Читаем У капцюрох ГПУ полностью

* Пасьля 5 гадоў вастрогу ГПУ замянiла яму на 10 гадоў савецкага лягеру.

Часта, калi памочнiк каманданта Вавiлаў, якi ў Менскiм ГПУ выконваў таксама й абавязкi ката, заглядваў да нашае камары, таварыш мой, скрываючы свой нутраны непакой, пытаўся вясёлым тонам:

- Ну, як думаеш, Вавiлаў, расстраляюць мяне цi не?

- Э, выдумаў!.. - адказваў нявыразна Вавiлаў.

Наагул, Вавiлаў быў даволi дабрадушны i стараўся падтрымлiваць сярод вязьняў добры настрой. Зусiм магчыма, што вязучы сваю ахвяру на месца расстрэлу, ён i тут стараўся суцешыць вязьня:

- Ты, браток, не маркоцься... Гэта ня страшна... Гэтак толькi здаецца... Гэта накшталт таго, як-бы ты ехаў вырываць сабе зуб... Спачатку страшна, а там - адзiн мамэнцiк, а пасьля нiчога... добра...

Гэтакi быў наш Вавiлаў.

* * *

Ведама, я расказаў таварышу ўсю сваю справу. Усю, з усiмi дэталямi. Тут нiчога не хаваў. Казаў пра ўсе гутаркi ў ГПУ, пра банкет, пра сваё савецкае грамадзянства. Мне тады здавалася, што "совершенно секретно" на волi, за вастрожнымi мурамi перастае ўжо быць сакрэтам.

Я пытаўся, што ён думае, як усё гэта скончыцца?

Мой таварыш глядзеў на маю будучыню вельмi пэсымiстычна.

- Найменш, што вам могуць даць - гэта пяць гадоў высылкi ўва Ўсходнюю Сiбiр, або пяць гадоў Саловак... Менш не даюць... Сяджу тут ужо другi год... Праз маю камару прайшло шмат народу... Менш не даставалi... А бальшыня мела дзесяць год або расстрэл.

Значыцца, найменш - 5 год! Пяць даўгiх год быць паз-баўленым волi, быць адарваным ад жыцьця, ад сваiх блiзкiх!.. Пяць год - найменш... А можа - дзесяць?.. А можа... расстр...

Брр! Лепш аб гэтым ня думаць!..

Але-ж не! "Грамада" выручыць! Ульянаў выручыць! Каб толькi яны даведалiся! Яны там нiчога яшчэ ня ведаюць. Але з часам даведаюцца,- а тады прыйдзе вызваленьне... Адчыняцца вастрожныя дзьверы i - хто ведае - можа, ГПУ будзе "извиняться за причиненное беспокойство".

Але калi-ж высьвятлiцца гэтае непаразуменьне?

- Таварыш! Калi мне дазволяць паслаць лiст на волю?

- Як вас паклiчуць на першыя допыты, тады прасеце ў свайго "уполномоченного"... Можа, дазволiць.


На Камароўку

Часта няма аб чым гутарыць, асаблiва калi людзi прымушаны быць з сабой неразлучна цэлыя днi i ночы. Усё ўжо, здаецца, сказана, усё перагаворана.

Як ня было аб чым гаварыць, мы гулялi ў шахматы. Аднаго разу мой таварыш быў неяк дзiўна няўважлiвы, раз за разам прайграваў. Як пачаў наблiжацца вечар, пачаў агортваць яго нейкi несупакой. Я спытаўся, што з iм?

- Сяньня панядзелак,- адказаў ён.

- Ну дык што? Такi самы дзень, як iншыя.

- Сяньня панядзелак... Ужо два тыднi, як нiкога не ўзялi... Думаю, што сяньня...

- Куды?

Ён глянуў на мяне працяжна й адказаў:

- На Камароўку.

- Што гэта: Камароўка?

- Лес. У Камароўскiм лесе расстрэльваюць. Цi-ж ня ведаеце?

Я нiчога ня ведаў. Цяпер толькi даведаўся...

У нядзелю звычайна вяртаўся кур'ер з Масквы з прысудамi калегii ОГПУ, а ў панядзелак пачыналiся расстрэлы.

Зьмяркалася. Ужо хутка запаляць электрыку.

Але яшчэ вiдаць. Можна распачаць новую партыю шахматаў.

Раптам мой партнёр сарваўся з месца i пачаў нэрвова хадзiць па камары.

- Чаго вы?.. - пытаюся.

- Цiха...

- Чаму?..

- Няўжо ня чуеце?

На падворку гудзеў матор аўтамабiля-грузавiка. Мой таварыш кiнуўся да дзьвярэй i, прытулiўшыся да iх, пачаў прыслухоўвацца. Я з дзiвам глядзеў на ўсё гэта, не адчуваючы трагэдыi, якая ў той час разыгрывалася ў падвале ГПУ, а ў душы майго таварыша асаблiва. Раптам ён адскочыў ад дзьвярэй i кiнуўся да вакна.

- Бяруць... - прахрыпеў.

Перад нашым вакном хутка мiгнулi нейкiя сьценi. Было чуваць, як ад'яжджаў аўтамабiль. Я глянуў на свайго камрата. Стаяў ён непарушна каля вакна, а сьлёзы капалi з вачэй.

У гэты вечар павезьлi на Камароўку двох зраджаных iм ягоных таварышоў.

Аднаго прозьвiшча - Iвашка. Другога - не памятаю.


Юдава работа

Хаця справа майго вастрожнага камрата ўжо была закончана i ўжо яму не заставалася нiчога iншага, як адседжваць свой тэрмiн або чакаць магчымасьцi расстрэлу, час ад часу клiкалi яго наверх, дзе былi канцылярыi сьледчых. Як ён вяртаўся, я часта чуў ад яго пах гарэлкi. Ён расказваў мне, што клiкалi яго ў справе перасылкi лiстоў ягонай жонцы, якая засталася за гранiцай i да г. п. казкi. Тады я верыў гэтым гутаркам. Цяпер, багаты дасьведчаньнем, якое мне далi сем год вастрожнага жыцьця, ведаю, з якой мэтай клiкалi яго туды "наверх". Ён там даваў справаздачу з таго, аб чым я казаў i што я рабiў. Даведзены тэрорам да поўнага маральнага заняпаду, ён далей iшоў дарогаю зрады, думаючы, што гэткiм чынам выратуецца ад сьмерцi...

Наша камара мела сваю гiсторыю. Казалi, што ў ёй прабыў два днi пасьля свайго арышту Савiнкаў. Тут сядзеў ксёндз Усас, якога пасьля абмянялi ў Польшчу, ды iншыя "славутасьцi". Запраўды, нашая камара была аднэй iз лепшых. 3 вакна было вiдаць падворак. Дзякуючы гэтаму мы часам маглi бачыць вязьняў з iншых камар, калi iх выводзiлi "на прагулку".


Першыя допыты

Гэтак прайшло два тыднi.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941
100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии».В первой книге охватывается период жизни и деятельности Л.П. Берии с 1917 по 1941 год, во второй книге «От славы к проклятиям» — с 22 июня 1941 года по 26 июня 1953 года.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии»Первая книга проекта «Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917–1941 гг.» была посвящена довоенному периоду. Настоящая книга является второй в упомянутом проекте и охватывает период жизни и деятельности Л.П, Берия с 22.06.1941 г. по 26.06.1953 г.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное