Читаем У капцюрох ГПУ полностью

Запраўды, мала мае прычынаў дзеля радасьцi савецкi грамадзянiн, выходзячы з вастрогу на волю, якая зьяўляецца таксама свайго роду вастрогам, дзе думка ня мае права ня сьмялейшы лёт, дзе чалавечае жыцьцё ня можа выйсьцi з вызначаных зьверху межаў, дзе на кожным кроку цiкуе чэкiсты або "сексот", каб iлжывым даносам iзноў укiнуць яго ў камару, поўную блышыцаў, на брудныя нары, каб пачаў тамака нанова свае падарожжа на Гольготу...

- Грамадзянiн! Прызнавайцеся, бо ГПУ ўсё вельмi добра ведае... Толькi мы хочам, каб вы шчырым прызнаньнем аблягчылi свой лёс...

I людзi - з каплямi поту на лобе, з разьбiтымi ад допыту нэрвамi, з вачыма, поўнымi шалёнага страху,- прызнаюцца да злачынстваў, якiх не рабiлi ("каб аблягчыць свой лёс!"), а, зьвярнуўшыся ў сваю камару пасьля допытаў, выяўляюць гумар шыбельнiка, пяюць i жартуюць разам iзь iншымi...

Крымiнальныя вязьнi, ведама, пачуваюць сябе ў вастрозе шмат лепш, чымся вязьнi палiтычныя. Дзеля iх вастрог не зьвязаны з трагiчным пераломам у жыцьцi, а становiць адзiн iз этапаў жыцьця. Дык iх нiколi не пакiдае гумар, якi адзначаецца нейкiм дзiкiм жаданьнем зьдзеквацца над блiжнiмi. Кажны iхны жарт цi забава злучаныя iзь зьдзекам над сваiм таварышам.

Прыкладам, вастрожная гульня ў "паховiны бабы" абмяжоўваецца тым, што аднаго вязьня (ахвяру) кладуць на падлозе, а iншыя б'юць яго скручанымi ручнiкамi.

Гульня ў "вэлёсыпэд" адбываецца гэтак: вязьню, калi ён сьпiць, утыкаюць памiж пальцаў ног кусочкi паперыны й запальваюць iх. Ахвяра ад болю пачынае рабiць нагамi рухi, якiя нагадваюць рухi вэлёсыпэдыстага. Няраз здаралася, што ахвяру гэткае гульнi - пры агульным сьмеху вязьняў - вязуць у больнiцу з папаленымi нагамi.

Гульня, называная "выбары старасты" - больш складаная. Адзiн з удзельнiкаў агаляе свае рукi да локцяў i складаець iх перад сабою так, каб далонi й локцi шчыльна сыходзiлiся. Памiж складзенымi гэтак рукамi ўтыкаюцца паскручваныя ў трубачкi папяровыя "лёсы". "Выбаршчыкам" парадоўцы завязваюць вочы, рукi закладваюць за сьпiну, i кажны зь iх падыходзiць да таго, хто трымае "лёсы", стараючыся зубамi выцягнуць ушчэмленую памiж рук трубачку. Ведама, кажны "лёс" аказваецца пустым.

Калi прыходзiць радоўка на загадзя нагледжаную ахвяру, дык роля таго, хто трымае памiж рукамi "лёсы", канчаецца. Ен адсоўваецца, а на ягонае месца хуценька становiцца iншы ўдзельнiк гульнi, агаляючы... нiжнюю частку цела.

Ахвяра, не спадзяючыся подступу, доўга шукае вуснамi свайго "лёсу", урэшце вочы адвязваюць, i ён толькi тады даведваецца, якiя нягодныя кпiнкi зь яго састроiлi.

Ёсьць цэлы рад падобных гульняў, але пяро мае ня можа апiсваць iх, не абражаючы маральнага пачуцьця чытача. Дык лепш аб iх замаўчу.

Найчасьцей ахвярамi гэтых зьдзекаў бываюць новапрыбылыя вязьнi. I гора такому навiчку, калi трапiць у камару, дзе бальшыню становяць крымiналiстыя. Дорага абходзiцца яму прыймо ў гэткую кампанiю.

Справядлiвасьць вымагаець адзначыць, што часта й палiтычныя вязьнi (ка-эры) таксама бяруць удзел у падобных "гульнях".

Гумар выяўляецца i ў васаблiвых назовах, якiя даюць сьмяротнаму прысуду. У вастрожнай гутарцы зажым: быў расстрэлены, кажуць: паехаў на допыты да Дзяржынскага або: паехаў на месяк.

Нават перад аблiччам такое вялiкае таямнiцы, як сьмерць, шыбенiчны гумар шчырыць свае струхлелыя зубы Быццам гумар сярэднявечных чараўнiцаў, якiя зь гiстэрычным сьмехам узыходзiлi на падрыхтаванае для iх вогнiшча.

* * *

Раз на год, увосенi, прыяжджала на Салоўкi зложаная з вышэйшых агентаў ГПУ камiсiя з Масквы, якой быў даручаны перагляд справаў, разгляд характарыстык вязьняў i ў сувязi з гэтым - зьменшаньне кары.

У праграму ўрачыстага спатканьня камiсii ўваходзiў таксама спэктакль у салавецкiм тэатры.

Лiтаратараў у нас было даволi. Было дадзена заданьне: напiсаць на прыймо камiсii адмысловае "рэв'ю".

У 1928 годзе была паказана на сцэне салавецкага тэатру рэв'ю п. н. "Генеральная поверка", напiсанае адным iз салавецкiх пiсьменьнiкаў. Хаця галоўнай тэмай досьцiпаў аўтаравых было самабiчаваньне, значыцца паказаньне ў благiм асьвятленьнi сваiх таварышоў-вязьняў, аднак яму ўдалося ўвесьцi туды i колькi куплетаў, у якiх гiранiчна гаворыцца аб лягерных дачыненьнях.

Прыкладам:

И со всех концов Советского Союза

Едут, едут, едут без конца.

Все смешалось: фрак у армяк и блуза,

Все смешалось здесь без цвета и лица.

Край наш - край соловецкий,

Ты для каэров и шпаны прекрасный край.

Смело с улыбкой детской

Песенку про лагерь напевай.


Або яшчэ:

Хороши по весне комары,

Чуден вид от Секирной горы,

А от разных ударных работ

Здоровеет веселый народ.


Прыпеўка:

Тех, кто наградил нас Соловками,

Просим: приезжайте сюда сами,

Посидите здесь годочков три иль пять,

Будете с восторгом вспоминать.


Важныя госьцi сядзелi ў першых радох i, слухаючы, пакладалiся ад сьмеху.

А акторы, якiя выступалi перад iмi, мелi на думцы толькi адно: спадабацца сваiм паном, выклiкаць да сябе iхную ласкавую увагу - а мо скiнуць хоць адзiн год цяжкое няволi?

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941
100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии».В первой книге охватывается период жизни и деятельности Л.П. Берии с 1917 по 1941 год, во второй книге «От славы к проклятиям» — с 22 июня 1941 года по 26 июня 1953 года.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии»Первая книга проекта «Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917–1941 гг.» была посвящена довоенному периоду. Настоящая книга является второй в упомянутом проекте и охватывает период жизни и деятельности Л.П, Берия с 22.06.1941 г. по 26.06.1953 г.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное