Читаем Турэмны дзёньнік полностью

Ізноў кастрычнік. Час пасадкі дрэваў.На саджанцах раса дрыжыць,а ты,ты ўспамінаеш падарожжа ў Крэва,значэньня стратэгічнага масты,любімы шлягер, інтэрнат, свабоду,турму, сабак, іржавыя драты,супраціўленьне мужных, слабых згоду,неадэкватнасьць зла i дабраты;ты ўспамінаеш, як заходзіць сонца,як на цэнтрал навальваецца змрок,як з вымені каровінага ў донцаструменем б’е антысухотны сок.Ах, памяць, памяць! Файная ўласьцівасьць,яна табе ня дасьць асатанець,яна сілкуе годнасьць i гідлівасьць,да усяго, што западло цярпець.Ты ўспамінаеш, як цьвітуць вяргіні,як лес шуміць, як асядае пылна жыта прыдарожнае, як гінеблакітны чмель у белай конскай грыве,як баба ў лазьні свой шаруе тыл;ты ўспамінаеш, як шманалі „хату”,як ты ня стаў з рукамі на сьцяну,як дапамог свайму блатному „брату”жывот ускрыць, прачнуўшыся ад сну.


18 кастрычніка, пятніца

Медсястра перадала дзьве ўпакоўкі „Гексавіту”, але ня ведаю ад каго. Дзякуй табе, добры чалавек!

Сьніўся наш мастак Алесь Пушкін. Другі сон: пясочніца, у якой поўзаем мы, дарослыя. Чорт яго ведае, што такое! „Спэцназаўцы” Жэнька ды Валік вывесілі камсу на прасушку. Будзе правясная. Сохне, а разам зь ёю i мы.

Запомніць: аператыўнік (опер) капітан Miкалай Miкалae-вiч Бабарыкін. Позны вечар. Заўтра „усебеларускі народны сход”, ініщыяваны ППРБ. Малалеткі голяць Колю-пятнаццацігадовага. Ці не клапы пачалі мяне гразьці, бо ўскокваюць i не зажываюць струпы.


20 кастрычніка (нядзеля)

Позны вечар. Заўтра чарговы рабочы тыдзень. Як жа там прайшлі гэтыя два дні?

Лезу ў дачыненьні паміж малалеткамі. На хрэна мне гэта трэба?! Распыжыўся?

Днямі сьніўся сон. Язда на цягніку (электрычцы). За вакном сьветлы бярозавы гай. Я ў кампaнii маладых дзяўчат i хлапцаў. Сыходзім на разьбітых, антычна-рымскіх, як здаецца, могілках. На адным з помнікаў - выява ППРБ... Потым сьніўся гнілы зуб. Сківіцы-ткі сапраўды ныюць. Сёньня знайшоў вош на левай руцэ. Сяк-так прапаласкаў швэдар.


21 кастрычніка (панядзелак)

Змрочны дзень, сыры. Ноччу нылі зубы (верхнія справа). Прысьнілася якаясь пампушачка, песьціў яе на руках, у ейных бацькоў на кватэры. У абед прынесьді „Определение” Вярхоўнага Суда РБ.

16.10.1996 г.                            №02-382К

Начальник общего отдела       С. Н. Ласкевич

Председатель, судья облсуда

Давлюд Е. В.                             Дело № 02-382К 1996 г.


Определение

11.10.1996 г. Судебная коллегия по уголовным делам ВС РБ в составе Председателя Крыгина В. Ф. и судей Чертовича В. П. и Моргульца И. Г. (...)


Определила

определение распорядительного заседания судебной коллегии по уголовным делам Витебского облсуда от 3 сентября 1996 г. о направлении для производства дополнительного расследования отменить, дело направить на новое судебное рассмотрение (...).

Вечар. Раптам закранулі беларускую мову. Myciў выслухоўваць „думку” камернага плебсу, як малалетак, так i дарослых. Аж да адбою „думаньнікі” малалетнія зьдзекваліся з Колі-Юры: аблівалі мыльнаю пенай, душылі, 6iлi кулакамі.


22 кастрычніка (аўторак)

Быў у Бабарыкіна, які абяцаў адправіць ліст на матчын адрас. Перад гэтым не пасаромеўся прачытаць. Газэтаў пра падзеі выхадных дзён няма. У прагулачным дворыку мушу слухаць дзяржбрахалаўку. Верашчаць пра рэферэндум i ППРБ. Сярэднявечча! Горай, чым пры камуністах 70-х гадоў.

Змрочна. Дождж. Небясьпека сухотаў. Бабарыкін спрабаваў загаварыць пра Верш, але я не павёўся. Вечарам зайшлі кнігі, сярод якіх адна пад назваю „Хризантемы у тюремной стены” са штампам Віцебскай дзіцячай бібліятэкі імя Н.К. Крупскай.


25 кастрычніка (пятніца)

Сонца сёньня, промні працінаюць камеру. Цывільныя прадукты скончыліся, застаўся чаёк. Але з цукрам. Учора быў пазапланавы шмон. Віно бродзіць поўным ходам!

Калі ж суд, качаць ix у рот!


27 кастрычніка

Перейти на страницу:

Похожие книги

Весна народов
Весна народов

Сергей Беляков – историк и литературовед, лауреат премии Большая книга и финалист премии Национальный бестселлер, автор книг «Гумилев сын Гумилева» и «Тень Мазепы. Украинская нация в эпоху Гоголя». Весной народов назвали европейскую революцию 1848–1849 гг., но в империи Габсбургов она потерпела поражение. Подлинной Весной народов стала победоносная революция в России. На руинах империи появились национальные государства финнов, поляков, эстонцев, грузин. Украинцы создали даже несколько государств – народную республику, Украинскую державу, советскую Украину… Будущий режиссер Довженко вместе с товарищами-петлюровцами штурмовал восставший завод «Арсенал», на помощь повстанцам спешил русский офицер Михаил Муравьев, чье имя на Украине стало символом зла, украинские социалисты и русские аристократы радостно встречали немецких оккупантов, русский генерал Скоропадский строил украинскую государственность, а русский ученый Вернадский создавал украинскую Академию наук…

Сергей Станиславович Беляков

Политика