тесь, пожалуйста.
Москвы.
ТЕКСТ
У родным доме і сцены памагаюць. Неўзабаве пры рынку, у доме «найстаршага бурмістра слаўнага і вялікага горада Віленскага», запрацавала Скарынава друкарня. І вось Вільня трымае ў руках першыя друкаваныя кн ігі ў гэтых землях — «Малую падарожную кніжыцу» і «Апостал».
Давайма і мы з ірнём на гэтыя першыя ў нашай бацькаўшчыне выданні…
Надрукаваныя ў дзве фарбы, з прыгожымі літарамі-ініцыяламі і віньеткамі з раслінным арнаментам, яны, здаецца, знарок створаны на радасць воку. Як прыгожа глядзіцца старонка! Вось багатая шырокая застаўка адкрывае раздзел, пад ёю назва, пад назваю зноў застаўка, але больш вузкая…
Міжволі згадваюцца словы выдатнага рускага гісторыка мастацтва і крытыка У. Стасава: «Тая прыгажосць малюнка, тое майстэрства гравюры, якія на кароткі час прамільгнулі ў выданнях… скарынінскіх, ніколі ўжо больш не паўтарыліся ні ў адным выданні царкоўнаславянскага друку на працягу ўсёй другой паловы ХУІ, усяго ХУІІ і першай паловы ХУІІІ стагоддзяў»…
Добра прадуманы фармат выданняў. Ужо сваім выглядам «Апостал» кажа, што ён разлічаны не для царкоўнай службы, а для хатняга чытання. Памер невялікі — самы раз, каб, узяўшы ў рукі кн ігу, прысесці з ёю ў нядзельку за сталом. Не той шыкоўна вялізны, з якім «служка божы» выходзіў чытаць парафіянам у царкве. І зусім кішэнны фармат у «Малой падарожнай кн іжыцы», разлічанай на купцоў і рамеснікаў, якім не раз даводзілася выпраўляцца ў далёкую дарогу.
Францыск Скарына, як у Празе, так цяпер у Вільні, выдае свае кн ігі з асветніцкімі мэтамі для небагатых людзей, як ён сам піша, «людзям паспалітым на добрае навучанне».
3 гэтага боку асабліва цікавая апошняя частка «Малой падарожнай кн іжыцы», дзе змешчаны розныя каляндарныя, астранамічныя і нават медыцынскія звесткі — усё тое, што найнеабходней было чалавеку ў дарозе.
1 для нас з вамі цікава прачытаць, скажам, такія радкі: «месець септеврий зовемы вресень», «февраль… люты», «июнь… чирвець», «июль… липець». Нягледзячы на старое п ісьмо, здаецца, бруіць у іх наша сённяшняя беларуская мова.
Скарына тут падае такія каляндарныя звесткі, якіх не было раней у падобных, нават самых лепшых заходнееўрапейскіх выданнях. Яго каляндар добра адрозніваецца ад царкоўных, якія зводзіліся толькі да пераліку рэлігійных свят ды дзён «святых». Дбаючы пра асвету, Скарына паведамляе чытачу, колькі які месяц мае дзён, якая даўжыня дня і ночы ў розныя месяцы (напрыклад, пра 17 ліпеня: «День имать годин 17, а нощ 8»), а таксама даты веснавога і восеньскага раўнадзенства, летняга і зімовага сонцастаяння.
Гэтая каляндарная частка «Малой падарожнай кн іжыцы» паказвае нам Скарыну яшчэ і як выдатнага матэматыка і астранома. Скарына зрабіў падлі к і, якіх ніхто да яго не рабіў на ўсходнеславянскіх землях і якіх ніхто не падасць і пасля Скарыны аж да 18 стагоддзя. Ён прадказаў шэсць месячных і адно сонечнае зацьменні, якія змаглі ўбачыць жыхары Беларусі і Літвы ў 1523–1530 гадах. 1 ўсё гэта дакладна збылося…
(Отрывки из книги: