Читаем У капцюрох ГПУ полностью

Сценгазэта займаецца даносамi на пiсьме (ананiмна). Яе пiшуць рукой i налеплiваюць пэрыядычна на сьценах. Пiшуць тутака аб вастрожным жыцьцi, "клеймяць" нядбалых у працы i парушальнiкаў вастрожных правiлаў, заахвочваюць да "ўдарнiцтва", падаюць прозьвiшчы тых, хто наагул нечым праштрапiўся.

Гэтая форма "данасiцельства" дае шырокае поле да асабiстых разрахункаў памiж вязьнямi.

"Красные уголки" - гэта як быццам каплiчкi бальшавiцкiя. Для iх вызначаюць найлепшыя памешчаньнi ў вастрозе. У куце пастаўлены гiпсавы бюст Ленiна на прыбоаным у чырвань фоне. На сьцяне партрэт "отца трудящихся" Сталiна. Далей лёзунгi. Пасярэдзiне стаiць стол, засланы чырвоным рызманом, а на iм параскiданыя савецкiя часапiсы, якiя выпiсваюцца прымусова на кошт вязьняў.


Тэатр

Мае нарысы былi-б няпоўнымi, калi-б я ня ўспомнiў аб прыступных салавецкiм вязьням культурных спосабаў праводжаньня часу. Першым чынам мушу сказаць аб тэатры.

Ясна, што тэатр становiць сабой найбольш магутны спосаб агiтацыi. Кажны савецкi фiльм, кажная тэатральная п'еса мусiць быць перадусiм беззаганнай зь iдэалёгiчнага боку. Вузкiя рамкi бальшавiцкае iдэалёгii - ясна - адлюстроўваюцца i на тэмах гэтых п'есаў. Тэмамi п'есаў, якiя ставiлiся ў салавецкiм тэатры, былi найчасьцей: кастрычнiцкая рэвалюцыя, нутраная вайна 1917-1919 гадоў, далей - здабычы сацыялiстычнага будаўнiцтва, далей - шкоднiцтва, якое перашкаджае ў гэтых дасягненьнях, урэшце - калектыўная гаспадарка на вёсцы. I ўсё гэта паўтараецца бясконца.

* * *

Салоўкi мелi, як на вастрожныя дачыненьнi, зусiм не благi тэатр, у якiм магло зьмесьцiцца больш за 500 душ. Сцэна даволi вялiкая. Ёсьць патрэбная для спэктакляў электрычная iнсталяцыя. Тэатр зроблены з былой манастырскай "трапезнай" (сталовай залi) i сумежных памешчаньняў.

Сярод вязьняў ёсьць прадстаўнiкi ўсiх галiнаў сцэнiчнага й эстраднага мастацтва: акторы, музыкi, сьпевакi, танцоры, акрабаты, штукары. Ёсьць гэтак сама маляры-дэкаратары, электратэхнiкi, рэквiзытары, тэатральныя машынiстыя - адным словам, увесь артыстычна-тэхнiчны пэрсанал, патрэбны дзеля паказу спэктаклю.

Наказы адбывалiся чатыры разы на тыдзень. Першыя два - платныя, другiя два - дармовыя. Бiлеты на дармовыя раздавалi каманданты ротаў або ўзгадавальнiкi. Трэба адзначыць, што платныя спэктаклi карысталiся большаю пашанаю чымся дармовыя, а гэта таму, што той, хто купляў бiлет на платны, меў права адначасна купiць другi - для знаёмае жанчыны й сядзець побач зь ёю. Гэта была адзiная аказiя легальнага спатканьня з жанчынай. На дармовых-жа спэктаклях жанок i мужчынаў рассаджвалi асобна: адным вызначалi правы бок залi, другiм - левы.

Салавецкi тэатр быў закладзены ў 1926 г. адным iз сасланых актораў. Спачатку анi актораў, анi iншых працаўнiкоў тэатру не звальнялi ад цяжкое катаржнае работы. Увечары, пасьля выкананьня "уроку", вязьнi-акторы зьбiралiся ў вызначаным iм дзеля гэтага памешканьнi й тутака рабiлi рэпэтыцыi да познае ночы. Захапленьне гэтай працай было вялiзарнае. Цяжка чалавеку жывецца ў вастрожных мурох, i ў мастацкай працы ён ахвоча шукае прадухi ад кашмараў рэальнага жыцьця...

Саматугам - зь нейкiх старых мяхоў пашылi касьцюмы. Гэтак сама зрабiлi дэкарацыi. Спэктакль удаўся. Думка наладзiць сталы тэатр спадабалася ўладам. Сабралi ўсiх расьцярушаных па ўсiм лягеры актораў, звольнiлi iх ад большае часткi прымусовых работаў. Неўзабаве наладзiлася й аркестра. У лягеры аказаўся майстра, якi ўмеў рабiць духавыя iнструмэнты.

Вось гэтак стварыўся тэатр, праз сцэну якога прайшлi паважныя акторскiя сiлы, сярод iх ведамыя iмёны, а таксама аматары, шмат якiх адзначалася запраўдным вялiкiм талентам.

Цiкаўна, што крымiнальны элемэнт даў тэатру шмат выдатных акторскiх сiлаў.


Адведзiны Горкага

Раз улетку прыехаў на наш абток Максiм Горкi.

Было гэта ў 1928 цi 1929 годзе, добра ня памятаю. Гады на катарзе гэткiя падобныя адзiн да аднаго, час плыве гэтак аднолькава, што хроналёгiя здарэньняў ня трымаецца ў памяцi,- застаюцца толькi адны ўражаньнi - моцныя, нязнiстажальныя, але ня ўвязаныя ў ходзе часу.

* * *

На прыезд дастойнага гасьця ў салавецкiм тэатры артыстычнымi сiламi вязьняў падрыхтоўваўся канцэрт з адборнай праграмай.

Гадзiна, на якую быў прызначаны пачатак канцэрту, мiнула, але гасьцей у зале яшчэ ня было. Толькi шэрая маса вязьняў запаўняла лаўкi.

Раптам пастаўлены ля дзiркi ў заслоне вартаўнiк крыкнуў: "Iдуць! iдуць!" - i за кулiсамi ўзьнялася гаручка. Iнсьпiцыент правяраў, цi ўсе ўдзельнiкi канцэрту на сваiх месцах.

Я ўлез на "каласьнiкi" (галярэю навакол сцэны за кулiсамi), прытулiўся вокам да дзiры, прасьвiдраванай у драўлянай сьцяне i з зацiкаўленьнем прыглядаўся да тав. Максiма Горкага, якi сядзеў у першым радзе - разам iз сваiм чэкiстаўскiм абкружэньнем. Побач зь iм сядзела нейкая маладая жанчына ў мужчынскай вопратцы зь цёмнай скуры. Далей агенты ГПУ ў даўгiх да пятаў шынэлях. Жанчына была, як пасьля мне нехта казаў, дачка пiсьменьнiка.

Горкага я шчэ нiколi ня бачыў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941
100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии».В первой книге охватывается период жизни и деятельности Л.П. Берии с 1917 по 1941 год, во второй книге «От славы к проклятиям» — с 22 июня 1941 года по 26 июня 1953 года.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии»Первая книга проекта «Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917–1941 гг.» была посвящена довоенному периоду. Настоящая книга является второй в упомянутом проекте и охватывает период жизни и деятельности Л.П, Берия с 22.06.1941 г. по 26.06.1953 г.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное