Читаем У капцюрох ГПУ полностью

Вада тутака - з прычыны ўласьцiвасьцяў грунту - была заусёды жоутая, колеру моцнага чаю, з прыкрым гнiлым смакам. Аднак праз нейкi час прывыклi й да яе.

Да чаго чалавек не прызвычайваецца?!


Няўдалыя ўцёкi

Ноч. На нiжнiх i верхнiх нарах тырчаць рады босых ног. Брудных, сьмярдзючых, выкрыўленых, пераблытаных з нагамi суседзяў. У паветры кiслы дух ад людзкога поту й iншых яшчэ агiднейшых пахаў. Пад стольлю курыць маленькая газьнiчка. Шкла ў газьнiчцы даўно ўжо няма, бо яго пабiлi, дык адкрыты кнот заражае паветра смуродам паленае газы.

Цiшыню парушае храп спрацаваных людзей, часам стогн вырвецца з грудзей, якiя гняце кашмарны сон.

Спынiлiся праклёны, лаянкi, нараканьнi. Сон усiх пагадзiў i злучыў у братнiх абоймах. Узбэк сваёй бруднай, даўно нямытай рукой абняў праз сон шыю якута. Украiнец з-пад Палтавы закiнуў сваю сьмярдзячую ад поту нагу на бруха грузiна з Каўказу. Ад часу да часу нехта прачнецца, злазiць з нараў, нацягвае на сябе свае вастрожнае рызьзё й бяжыць на двор дзеля свае натуральнае патрэбы...

Ня сьпiць толькi адзiн "днявальны" ("дзяжурны").

Недалужныя, iнвалiды, людзi, якiя сваймi сiламi не маглi-б дацягнуцца да лесу на работу, былi пакiнены ў лягеры й выконвалi тут абавязкi слугаў у бараках. Яны пасьля выхаду ўсiх на работу прыбiралi баракi, калi работнiкi вярталiся зь лесу, адносiлi ў сушарню iхную прамочаную вопратку, палiлi ў печах, насiлi вар i да г. п.

Уначы - яны мусiлi глядзець за тым, каб усе вязьнi былi ў бараках, каб нiхто ня ўцёк.

Называлiся яны "днявальнымi".

Днявальны пiльна сочыць кажнага, хто ўначы выходзiць i варочаецца. Ад часу да часу абходзiць нары й лiчыць ногi вязьняў. Падзялiўшы лiк ног на два, ведае, колькi людзей ёсьць у бараку.

Вось ён лiчыць. Памылiўся. Нешта ня так. Ногi паблыталiся. На адных нарах ёсьць лiшняя нага, на другiх - аднае не стае. Днявальны здымае з крука лямпачку i, асьвятляючы найцямнейшыя куты, пачынае рахунак нанова.

Раптам расчыняюцца з трэскам дзьверы. Хваля марознага паветра ўрываецца праз расчыненыя дзьверы, у якiх паказалася постаць у ваеннай вопратцы.

Гэта - ночная праверка.

Уваходзiць з лiхтарняй канвойны жаўнер. Пачынаецца зноў лiчэньне тырчачых ног.

Аднае пары ног не стае - аднаго вязьня няма ў бараку!

Лiчыць яшчэ раз.

Аднаго вязьня няма!

Дзе падзеўся? У патрэбнай каморцы няма. На нарах, анi пад нарамi няма. Днявальны спалохаўся. Будзе адказваць за недагляд.

Яшчэ раз лiчаць, шукаюць, заглядаюць пад нiжнiя нары.

Няма!

Уцёк!

Трывога.

У вартаўнiчых кашарах пачынаецца рух. Усхоплiваюцца з тапчаноў заспаныя салдаты. Клянуць. Хапаюць вiнтоўкi й лыжы. Ужо разбудзiлi начальнiка. Той злуе. Загадаў: ня браць жывым, а застрэлiць. Страляць у сьпiну, каб выглядала, што стралялi ў часе ўцёкаў. Заданьне няцяжкае: усе гоняцца на лыжах, а гэны, што ўцякае, прэцца пехатой праз глыбокi сьнег.

Дарожка-ж у яго адна: лёдам праз мора на Колежму.

Iншай няма.


Праз колькi гадзiнаў яго здагналi, паводле загаду, застрэлiлi. Праз ранiцу паехалi санi забраць труп. Назаўтрае непадалёк ад лягеру, на ўскраi лесу, пахавалi няўдалага ўцекача. Хаўтуры кiравалi адзiн салдат i "лекпом" - фэльчар, найвялiкшая ў нас мэдыцынская павага. Ён вызначыў глыбiню ямы.

Магiлу капалi днявальныя.

Hi слова спогаду да нябожчыка, нi сьледу таго паважнага настрою, якi звычайна бывае пры праводзiнах чалавека на вечны супачынак. Зьдзекi, кпiнкi, лаянка, праклёны - быццам клалi ў дамавiну не свайго таварыша, а нейкага заклятага ворага...

Прозьвiшча забiтага: Шульц.


Выезд на Салоўкi

У канцы красавiка сьнег у лесе пачаў таяць. Лесарубкi спынiлiся. Сьпяшалiся нагвалт вывозiць зь лесу прыгатаваныя калоды на гэтак званы "рум" на беразе мора. Сьпяшалiся, пакуль яшчэ была санная дарога.

У канцы траўня лёд на Белым моры пачаў чарнець, урэшце растаў. Вязьнi, стоячы вышэй за калены ў сьцюдзёнай вадзе, зьбiвалi плыты, якiя меў цягнуць параплаў да Архангельску.

29 траўня пад ранiцу ўгледзелi мы на моры - за паўкiлёмэтра ад берагу - параплаў. Гэта была "Нева" - першы параплаў, якi нас адведаў пасьля зiмы.

У вадзiн мамэнт па ўсенькiм лягеры разыйшлася радасная навiна. Казалi, што засуджаных на дзесяць гадоў вывязуць на Салоўкi.

Усе верылi, што на Салоўках знойдзем лягчэйшыя абставiны жыцьця. Расказвалi, што тамака можна дастаць працу паводле свае спэцыяльнасьцi, што рабочы дзень там трывае толькi ад 8-х да 10-х гадзiн, што даюць розныя палёгкi, па якiх мы тужлiва ўздыхалi.

Усе былi ўзбуджаныя. Настрой панаваў гарачы. Кажны сьпяшаўся лiквiдаваць свае справы на Мячы. Адзiн выплачваў свае даўгi, другi спаганяў пазычаныя некаму грошы. Прыяцелi, якiя мелiся неўзабаве разлучыцца - мо назаўсёды? - гутарылi апошнi раз перад расстаньнем...

А на хвалях тым часам гойдаўся параплаў, гатовы ўжо ў далейшую дарогу. 3 комiна выходзiў дым. Паравыя казаны былi гатовы ў кажны мамэнт пусьцiць у ход нашую выбавiцельку - "Неву".

Увечары камандант лягеру абходзiў баракi, чытаў прозьвiшчы тых, каму было вызначана ехаць на Салоўкi, i загадаў рыхтавацца ў дарогу.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941
100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии».В первой книге охватывается период жизни и деятельности Л.П. Берии с 1917 по 1941 год, во второй книге «От славы к проклятиям» — с 22 июня 1941 года по 26 июня 1953 года.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии»Первая книга проекта «Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917–1941 гг.» была посвящена довоенному периоду. Настоящая книга является второй в упомянутом проекте и охватывает период жизни и деятельности Л.П, Берия с 22.06.1941 г. по 26.06.1953 г.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное