Читаем У капцюрох ГПУ полностью

- О, гэта запраўды ня дорага. Даражэнькая! Пазнаём мяне зь ёю.

Дзьве падмазаныя жанчыны ў шэрых вастрожных вопратках вядуць гутарку, як быццам дзьве сьвецкiя дамы, якiя раяцца, якой краўчысе даць шыць веснавы касьцюм...

Праходзiць мiма нехта ў даўгой шынэлi.

- Гэта што за гутаркi! Чаму не на рабоце? Хто звольнiў?

"Дамы", нiчога не адказваючы, бягуць да працы: адна - бульбу перабiраць у лягернай кухнi, другая - у прачкарню.


Рэлiгiйныя справы

Да 1928 г. на Салоўках былi два памешчаньнi, дзе раз на тыдзень дазвалялi адпраўляць набажэнствы: у вадным праваслаўным сьвяшчэньнiкам, у другiм - каталiцкiм ксяндзом. Гэты быццам-бы касьцёльчык каталiцкi прадстаўляў невялiкую будынiну ў лесе, у вадлежнасьцi аднаго кiлёмэтра ад цэнтралi лягеру - Крамля, i ня мог зьмясьцiць усiх, хто жадаў памалiцца.

Старыя-ж салавецкiя цэрквы былi пераробленыя на вязьнiцы. Замiж дакляраваных школаў* - салавецкiя вастрожныя кашары, у якiх жыцьцё вучыла нас вялiкае праўды, што бальшавiкi ўмеюць абяшчэсьцiць усё сьвятое, Нават самае слова "таварыш", якое заклiкае да брацтва i навязвае сардэчнасьць памiж людзьмi аднае iдэi, аднае працы, аднае долi,- i яно будзiць сяньня ў кажнага, хто не заражаны камунiзмам, прыкрае пачуцьцё агiды. Так гэтае прыгожае слова апаганена, збэшчана вуснамi бальшавiкоў.

* ..."Церкви переделаем на школы"...- Ленин.

У 1928 г. набажэнствы былi забароненыя. Мала таго. Усiх каталiцкiх ксяндзоў i праваслаўных сьвяшчэньнiкаў перавялi ў 14-ю карную роту: i гэтага мала. У iх зрабiлi рэвiзiю i адабралi малiтоўнiкi, сьвятыя абразкi, крыжы. Раней папоў i ксяндзоў прызначалi на лягчэйшыя работы: за старажоў, кiраўнiкоў вастрожнае гаспадаркi,- наагул, на такiя становiшчы, дзе патрэбны людзi сумленныя, якiм сьмела можна даверыць лягерную маемасьць.

Цяпер, сканцэнтраваўшы iх у карнай роце, выслалi на абток Анзэр, дзе пасадзiлi ў фiлii "Галгофа". Назоў добра адпавядаў iхнай долi. Анзэрская "Галгофа" была для iх запраўднай Галгофай. Тутака прымушалi iх працаваць непасiльна, адначасна зьмяншаючы паёк. Тут зьдзеквалiся над iмi i наругалiся на ўсе лады.

Толькi ў 1932 г. камандыроўка "Галгофа" была зьлiквiдавана, i ксяндзоў з папамi парасьцярушвалi па iншых аддзелах лягеру.

На Салоўках сярод палiтычных вязьняў (контррэвалюцыянэраў) быў надта вялiкi працэнт людзей рэлiгiйных.

Крымiнальны элемэнт - зладзеi, душагубы, бандыты, прастытуткi - блiзу ўсе былi бязбожнiкi. Iхная гутарка ўсьцяж перасыпаецца асаблiвай маскоўскай лаянкай, у якой зневажаецца памяць маткi. Кажучы, быццам гэтая лаянка сягае часоў татарскае няволi i была ўжываная наезьнiкамi. Тады яна мела, прынамсi, нейкi сэнс, бо калi й не адпавядала запраўднасьцi, дык мела на мэце зьняважыць нявольнiка. Цяпер гэтая агiдная лаянка мае гэткi агульны й асаблiвы характар, што часта два прыяцелi, доўга ня бачыўшыся, лаюцца пры спатканьнi ад радасьцi. Бо ўся справа ў тоне. Калi лаюцца з пагрозай, тонам зачэпным - дык гэта знявага. Калi-ж тон прыязны ды яшчэ зь мiлай усьмешкай, лаянка гэтая можа быць выяўленьнем радасьцi, i зьдзiўленьня, i захапленьня.

Рэвалюцыя перарабiла гэтую лаянку на агiдную абразу Бога. Нават форма яе вельмi хутка прышчапiлася й блiзу ня зыходзе з вуснаў савецкага зброду*. У гэткiм асяродзьдзi, сярод бязбожнiцкiх выкрыкаў, шапочуць свае малiтвы тыя, хто верыць у Бога.

* Гэта было напiсана пасьля майго павароту з катаргi. Цяпер, у 1941 г., пабачыўшы бальшавiкоў у Вiльнi, я заўважыў з гэтага боку прогрэс. "Матерщину" даводзiлася чуць надта рэдка. Ф. А.


Узгадаваньне

Савецкiя вастрогi шмат аддаюць увагi на "ўзгадаваньне" вязьня. Бо мэтай трыманьня ў вастрозе мае быць ня кара, але паправа.

Галоўную ўвагу аддаюць на "ўзгадаваньне" сацыяльна блiзкiх - гэта значыць - злодзеяў, душагубаў, бандытаў i да г. п. крымiнальных злачынцаў. Бо яны быццам зьяўляюцца ахвярамi старога капiталiстычнага ладу, а новы сацыялiстычны лад стаўляе сабе за заданьне лiквiдацыю сумнае спадчыны мiнулых часоў.

Дзеля "ўзгадаваньня" служаць: 1) лекцыi "палiтграматы" - нiбы свайго роду савецкага катахiзму; 2) узгадавальныя ўплывы; 3) сьценгазэты; 4) "красные уголки" (чырвоныя куткi) i 5) кiно, клюбы, розныя лекцыi, тэатральныя паказы i да г. п.

Палiтграмата ўводзiць у дэгэнэраваныя мазгаўнi крымiнальных вязьняў паняцьце аб клясавасьцi, здабычах рэвалюцыi, дасягненьнях "пяцiгодкi", канстытуцыi савецкага гаспадарства.

За ўзгадавальнiкаў ("воспитатели") прызначаюцца тыя самыя вязьнi, толькi ўжо даволi дасьведчаныя мудрасьцi "палiтграматы", клясавая прыналежнасьць якiх дае паруку, што яны будуць акуратна выконваць свае абавязкi. Гэтыя "ўзгадавальнiкi" глядзяць перш за ўсё, каб iхныя гадунцы былi палiтычна лёяльнымi i адначасна выконваюць ролю шпiкаў у дачыненьнi да сваiх таварышоў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941
100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии».В первой книге охватывается период жизни и деятельности Л.П. Берии с 1917 по 1941 год, во второй книге «От славы к проклятиям» — с 22 июня 1941 года по 26 июня 1953 года.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии»Первая книга проекта «Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917–1941 гг.» была посвящена довоенному периоду. Настоящая книга является второй в упомянутом проекте и охватывает период жизни и деятельности Л.П, Берия с 22.06.1941 г. по 26.06.1953 г.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное