Читаем У капцюрох ГПУ полностью

- Ну, сьпi! Гэтую ночку можаш яшчэ праспаць спакойна! - ды йдзе далей.

Расстрэлы адбываюцца галоўным чынам увечары. На загад ИСО спыняецца ў лягеры ўсялякi рух. Каманданты ротаў пiльнуюць, каб нiхто вонкi ня выходзiў. Тых, хто ў гэтым часе на працы, не выпушчаюць за муры прадпрыёмства. У iзалятар уваходзяць урадаўцы й выводзяць стуль засуджаных у вадным нацелiве, зьвязаных парамi за рукi.


Перад аблiччам сьмерцi

Як розна трымаюцца людзi перад аблiччам сьмерцi!

Iндывiдуальнасьць кажнага выяўляецца ў гэты мамэнт найбольш яскрава.

Адзiн кiдаецца на калены, скуголiць, хапае сваiх катаў за ногi: "Таварышы! Пачакайце! Яшчэ часiнку!" i да г. п. Iншы iз страшнымi праклёнамi, з вачыма, набраклымi крывёй, кiдаецца на канвой, але хутка - пасьля моцнага ўдару кулаком па галаве - цiшэе. Яшчэ iншы галёкае, пяе распусныя песьнi, як быццам сваiм крыкам хоча заглушыць у сабе страх сьмерцi.

Але бальшыня йдзе пакорна, як жывёла на бойню. Hori ня слухаюцца, млеюць, чалавека цягнуць пад рукi, падганяюць ударамi ў сьпiну, каб не аставаўся, не затрымлiваўся, не спыняў паходу сьмерцi...

Раней, як ужо гаварылася, расстрэльвалi на могiльнiку. Засуджаныя станавiлiся на краi выкапанай ямы, i тутака адзiн iз супрацоўнiкаў ИСО, часта сам начальнiк, тав. Дехтерев, страляў iм ззаду ў галаву з нагану.

Пазьней месца расстрэлау было зьменена.

Дык-жа тут блiзка была "женрота". Улада, мусiць, прызнала, што жанкам ня гожа прыглядацца да расстрэлаў, i перанесьлi экзэкуцыi ў дызэнфэкцыйную камару - у межах крамлёўскiх муроў. У лёхах камары ня было чуваць стрэлаў, да таго-ж туды было блiзка ад iзалятара - колькi дзесяткаў мэтраў цераз плошчу.

Па сканчэньнi экзэкуцыi прыяжджалi вазы iз "сельхозу", i трупы адвозiлi на могiльнiк - да загадзя нарыхтаванай ямы.

Яшчэ пазьней расстрэлы былi перанесеныя за 10 вёрст ад Крамля - у мясцовасьць Савацьцёва. Там-жа была зарганiзавана карная рота, у якой зачынялi кандыдатаў на той сьвет.

* * *

У вадзiн веснавы дзень 1929 году разышлася ў лягеры шаптаная вестка, што заарыштавалi больш за 70 асоб. Арышт адбыўся быццам iз прычыны абвiнавачаньня ў змове, якая мела на мэце захапiць адзiн з параплаваў.

Праз пару месяцаў каля 30 асобаў звольнiлi.

Нiчога даведацца ад iх ня было нiякае магчымасьцi, бо яны зацята маўчалi. Выдаваць таямнiцы сьледства было станоўка забаронена. Усё гэта будзе пахавана ў кучах спраў ИСО ды кашмарных успамiнаў таго, хто выйшаў жывым зь цяжкое прыгоды.

Мiналi месяцы, i мы ўжо забылiся на замкнёных у iзалятары сваiх таварышоў.

У вадзiн восеньскi вечар у канцэрт чаек, якiя варочалiся з жыраваньня над морам, уварваўся новы, гэтаксама непрыемны голас. Перад iзалятарам стаяў сабака i, выцягнуўшы морду ў кiрунку аднаго з закрытых шчытамi вакон, дзiка выў.

Яго пазналi: гэта быў сабака аднаго з замкнёных у iзалятары вязьняў, Г-скага.

Быў яшчэ пэрыяд Нэпу, голаду ў лягеры яшчэ ня было, i тыя, што жылi не ў вагульных бараках, маглi сабе дазволiць на такую раскошу, як утрыманьне сабакi.

Г-скi быў кiраўнiком аднаго з салавецкiх прадпрыёмстваў, меў свой асобны куток для жыльля на месцы свае працы i гадаваў сабаку.

На гэнае выцьцё ўзялi адно гэтулькi ўвагi, што сабаку адагналi. Нехта навязаў яму шнур на шыю i пацягнуў за сабой.

У той самы вечар - праз некалькi гадзiнаў - жыцьцё ў лягеры замерла. Каманданты пiльнавалi сваiх ротаў, каб нiхто анi носу на вулiцу не паказаў. Ля прадпрыёмстваў, дзе шчэ ня была закончаная праца, стаяла варта.

А праз пустыя вулiцы салавецкага Крамля вялi з iзалятара вязьняў на расстрэл.

Сабака дзякуючы свайму шостаму пачуцьцю, загадзя ведаў аб лёсе свайго гаспадара i прыбег на апошняе зь iм разьвiтаньне...


Абток Конд

У адлежнасьцi 130 кiлёмэтраў ад Саловак ёсьць абток Конд. Каб пазбыцца калекаў i iншых няздольных да працы вязьняў, iх высылалi вось на гэты абток.

Трэба адзначыць, што ладную колькасьць калекаў давалi лясныя работы, дзе вязьнi цi абмарожвалi сабе ногi, цi самi сябе калечылi, адсякаючы пальцы на руках.

На абток Конд ссылалi гэтаксама салавецкую адмiнiстрацыю за розныя праступкi, учыненыя ў лягеры.


Сякiрка

Другiм, шмат страшнейшым месцам кары за праступкi, учыненыя на катарзе, была Сякiрка.

Гэта - гара на паўночна-ўсходнiм ускрайку Салавецкага абтоку. На версе гэтае гары стаiць пабудаваная манахамi царква, у якой цяпер зроблены камары для вязьняў.

На найвышэйшым паверху царквы ёсьць марская лiхтарня (маяк), яхая цяпер страцiла сваё пачатковае значэньне i служыць толькi дзеля выкрываньня морскiх уцёкаў вязьняў. На мае шчасьце, доля ня судзiла мне пазнаёмiцца з гэтым страшным месцам, i я ведаю аб iм толькi з апавяданьняў маiх таварышоў, якiя адбывалi тамака кару.

Вялiзарны гмах былое царквы падзелены на дзьве часткi. У нiжняй садзiлi за меншыя праступкi, як зладзействы, бойкi i йнш. Вязень меў права забраць iз сабою пасьцель ды вопратку. Кара - апрача зьменшанага пайка - была ў тым, што памешчаньне гэнае не апальвалася, i такiм парадкам узiмку гэта была кара марозам.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941
100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии».В первой книге охватывается период жизни и деятельности Л.П. Берии с 1917 по 1941 год, во второй книге «От славы к проклятиям» — с 22 июня 1941 года по 26 июня 1953 года.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии»Первая книга проекта «Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917–1941 гг.» была посвящена довоенному периоду. Настоящая книга является второй в упомянутом проекте и охватывает период жизни и деятельности Л.П, Берия с 22.06.1941 г. по 26.06.1953 г.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное