Читаем У капцюрох ГПУ полностью

Гэта была кватэра й адначасна габiнэт доктара-вязьня.

Не сьпяшаючыся, доктар узяў свой брудны доктарскi халат, якi вiсеў на цьвiку, скруцiў з махоркi папяросу й спытаўся:

- Ну, што вам балiць?

- Ня ведаю, што са мною, таварыш доктар! Мо гэта тыфус? Зябiць... а пасьля горача... Галава балiць... страшэнна.

- Зараз пабачым... Сядайце!

Доктар узяў з шафкi тэрмомэтр i палажыў яго мне пад паху.

Тэмпэратура была нармальная.

- Забiрайце яго!.. Дарма толькi забiрае час...

На другi дзень я паехаў на "лесазагатоўкi".

Цягнiк прывёз нас у мястэчка Сарока. Адтуль, пехатой ужо, пагналi нас на абток Мяч.

Было нас, падарожных, сорак два чалавекi. Канвой складаўся з трох чырвонаармейцаў. Расьцягнуўшыся на пару кiлёмэтраў, адзiн за адным, гужам мы йшлi засьнежанай дарогаю.

Наперад высунулiся малодшыя, сьпяшаючыся, каб хутчэй дабрацца да начлегу ў карэльскай вёсцы. За iмi ехалi санi з наваленымi на iх нашымi клункамi. Далей iшоў канвой, а ў канцы тыя, каму найцяжэй было прабiрацца пехатой па гэтай засьнежанай паўночнай дарожцы - людзi старэйшыя, хворыя, iнвалiды, апiраючыся на палку, адпачываючы ад часу да часу, выцiраючы прамерзлай рукавiцай спацелы лоб.

Нiхто iмi ня цiкавiўся. Нiхто не сачыў iх.

He ўцякуць!

* * *

He памаглi амнiстыi, не памаглi захады менскiх прыяцеляў. Не памагло абiваньне парогаў чырвоных вяльможаў няшчаснаю маткаю.

Усе надзеi зьнiклi. Толькi дзiва можа выратаваць сына.

I ўжо нiчога больш не застаецца, як чакаць дзiва.

Дык старэнькая ў сваiм пакойчыку ў Менску горача малiлася:

"Вялiкi Божа, якi, усё стварыўшы, аба ўсiм рупiшся, усiм апякуешся... Ты кажнаму Свайму стварэньню страву даеш i прыпынак... Ты птушкам паветранымi шляхамi на вырай дарогу паказваеш i назад шчасьлiва да родных гнёздаў iх вядзеш... Просiм Цябе, добры Божа, будзь мiласьцiў усiм падарожным, усiм няшчасным бяспрытульнiкам!.. He пакiдай iх у злых прыгодах, дай iм сiлы ўсе злыднi перажыцi, у хваробах аздараўляй, ад усялякай небясьпекi баранi, Анёлаў сваiх за апякуноў iм дай i шчасьлiва да роднай хаты iх прывядзi..."


Карэльскiя вёскi

Карэльскiя вёскi на нашым шляху ляжалi адна ад аднэй збольшага на трыццаць кiлёмэтраў, якiя нам трэба было прайсьцi ў вадзiн дзень, каб трапiць на начлег пад рыбацкую страху. Тутэйшае жыхарства складаецца пераважна з рыбакоў. Хлеб сюды прывозяць. Натуральнае багацьце гэтай старонкi - рыба, якой Белае мора дае багата. Карэльскiя сяляне ў той час (1927-8 гг.) былi багатыя, яшчэ тут ня было калгасаў. У вялiкiх вёсках, якiя мелi па пару тысячы жыхароў, былi двохпавярховыя драўляныя хаты, непабеленыя, але надта чыстыя, шаляваныя дошкамi, накрытыя дранiцай. Пару месяцаў летняга рыбалоўства дазвалялi на даўгi зiмовы адпачынак, грошы ад продажы рыбы ставала на ўсё, чаго суровая тутэйшая прырода не магла даць тутэйшым жыхаром.

Я йшоў апошнiм. Усе мае таварышы разам з канвоем ужо даўно выперадзiлi мяне. Куды мне сьпяшацца? Каб хутчэй трапiць у цёплую карэльскую хату, дзе спаткаю чужыя, а часам варожыя твары?

Лепш было аднаму памалу йсьцi сьнегам, думаючы аб страчанай волi, а ня важачыся думаць аб тым, каб на волi зноў апынiцца.

Уцякаць у гэтых абставiнах немагчыма. Аб гэтым ня было чаго й думаць. Наперадзе й адзаду толькi адна дарожка, працёртая санямi, якiя праяжджаюць ад часу да часу. 3 бакоў лясы, дзе сьнег даходзiць чалавеку да грудзей, дзе, уцякаючы, калi-б ты нават i важыўся на гэта, пакiнеш за сабою сьлед, паводле якога легка здагоняць i зловяць. Уцякаць дарогаю - гэтаксама немагчыма, бо бяз пашпарту, бяз грошай уцекача ў першай карэльскай вёсцы зловяць i аддадуць у рукi ўлады, бо за кожнага ўцекача плацяць па два пуды пшанiчнае мукi...

Цiшыня.

Маўчыць паўночны лес. Часам на сьнезе нешта паварушыцца. Гэта белыя паўночныя курапаты слаба адзначаюцца на белым сьнежным фоне. Птушкi сьмела падыходзяць да самае дарогi, быццам ведаючы, што гэтыя падарожныя, якiя тут цягнуцца гужам па сьнежнай дарозе, зла iм ня зробяць...


Меч рэвалюцыi

Увесь Саюз Савецкiх Рэспублiк жыве пад знакам "соцсоревнования" i "ударничества"*.

* Пазьней - пад знакам "стаханаўшчыны".

Гэтак, мабыць, працуюць i агенты ГПУ - установы, якую бальшавiкi называюць гордым iмём "меч рэвалюцыi".

Працуюць навыперадкi, хто зь iх больш разгледзiць справаў, хто будзе мець на сваiм сумленьнi больш ахвяраў. Каб толькi балей, каб стражэй, каб бязьлiтасьней дабiваць "клясавага ворага". Лiтасьць - гэта нядобрая рыса, гэта загана, буржуазная спадчына, iнтэлiгенцкая мяккацеласьць.

На аднэй з галоўных вулiцаў Масквы (Лубянка) у доме № 2 кiпiць работа ўдзень i ўначы. Аўтамабiлi прыяжджаюць i ад'яжджаюць. У гаражы стаяць заўсёды машыны з заведзенымi маторамi...

Знаў я гэты жудасны дом з апавяданьняў маiх таварышоў, якiм даводзiлася ўжо там быць. Гэта - сэрца савецкага тэрору, жудаснае "Объединенное Государственное Политическое Управление".

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941
100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии».В первой книге охватывается период жизни и деятельности Л.П. Берии с 1917 по 1941 год, во второй книге «От славы к проклятиям» — с 22 июня 1941 года по 26 июня 1953 года.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии»Первая книга проекта «Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917–1941 гг.» была посвящена довоенному периоду. Настоящая книга является второй в упомянутом проекте и охватывает период жизни и деятельности Л.П, Берия с 22.06.1941 г. по 26.06.1953 г.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное