Читаем У капцюрох ГПУ полностью

Адпачынак бываў кажную другую нядзелю, значыцца два разы на месяц. Але й гэты "выходны дзень" ня быў цалком вольны ад працы. У гэтыя днi мы выконвалi нутраныя лягерныя работы: вывозiлi сьнег на бераг мора, чысьцiлi патрэбныя каморкi й да г. п. Аднак гэта былi работы шмат лягчэйшыя за лясныя, i, калi бралiся за ix дружна, хутка канчалi.

Вось прыйшла адна гэткая "вольная" нядзеля - i раптам зазьвiнеў звон: у лес! на работу!..

Пачалося нараканьне. Але нiхто ня сьмеў працiвiцца.

Мiнулi зноў два тыднi. Iзноў зьвiнiць звон на падворку. Iзноў вольнага дня ня будзе.

Устанавiлiся на паверку.

У варыштанскiх радох прабеглi нейкiя таёмныя шэпты, нейкiя паразуменьнi вачыма. Вiдаць было, што гэтыя чалавечыя сьценi, якiя мiгацелi пры сьвятле лiхтарняў, на нешта наважылiся.

Бальшыня вязьняў на абтоку Мяч складалася з крымiналiстых - злодзеяў, забойцаў, афэрыстых,- i толькi нязначная частка былi каэры (контррэвалюцыянэры) - "кулакi", сяляне й iнтэлiгенцыя.

Забастоўку пастанавiлi крымiналiстыя. Яны не хацелi мець нiчога з контррэвалюцыянэрамi. Ix была бальшыня, апрача таго, яны глядзелi на палiтычных, як на людзей горшае пароды. Называлi нас "фраерамi".

Як пачалi раздаваць пiлы й сякеры, устаноўленымi на падворку рабочымi радамi праляцеў гул: "Ня пойдзем". Не памаглi нiякiя ўгаворы. Усе салiдарна адмовiлiся ўзяцца за пiлы й сякеры.

Тады раздалася каманда:

- Управа шагам марш!

3 пустымi рукамi, з прыглушаным гоманам, нехаця, марудна пацягнулiся вязьнi сьцежкай, што павяла зь лягеру да месца працы. Сьледам ехалi санi, наладаваныя пiламi й сякерамi. Колькi ўзброеных стрэльбамi вартаўнiкоў замыкалi паход.

Адыйшлi мы недалёка, 2-3 кiлёмэтры. Загадана: спынiцца. Затрымалiся на ўскрайку лесу. Стаялi зь неспакойнай душою, бо ня ведалi, што для нас рыхтуецца. Ужо сярод палiтычных вязьняў пачалiся прыцiшаныя гутаркi й шэпты аб тым, цi ня лепш было-б пакiнуць думку аб адпоры. Бо-ж усе добра ведалi, што ў выпадку, калi-б справа разгарэлася, уся адказнасьць будзе ўскладзена на палiтычных, як на контррэвалюцыянэраў, што iх будуць вiнавацiць у падбухторваньнi да забастоўкi, iх будуць расстрэльваць за адпор, дадзены лягерным уладам, а на крымiналiстых паглядзяць, як на пасыўную масу, якая быццам-бы паддалася намовам. Iншыя з палiтычных ахвотна пайшлi-б працаваць, каб ня выклiкаць рэпрэсiяў, i толькi сорам перад цьвёрдым становiшчам крымiналiстых прымушаў iх iсьцi разам з апошнiмi шляхам адпору.

Выступiў наперад старшы дзесятнiк, якi кiраваў работы i зычным голасам крыкнуў:

- Хто йдзе працаваць - бяры струмант i йдзi ўправа! Хто ня хоча - адступiся ўлева i... распранайся.

3 апушчанымi галовамi, ня важачыся глянуць у вочы, адзiн па адным выходзiлi з натоўпу палiтычныя, бралi сякеры ды пiлы й пераходзiлi ўправа. Пагардлiва скрывiўшы вусны, пазiралi на iх спадылба крымiналiстыя, тым часам скiдаючы зь сябе на сьнег курткi, порткi, шапкi, абутак, застаючыся ў вадным нацелiве.

Штрэйкбрэхэры пацягнулiся далей у лес, а захаладалыя постацi зладзеяў i бандытаў дрыжэлi на марозе, пасылаючы ўздагон "фраерам", якiя iх здрадзiлi, праклёны й лаянкi...

Якая дзiўная iронiя лёсу! Якая дзiўная пераацэна вартасьцяў! Палiтычныя ламаюць забастоўку й пакорна йдуць працаваць, тым часам, як крымiналiстыя сьмела стаяць за сваё - да канца.

Цi магчыма было-б нешта падобнае ў старой царскай катарзе? . .

Але ў старой катарзе палiтычныя вязьнi былi запраўднымi ворагамi тагачаснага ладу. А тутака гэтак званыя "палiтычныя" складалiся з рознастайнай зьбiранiны, якая й ня думала змагацца з савецкiм ладам, дый лучыла сюды, на катаргу, толькi таму, што некалi належала да клясы, якую "пераможнiк пралетарыят" стараецца вынiшчыць фiзычна, зачыняючы ў вастрогах, ссылаючы ў лягеры, расстрэльваючы...

У старой катарзе палiтычныя вязьнi ў падобных абставiнах схапiлi-бы наваленыя на санях сякеры й паразьбiвалi-б сваiм катам галовы. Тут рукi нявольнiкаў пакорна выцягвалiся па сякеры, каб выканаць у лесе свой "урок" - так, як колькi дзён пазьней тыя-ж рукi прыймалi... дваццацёхкапеечную узнагароду - прэмiю за "карысную працу" ў гэны крытычны дзень...


Страва

Гэным часам кармiлi нас зусiм ня блага: на сьнеданьне давалi мiсачку фасолi, сачыўкi, гароху, грычанае кашы цi густое зупы з макаронам. Гэта было звычайна закрашана алеем. А на абед, якi для шмат каго з прыпозьненых быў i вячэрай, мiску боршчу цi нейкае зупы з кусочкам вываранага соленага мяса. Хлеба даставалi мы кiлё на чалавека. Апрача таго, у лягеры была крамка, у якой мы куплялi за свае грошы (хто меў) цукар, гарбату, кансэрвы, кiлбасы, селядцы, бiсквiты, булкi, папяросы i да г. п.

Грошай за нашую працу нам не плацiлi (апрача гэных дваццацёх капеек нагароды за заламаньне забастоўкi). Дык тыя, хто не дастваў грашовай дапамогi з хаты, мусiлi здаволiцца казённай стравай, якое - трэба гэта адзначыць - зусiм было даволi, каб заспакоiць голад.

У часе работы ў лесе спачатку нам вельмi дакучала смага. Вада, якую мы бралi з сабой у бутэльках, замярзала ў кiшанi. Але праз колькi дзён прывыклi да нястачы вады, i смага ў часе работы нам больш ужо не дакучала.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941
100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии».В первой книге охватывается период жизни и деятельности Л.П. Берии с 1917 по 1941 год, во второй книге «От славы к проклятиям» — с 22 июня 1941 года по 26 июня 1953 года.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии»Первая книга проекта «Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917–1941 гг.» была посвящена довоенному периоду. Настоящая книга является второй в упомянутом проекте и охватывает период жизни и деятельности Л.П, Берия с 22.06.1941 г. по 26.06.1953 г.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное