Читаем У капцюрох ГПУ полностью

Мы зусiм адрэзаныя ад сьвету. Ды не! Ня зусiм. Бо штодня цi, прынамсi, праз дзень, вылятае з Саловак гiдраплян, якi вязе службовыя паперы,- ды праз колькi тыдняў пасьля спыненьня навiгацыi цягнуцца да зямлi на лодках "паморы".


Паморы

Паморы - гэта салавецкiя вязьнi, якiя самохаць пускаюцца ў гэтае небясьпечнае падарожжа. У невялiкiх лодках - на шэсць душ, забясьпечаныя правiянтам на два тыднi, iдуць яны ў мора, вязучы звычайную пошту - лiсты вязьняў. Спачатку вязуць лодкi на санях па лёдзе, якi абкружае абток ажно пакуль не дацягнуцца да шугi, якая плавае па моры, i спускаюць лодкi. Тады пачынаецца змаганьне з морам - за жыцьцё.

Добра, калi дзьме вецер спадарожны. Тады натугi весьляроў не марнуюцца. Лодкi пасоўваюцца наперад - у пажаданым кiрунку - на Кемь. Па дарозе сустракаюцца вялiзныя плывучыя лядовыя глыбы. Паморы тады выцягваюць свае лодкi на лёд, папiхаюць iх павольна, асьцярожна, моцна трымаючыся за борт. Бо лёд раптам канчаецца, i неасьцярожны падарожнiк правальваецца праз здраднiцкую шугу - у ваду. Калi нямоцна трымаўся за борт лодкi, дык пакуль таварышы пасьпеюць падаць яму руку дапамогi - шуга ўжо самкнецца над ягонай галавой,- i вынырнуць стуль ужо немагчыма.

Калi-ж па моры пачне шалець працiўны вецер, усе натугi памораў дарэмныя. Вецер гонiць лодкi iз заторамi шугi - у няведамую даль, часта ажно да Ледавiтага акiяну. Сьмелыя, загартаваныя людзi на пару тыдняў змагаюцца з морам, сплючы па чарзе ў тэй самай лодцы, якая iх нясе мо на загубу, маючы за прыкрыцьцё брэзэнт, пад якiм на газавай машынцы вараць сабе страву, адданыя на даску й няласку вятроў. Добра, калi ў такiх абставiнах iм удаецца прыстаць да аднаго з астраўкоў, густа расьсеяных па Белым моры, i тамака дачакацца зьмены ветру. Часта, аднак, падарожжа канчаецца трагэдыяй. У 1929 г. адну з лодак, якiя плылi да Кемi, бура панесла ў адваротным кiрунку. Усякi сьлед яе загiнуў. I толькi праз пару месяцаў iншая паморская лодка спаткала тую, што загiнула - поўную сьнегу, абледзянелую, у гушчы шугi. У ей ляжалi замёрзлыя паморы.

Дарма, што гэтае падарожжа небясьпечнае, адважных ахвотнiкаў даволi. Яны займаюць у лягеры ўпрывiлеяванае палажэньне. Страву маюць першае катэгорыi, значыць такую, як тыя, што працуюць на найцяжэйшых работах. У летнiя месяцы, як пачнецца нармальная навiгацыя, блiзу нiчога ня робяць - адпачываюць. Калi-ж пачынаецца пэрыяд лодачнай камунiкацыi, iм даюць мясныя кансэрвы й сьпiрытус. Гэта - люксус, якога нiхто, апрача iх, ня мае.

Калi ўзiмку ў лягеры разыйдзецца чутка, што першыя лодкi паплылi ўжо да Кемi, усе нецярплiва чакаюць вестак аб iхнай долi. Урэшце радыё падае зь Кемi гэтак чаканую вестку: лодкi прыйшлi шчасьлiва! Значыць, нашыя лiсты дойдуць да адрысатаў! Значыцца, як лодкi вярнуцца, i мы атрымаем лiсты ад тых, каго мы пакiнулi там - на волi.

А тое, што паморы загiнуць - аб гэтым нiхто не задумваецца. Жывучы ўсьцяж у небясьпецы, нiстожаныя масава хваробамi, заслабелыя ад голаду, маючы перад сабой пагрозу расстрэлу, салавецкiя вязьнi звыклi мала цанiць чалавечае жыцьцё. Душа ў iх зачарсьцьвела, непадзельна запанаваў эгаiзм, загубiлiся ўсе лепшыя чалавечыя пачуцьцi - лiтасьць, спагадлiвасьць...


Лiсты

Зiма. Даўгая паўночная зiма. У сухiя марозныя ночы сьвецiць на небе паўночнае зiхаценьне. Навiчкi, калi нехта, увайшоўшы ў камару, скажа: i сяньня на небе "северное сiянiе",- выбягаюць вонкi i зь цiкавасьцю ўзiраюцца на нябачную праяву. А стары салаўчанiн ужо абыякава глядзiць на гэтыя сьветлыя хмарынкi, што мiгцяць на небе, на слупы сьвятла, што вырываюцца з-за небасхiлу, або на шчэ больш эфэктную адмену: на вялiзарнае паўкола iз шчарбатымi зубамi, якiя паланеюць, мiгаючы, быццам нейкае блядое таёмнае полымя, прыкрытае шчытом...

Лiсты!.. Лiсты прыйшлi!.. Кажны сьпяшаецца да свае роты, дзе ў днявальнага на столiку ляжыць ужо куча лiстоў. Творыцца чарга. Выклiкаюць прозьвiшчы адрысатаў.

Лiсты! Якая-ж гэта невымоўная радасьць, якое бязьмернае шчасьце - узiмку, на гэтым выклятым, адрэзаным ад сьвету абтоку - мець лiст ад кагосьцi, хто па табе тужыць, бясьсiльна спагадае тваёй долi, стараецца дадаць табе сiлы вытрываньня, асаладзiць тваё жыцьцё надзеяй...

Але як-жа бедны той, каго сустракае расчараваньне - хто лiста не атрымаў!..

Iншыя чытаюць ды перачытваюць атрыманыя лiсты колькi разоў i ня могуць насыцiцца словамi, якiя пiсала дарагая рука. Праз ляды, праз снягi й шугу атрымалi яны гэты кавалак паперыны, пакрыты словамi, якiя, стараючыся ашукаць цэнзуру, падаюць весткi аб падзеях пад роднай страхой. Салавецкi вязень навучыўся чытаць памiж радкоў. Ён ведае, што калi яму пiшуць: "сястра твая хворая, ляжыць у больнiцы" - дык разумей: сядзiць у вастрозе. Калi пiшуць: "здароўе твайго брата вымагае даўжэйшае бытнасьцi ў санаторыi" - дык гэта значыць: брата твайго спаткала твая доля, i ён павандраваў таксама да нейкага канцэнтрацыйнага лягеру. Калi напiсана: "дактары прызналi, што наш клiмат шкодны дзеля здароўя бацькi" - чытай: твайго бацьку заслалi некуды ў Нарымскi край i ў Пячорскую тайгу...

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941
100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии».В первой книге охватывается период жизни и деятельности Л.П. Берии с 1917 по 1941 год, во второй книге «От славы к проклятиям» — с 22 июня 1941 года по 26 июня 1953 года.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии»Первая книга проекта «Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917–1941 гг.» была посвящена довоенному периоду. Настоящая книга является второй в упомянутом проекте и охватывает период жизни и деятельности Л.П, Берия с 22.06.1941 г. по 26.06.1953 г.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное