Рабочая субота. У Віцебску сёньня мітынг у падтрымку чарговага рэферэндуму, арганізаваны антыбеларускімі сіламі: (прарасейская „Белая русь”, псэўдаказачкі, КПБ нейкага чмыкіна). А ў Менску таксама мітынг, на якім патрабуюць адстаўкі ППРБ. Шарэцкі й Ганчар дамагаюцца тэлеэфіру. Напружанасьць расьце.

Сёньня пасьля трох дня атрымаў абвінаваўчае заключэньне. Ныюць зубы.


* * *

Состоялась учредительная конференция по созданию белорусской организации ветеранов КГБ Республики Беларусь.

С приветственным словом к ветеранам обратился председатель КГБ Беларуси Владимир Мацкевич.

Характеризуя обстановку в республике, В. Мацкевич отметил как один из серьёзных дестабилизирующих факторов активизацию деятельности иностранных спецслужб. Вкупе с представителями оппозиции ими оказывается давление на Президента Беларуси, принимаются меры по препятствованию проводимой им политики по интеграции с Россией и другими странами Содружества.

„СБ”,№222,

16 лістапада 1996г.


18 лістапада (панядзелак)

Дазволілі спаткацца з маткаю, ад якой даведаўся пра выхад маёй кніжкі вершаў „Каханьне пад акупацыяй”. Паглядзеў праз шкло на вокладку - i ўсе. Перадаць мне, аўтару, не дазволілі. Выйшаў таксама зборнік „Менская вясна-9б”. Малайцы, сябры! Адвакат таксама робіць сваю справу. Усе хатнія здаровы, чакаюць майго звароту. Вертухай забраў адзін мой турэмны верш, які я спрабаваў перадаць маме.

25 лістапада - суд. Усё ж дацягнулі да рэферэндуму. Што ж, пабачым... На кнізе вершаў „Каханьне пад акупацыяй” - аўтограф былога Miнicтpa ўнутраных спраў Захаранкі.

Учарашняе шэсьце апазыцыі па прасьпекце Скарыны адзначана сутычкамі з міліцыяй. Сёньня „Грамадзкае расейскае тэлебачаньне” паведаміла, што старшыня Рады мiністpaў M. Чыгip ва ўльтыматыўнай форме падаў у адстауку. На гэты дэмарш ППРБ адказаў, што „незаменимых нет”. Куралесіць, сволач, па абласьцях, умаўляе свой электарат, як той мужык блядзёху.


20 лістапада (серада)

Пятая гадзіна ночы. Учора вечарком без тлумачэньняў вытаргнулі з 117-й. На разьвітаньне братва прасіла аўтографы: хто на апошняй старонцы ўласнага прысуду пpaciў распісацца, хто проста на белым аркушы паперы... I вось я ў камеры шэсьць чатыры (64). Суседняя - шэсьць нуль, адкуль я выехаў у канцы кастрычніка. Цяпер у ёй жанчыны. Стус з малалеткамі ў дзевяць чатыры (94).

Перейти на страницу:

Похожие книги

Весна народов
Весна народов

Сергей Беляков – историк и литературовед, лауреат премии Большая книга и финалист премии Национальный бестселлер, автор книг «Гумилев сын Гумилева» и «Тень Мазепы. Украинская нация в эпоху Гоголя». Весной народов назвали европейскую революцию 1848–1849 гг., но в империи Габсбургов она потерпела поражение. Подлинной Весной народов стала победоносная революция в России. На руинах империи появились национальные государства финнов, поляков, эстонцев, грузин. Украинцы создали даже несколько государств – народную республику, Украинскую державу, советскую Украину… Будущий режиссер Довженко вместе с товарищами-петлюровцами штурмовал восставший завод «Арсенал», на помощь повстанцам спешил русский офицер Михаил Муравьев, чье имя на Украине стало символом зла, украинские социалисты и русские аристократы радостно встречали немецких оккупантов, русский генерал Скоропадский строил украинскую государственность, а русский ученый Вернадский создавал украинскую Академию наук…

Сергей Станиславович Беляков

Политика